ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Экспрэс”

Гэта быў самы хвалюючы перыяд Адраджэння – той час, калі апазіцыя яшчэ толькі-толькі была дапушчаная да “вялікай” палітыкі, калі прадстаўнікі БНФ яшчэ толькі пачалі працаваць у Вярхоўным Савеце БССР. Вакол яшчэ быў поўны СССР, панавала кампартыя, і мала хто мог прадбачыць, што усё гэта знікне ўсяго праз два гады.

У той час уся беларуская нацыянальная палітыка была новай, нечаканай, правілы гульні адсутнічалі: савецкія ўжо адыходзілі, а новыя, часоў незалежнасці, – яшчэ не з’явіліся. І менавіта гэтым дзіўным пачуццём прасякнуты ўвесь выпуск выдання “Экспрэс. Аднадзёнка Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”.

“Выданне аргкамітэту БНФ” – менавіта так пазначала сябе выданне, адно са старэйшых у маёй калекцыі: “Экспрэс” датаваны чэрвенем 1989 году і адзначаны як “Выпуск 4”. Шмат, шмат чаго пачалося менавіта ад яго.

Фармат выдання – А5 (1/16 аркуша), 8 старонак, без ілюстрацыяў, папера адносна добрая, друк ратапрынтны. Адзіныя выходныя дадзеныя, якія маюцца, пазначаны так: “Выпуск падрыхтавалі А. Кавальчук, С. Драч. 18 чэрвеня 1989”. Па тэксце відаць, што ён першасна друкаваўся на друкарскай машынцы, а пасля адзін у адзін (паменшаны маштабам удвая) адбіваўся на ратапрынце. Мейсцамі можна бачыць адмысловыя рэдактарскія пазнакі. Мова выдання – беларуская, правапіс дарэформавы. Асобнымі кавалачкамі сустракаецца расейская мова.

Каптур – у верхняй частцы аддзелены ад асноўнага тэксту пункцірнай лініяй. Тытул – чорным колерам мастацкім шрыфтам; першы падзагаловак – у адзін радок пад тытулам; другі – адным радком пад першым падзагалоўкам злева; месяц і год выхаду – справа. Эмблематыка (“Пагоня” ў коле) справа ад тытулу. Мастацкага аздаблення няма.

Па маіх дадзеных, агульным чынам у траўні-чэрвені 1989 году выйшла чатыры выпускі “Экспрэсу”. На ўсіх выпусках пазначана, што іх падрыхтавалі А. Кавальчук і С. Драч (але ж гэта псеўданімы). Вядома, што ў склад рэдакцыі ўваходзілі А. Суша, А. Гуркоў, Павал Жук. Таксама вядома, што №№ 1 і 2 выйшлі ў траўні 1989 году аб’ёмамі па шэсць старонак. №3 газэты выйшаў у чэрвені 1989-га аб’ёмам десяць старонак. №4 выйшаў таксама ў чэрвені на васьмі старонках.

Менавіта гэты нумар да мяне і патрапіў. У гэтым выпуску: адказ Менгарвыканкаму на заяву Аргкамітэту БНФ, дадатковая заява ў прэзідыюм ВС БССР, зварот выбаршчыкаў і народных дэпутатаў СССР у Прэзыдыюм ВС БССР, выступ Станіслава Шушкевіча, які не прагучаў на з’ездзе народных дэпутатаў СССР у Маскве, словы песні Сяржука Сокалава-Воюша “Фронт! Фронт! Фронт!”.

У папярэдніх нумарах з’яўляліся таксама такія знакавыя публікацыі, як паведамленні пра Балтыйскую асамблею, матэрыялы чарнобыльскай тэматыкі, заявы Зянона Пазняка, заява аб правядзенні Ўстаноўчага з’езду БНФ у Прэзідыюм Вярхоўнага Савету БССР, інфармацыя пра мітынгі (фрагменты асобных выступаў і рэзалюцыі) і гэтак далей.

У далейшым спадкаёмцам “Экспрэсу” стала адно за самых вядомых выданняў часоў Адраджэння – “Навіны БНФ”. Фронт хутка ўзмацняўся, набываў палітычную вагу, і яму было патрэбнае ўласнае аўтарытэтнае выданне. Але гэта, як гаворыцца, “ужо зусім іншая гісторыя”.

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: