Вы здесь

Адукацыйны курс па журналістыцы дадзеных

Запрашаюцца журналісты, якія хацелі б навучыцца ствараць інфаграфіку і эфектыўна працаваць з вялікімі масівамі дадзеных.

Курс цалкам арыентаваны на практыку. За кароткі тэрмін удзельнікі засвояць тэхнічныя і творчыя аспекты візуалізацыі дадзеных для СМІ.

Удзельнікі курса атрымаюць унікальны набор навыкаў, навучацца знаходзіць і апрацоўваць дадзеныя, знаходзіць у іх гісторыі, даведаюцца пра інструменты, якія дазволяць ствараць якасныя візуалізацыі ў сціслыя тэрміны. Навучанне вядзецца метадам стварэння статычнай і інтэрактыўнай інфаграфікі з дапамогай пакета Tableau Public ды інш.

Праграма спалучае вывучэнне інфадызайна з практычным засваеннем мультымедыйных накірункаў падачы  інфармацыі ў СМІ.

Лекцыйныя і практычныя заняткі будуць прысвечаныя праектаванню інфаграфікі, асаблівасцям працы дата-журналіста і інфаграфера.

Курс мае на мэце падрыхтоўку комплексных спецыялістаў па стварэнні інфаграфікі для друкаваных і інтэрнэт-СМІ.

Таксама ў праграме:

- гісторыя і культура інфаграфікі,

- візуалізацыя і прэзентацыя абстрактных лічбавых  дадзеных, а таксама ўзаемасувязяў і паняццяў;

- асновы прэзентацыі дадзеных;

- пошук, апрацоўка і чыстка дадзеных.

Па выніках курса кожны ўдзельнік, выкарыстоўваючы атрыманыя веды і досвед, з дапамогай трэнераў падрыхтуе ўласны праект па журналістыцы дадзеных.

Да ўдзелу запрашаюць журналістаў, якія ўжо маюць досвед працы, выпускнікоў факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнтаў з Мінска і рэгіёнаў.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у снежні 2015 года.

Апісанне курса:

Курс «Журналістыка дадзеных» пачнецца 3 кастрычніка і скончыцца 12 снежня.

Ён складаецца з васьмі заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні (снежань).

Заняткі будуць праводзіцца па суботах з 11.00 да 14.00.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Data») да 29 верасня.

Удзельнікі мусяць АБАВЯЗКОВА мець свае ноўтбукі для працы падчас заняткаў.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе.

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: