Вы здесь

Дырэктарка «Белсату» атрымала прэмію за абарону свабоды слова

В фокусе

Кандыдатуру Агнешкі Рамашэўскай-Гузы аднагалосна падтрымала конкурсная камісія Нацыянальнага звязу журналістаў Украіны, якая і заснавала прэмію за абарону свабоды слова імя Ігара Лучбанкі, паведамляе “Белсат”.

«Агнешка Рамашэўская-Гузы заўсёды адстойвае правы ўкраінскіх журналістаў у Еўропе, таму вартая атрымаць гэтую прэмію», - адзначыў Аляксандр Брыж, старшыня Данецкай абласной арганізацыі НЗЖУ.

У сваю чаргу кіраўнік Днепрапятроўскай абласной арганізацыяй Звязу Аляксей Кавальчук назваў дырэктарку «Белсату» «адвакатам украінскай журналістыкі».

Прэмія прысуджаецца чацвёрты раз. Імя лаўрэата абвяшчаюць 3 лістапада ў дзень нараджэння шматгадовага старшыні Звязу Ігара Лубчанкі.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: