ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Гаспадар”

Газета “Гаспадар” – бадай што адно з самых цікавых і незвычайных выданняў у маёй калекцыі. Гэта вялікая па памерах і “тоўстая” газета, якая змяшчае вялізны аб’ём інфармацыі, і яна цалкам прысвечана... хатнім ды сядзібным справам. Пра палітыку – ні слова. І гэта – у 1991 годзе! Што само па сабе практычна неверагодна.

Як пазначана ў газеце, той нумар, што патрапіў да мяне, пабачыў свет у кастрычніку 1991-га. Але ж у той час цалкам на беларускай мове выходзілі ды карысталіся папулярнасцю амаль выключна грамадска-палітычныя ды мастацка-культурныя выданні. А тут – вялізнае, цалкам хатня-гаспадарчае выданне.

Вось ягоныя характарыстыкі: фармат А3, 12 старонак, папера звычайная газетная, друк досыць якасны для таго часу. Шмат ілюстрацый (ёсць нават крыжаслоў), сучасная вёрстка.

Выходныя дадзеныя: “Паліграфічныя работы выкананы МП “Альфа-Принт” ЛВА “Эридан”. Падпісана да друку 3.10.91 г., заказ 1745, наклад 999. Цана 1 руб.”

У іншым блоку пададзена: “Гаспадар”. Адрас: 225320, г. Баранавічы, вул. Савецкая, 80. МП “Альфа-Принт” ЛВА “Эридан”. Выдаўцы: В.Д. Ігнаценка і М.І. Нудзьга.

І, нарэшце, калектыў выдання: Ядвіга Бутрым, Вольга Віннічак, Марыя Грэчушкіна, Галіна Гурына, Аляксей Белы, Аляксандр Бруханаў, Міхась Шостак, Здзіслаў Сіцько (рэдактар).

Цяпер пра змест выдання. Вось тыповыя назвы артыкулаў: “Без рыдлёўкі”, “Гадуем трусоў”, “Пойце куркі, рана”, “Ажыны: салодкі частакол”, “Як направіць комін”, “Чым карміць мыжчыну”, “Беларусы-вынаходнікі” і далей у гэткім да ключы. Цяпер разумееце, чаму аналагаў гэтаму выданню не існавала. Сёння ў Беларусі існуе хіба што толькі адзін рускамоўны аналаг – часопіс “Хозяин”. Але няма абсалютна нічога падобнага на беларускай мове.

Пра газету “Гаспадар” мы размаўляем са сталым экспертам праекту “Гісторыя беларускага самвыдату”, намесніцай старшыні “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Алёнай Анісім:

- Падобных выданняў, аналагічных “Гаспадару”, у Беларусі не было. Таму і адчувалася, што гэта ніша запатрабаваная і незанятая. Бачыце, 90-я гады – гэта ўсё ж быў такі перыяд, калі грамадства было вельмі палітызаванае. Была проста прага – прага свабоды, прага менавіта палітычнай свабоды. Таму большасць газетаў таго часу такога накірунку і прыстрымлівалася. Але вось тут мы бачым зусім іншы падыход. Шкада, што сёння такога выдання няма – нам не хапае падобных рэчаў.

Таму многія пераходзяць зараз на інтэрнэт-старонкі, ладзяць іх. Але ёсць яшчэ адзін момант – ідзе размежаванне грамадства, баязнь палітыкі, і таму зараз людзі шукаюць для сябе выйсці. У розным – скажам, падтрымліваць беларускую мову, не выходзячы за рамкі культурнага ці нейкага іншага кампанента.

Націсніце, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: