ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Отвали”

Ад самага пачатку гэтай серыі “Гісторыя беларускага самвыдату” я разлічваў прэзентаваць у ёй самвыдатаўскія выданні перыяду 1987-1992 гадоў. Тыя, што знаходзіліся ва ўласнай калекцыі аўтара.

Але праз пэўны час чытачы Mediakritika.by пачалі прапаноўваць мне непадцэнзурныя выданні з уласных калекцый. І хуткім часам стала зразумела, што ў Беларусі была яшчэ адна буйная хваля стварэння самвыдату. Яна прыйшлася на 1996-1997 гады, калі ўлада і апазіцыя зацята змагаліся адно з адным. І тая хваля самвыдату таксама заслугоўвае свайго апісання.

Сёння разглядзім досыць спрэчнае выданне – газету “Отвали”, якая таксама паўстала часам падзеяў 1996-1997 гадоў. У пэўным сэнсе “Отвали” – ідэалагічны спадкаёмца газеты “Моладзь змагаецца”, пра якую я нядаўна пісаў. Адметнасць “Отвали” – у тым, што яна яшчэ больш радыкальная, чым “Моладзь змагаецца”, а таксама ў тым, што яна выдавалася ў Баранавічах. І выдавалася адносна доўгі час – прынамсі, да мяне патрапіў нумар, які пазначаны як № 3(6). (“Моладзь змагаецца” выйшла ўсяго двума нумарамі.)

Фармат газеты “Отвали” – А4, пры тым усяго чатыры старонкі. То бок гэта, па сутнасці, ліст фармату А3, складзены ўдвая. Папера досыць добрая, белая, друк таксама якасны. Назва, як бачым, на расейскай мове; сымбаль газеты – паказаны на пальцах “fuck”. Пад назвай газеты змешчаны злосна-іранічны каментар: “Газета нефармальнай і працоўнай моладзі г. Баранавічы, издаётся на гнюснай расейскай мове и деревенском белорусском языке” (мова арыгінала захаваная).

Большая частка тэкстаў – на расейскай мове, але перадавіца – па-беларуску. Амаль увесь разварот – падрабязны расповед пра тое, як зрабіць выбухоўку са звычайных бытавых хімікатаў. То бок змест гэтай газеты сам па сабе можа стаць падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.

Выходзеных дадзеных зусім няма – ані накладу, ані імёнаў выдаўцоў, ані адрасу рэдакцыі. Замест гэтага – здзеклівыя пазнакі: “Газету ОТВАЛИвали: МУМУ Герасимович, Лёша Зелёный, Гоги Трепидзе. ... Номер издан на деньги ЦРУ, “Моссад”, “Ми-6”, а также УНА-УНСО, батьки Махно и других патриотов ССР. Друкарня імя А. Лукашэнкі. Тираж 199.999.999.999.999.999.991 экз. Большая часть распространяется по каналам КГБ РБ, ГРУ, ФСБ РФ и других дружественных организаций”.

Зразумела, што з-за адкрыта крымінальнага зместу выдання ніхто з ягоных стваральнікаў не жадае публічна распавядаць пра тыя часы, калі выходзіла “Отвали”. Мы пагаварылі з адным з рэдактараў газеты, які, аднак, папрасіў захаваць ягоную ананімнасць – не называць ягонага прозвішча. Таму будзем называць яго проста Андрэем.

- Андрэй, чаму вы не можаце прамаўляць публічна?

- Тое, што мы тады рабілі, дагэтуль падпадае пад Крымінальны кодэкс. Да той ступені, што займацца намі будзе не міліцыя, а КДБ. Так, для нас гэтая газета – пройдзены этап, як і агулам анархізм. Трэба рабіць нешта іншае.

- Колькі нумароў выйшла агульным чынам?

- Я ўжо дакладна не памятаю. Каля дзесяці. Але ж справа ў тым, што наклады там былі зусім невялікія. Да таго ж шмат асобнікаў разбіралі калегі з іншых гарадоў Беларусі.

- Адкуль былі грошы на выданне? Хто фінансаваў?

- Вось не паверыш, але за ўвесь час ані капейкі не патрацілі. Проста ў нашых аднадумцаў, нашых прыхільнікаў, былі магчымасці – у кагосці доступ да паперы, хтосці працаваў у міні-друкарні, у капіравальным цэнтры, нехта прафесійна займаўся вёрсткай часопісаў (працаваў у Менску), а ў вольны час рабіў наша выданне. Разумееш, калі людзі аб’яднаныя вакол ідэі, то рэалізоўваць праект можна практычна без грошай. Хаця, зразумела, толькі да пэўнай рысы.

- Я не раз ужо чуў, што вы канцэпцыю “Отвали” цалкам узялі ў газеты “Моладзь змагаецца”. Ці так гэта?

- Не так. Больш правільна сказаць, што і мы, і яны ўзялі ўжо існуючую канцэпцыю падобнага анархістска-бунтарскага выдання. Канкрэтна я зараз кажу пра расейскае выданне “Прямое действие”. Яно само пра сабе піша так: “Издаётся конфедерацией революционных анархо-синдикалистов – сторонниками международной ассоциации трудящихся”. Вось і мы рабілі тую ж справу.

- Адкуль у вас такія грунтоўныя звесткі пра тое, як вырабляць  выбуховыя рэчывы? Бо ў той час жа не было яшчэ гэтулькі распаўсюджанага інтэрнэту.

- Хіба ж тое праблема? Хіба ў нас у краіне мала хімікаў-тэхнолагаў, студэнтаў хімічных факультэтаў ды гэтак далей?... Канешне, іх навалам. Таму адшукаць адпаведнага адмыслоўцу было няцяжка.

Націсніце, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: