ОБ АВТОРЕ

Журналист, блогер.

Окончила журфак БГУ в 2011 году.

Журналист. Работает в команде портала мнений KYKY.org, автор Mediakritika.by.

Работала обозревателем по культуре БелаПАН, главным редактором Holiday.by.

Ведет блог

Вы здесь

Нельга сур’ёзна ставіцца да беларускай журналістыкі

Интервью

З пачатку новага сезона на незалежным беларускім тэлеканале “Белсат” пачала выходзіць перадача “Медыі з Ражковым”. Яе аўтар і вядучы журналіст Алег Ражкоў робіць нетрывіяльны напаўсур’ёзны агляд беларускіх СМІ.

Экспертамі выступаюць не медыя-аналітыкі, а выпадковыя мінакі, якіх сустракае здымачная група на вуліцах Мінску падчас запісу перадачы. Менавіта чытачы становяцца сапраўднымі аўтарамі праекта.

Mediakritika.by сустрэлася з Алегам Ражковым і распытала яго пра перадачу.

Ідэя такой праграмы з’явілася ў мяне тры гады таму. Я прапанаваў зладзіць агляд беларускіх медыяў, але на той час яна аказалася па-за фарматам для тэлеканала, на якім я працую. Тады кіраўніцтва рабіла націск на аналітыку, і я працягнуў займацца больш глыбокімі тэмамі, але пра сваю ідэю не забыўся. Цяпер на “Белсаце” дапушчальныя менш сур’ёзныя рэчы, жарцікі і нестандартны падыход. Мая праграма цалкам упісалася ў зменены фармат.

Нельга сур’ёзна ставіцца да беларускай журналістыкі. У нас, безумоўна, ёсць моцныя журналісты, ёсць зубры гэтай справы, але іх можна пералічыць па пальцах адной рукі. У асноўным жа нашы медыі прадстаўляюць сабой дзяржаўную прапаганду ці антыпрапаганду. Збольшага журналісты не асэнсоўваюць падзеі ды працэсы, што адбываюцца ў краіне, а толькі пішуць свае рэфлексіі наконт гэтых падзей.

Усе мы ведаем, у якой краіне жывем. У нас цяжка зрабіць сапраўднае расследванне, складана аб’ектыўна гаварыць пра сур’ёзныя рэчы, атрымаць афіцыйны каментар да наагул доступ да інфармацыі. Застаецца рэфлексаваць. Мая праграма таксама не выключэнне, я б нават сказаў, што гэта рэфлексія на рэфлексію праз люстэрка нашага грамадства.

Я не выказваю свайго меркавання ў эфіры, толькі задаю тон праграме. Па-сутнасці, гэта апытанне мінакоў. Я падыходжу да іх з нумарам газеты ці з фотаздымкам нейкай вядомай персоны і прапаную ўгадаць па назве артыкула, аб чым у ім ідзе гаворка. Альбо пазнаць чалавека па фота. Ці даць ацэнку выказванню. Ад мяне залежыць толькі дзесяць адсоткаў перадачы, усё астатняе – непрадказальна, ніколі не ведаеш, якія адказы пачуеш.

Вырашыў не звяртацца да меркавання экспертаў, бо такія перадачы ужо існуюць. У студыі сядзяць важныя асобы і абмяркоўваюць розныя тэмы. Зрэшты, для каго мы, журналісты, пішам? Для звычайных людей, якія зранку лезуць у інтэрнэт, уключаюць тэлевізар ці чытаюць газеты. Мне было цікава пагаварыць менавіта з гэтымі людзьмі, даведацца, ці чытаюць яны навіны, якія тэмы ім запомніліся, а якія – не, як яны ставяцца да гучных загалоў, да нейкіх сумнеўных выказванняў нашых апазіцыянераў ці афіцыйнай улады, ці ведаюць яны нейкіх нібыта знакамітых асоб, якія лічаць сябе медыя-персонамі.

Паказальна, што амаль ніхто не пазнаў кандыдатаў у прэзідэнты. Я перад выбарамі рабіў такі эфір. Паказваў людзям фотаздымкі кандыдатаў на празэдэнта і прасіў здагадацца, хто гэтыя людзі і чым займаюцца, а таксама знайсці аднаго, які не пасуе да астатніх. Пазнавалі толькі Лукашэнку і часам Караткевіч. Астатнія былі невядомымі. Пытанне: чаго вартыя кампаніі гэтых кандыдатаў?..

У той жа час, Святлану Алексіевіч па фота пазналі ўсе. Людзі ведаюсь, што яна стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі і ганарацца гэтым. Яе кнігі чыталі не ўсе, але хто гэтая жанчына і чым яна займаецца, пытанняў не ўзнікала. Атрымліваецца, Алексіевіч цікавая людзям, а кандыдаты ў прэзідэнты – не.

Ні разу не сутыкаўся з тым, каб мяне прасілі гаварыць па-руску. Бывалі выпадкі калі мяне прасілі гаварыць па-руску, але потым высветлялася, што гэта турысты з Расіі. Ні разу не было, каб беларус папрасіў мяне перакласці пытанне ці тэкст з газеты на рускую мову. Людзі маглі выбачацца і гаварылі, што па-руску ім прасцей адказваць, але пераважная большасць са мной на адной мове размаўляюць.

Аднойчы дзяўчына, да якой я падыйшоў, пачала мяне троліць. Я паказваў малюнкі з газет, па якіх апытаныя павінны былі здагадацца, аб чым напісана ў артыкуле. Тэкст быў аб тым, што ў Беларусі пачалі вырошчваць бананы. Калі я паказаў дзяўчыне карцінку, яна пачала смяцца і спыталася, ці не са смакам бульбы тыя бананы.

Я заўважыў, што больш за палову інфармацыі ў дзяржаўным друку – адна і тая, галоўныя тэмы ў незалежных СМІ таксама перакрыжоўваюцца. Кожны раз я звяртаюся да розных СМІ, але асноўныя – гэта “Наша ніва”, “Народная воля”, “Народная газета”, “Рэспубліка”, “СБ”. Сёння рыхтуюся да запісу наступнага выпуска, дадаў да пералічаных газеты “Коммунист Беларуси”, “Комсомольская правда” в Белоруссии”, “Союзное вече”, “Свободные новости”. З інтэрнэт-парталаў аглядаю “Хартыю”, “Беларускі партызан”, “Салідарнасць”, Naviny.by, TUT.by. Onliner.by. Калі прыязджаюсь сябры і знаёмыя з рэгіёнаў, прашу іх прывезці мне мясцовыя газеты, бо іх у нас не купіш, а не сайтах не заўжды аператыўна выстаўляюцца артыкулы.

За час працы над перадачамі я перастаў любіць чытаць газеты. Як я чытаў іх раней? Як усе звычайна: адкрываў, глядзеў на загалоўкі, выбіраў цікавыя тэмы, а астатняе прапускаў. Цяпер па-дыяганалі не пачытаеш, даводзіцца чытаць газеты цалкам. Я ясна ўбачыў, колькі друкуецца непатрэбнай інфармацыі!

Раней я не думаў, што ў нашых афіцыйных медыях столькі антыеўрапейскай ды антызаходняй прапаганды. Не ведаў, што ёсць такія агрэсіўныя газеты як “Коммунист Беларуси”. Яны напісалі ў апошнім нумары, што гісторыі Беларусі не было, што ўсё выдумалі ліцвіны і наша гісторыя пачынаецца з Савецкага Саюза... Чытаеш і валасы дыбам становяцца! Не думаў, што калегі могуць такое пісаць. Заўважыў таксама, што афіцыйная і незалежная прэса піша аб адным і тым жа, здавалася б, але зусім па-рознаму ставіць акцэнты ў тэкстах.

Самая радыкальная дзяржаўная газета - гэта “Народная газета”, проста апагей прапаганды. Нядаўна чытаў артыкул пра новы дэкрэт прэзідэнта адносна дармаедаў. Журналіст піша, які гэта выдатны закон, як ўсё правільна робіцца ў нашай краіне і якія кепскія беларусы, якія хочуць гэты дакумент абыйсці. Прыводзіцца і пазітыўны прыклад жанчыны, якая не працуе. Яна кажа, што яе ўтрымлівае муж, ён добра зарабляе і заплоціць за яе гэты збор. Што праўда, у артыкуле ёсць маленькі каментар (і гэта ўжо добра!) Антона Болтачкі, які кажа, што гэты дакумент уводзіцца супраць прадпрымальнікаў, якія працуюць па прынцыпе “шэрай” эканомікі.

Шмат прапаганды падаецца праз нібыта лісты ў рэдакцыю. Хто іх пісаў, нам невядома. Але ў іх чамусьці вельмі падобны стыль… Праз такое “народнае” меркаванне чытачам навязваюцца радыкальныя погляды, “правільная” пазіцыя ды рэакцыя на падзеі і змены ў заканадаўстве. Там жа можна знайсці і мову варожасці да пэўных сацыяльных груп. Гэта выдатны інструмент маніпуляцыі, які ў многіх выклікае нават большы давер, чым артыкулы журналістаў.

Да Новага году ў фармаце перадачы ніякіх глабальных зменаў не будзе. Я распрацаваў шэсць рубрык, тры з якіх ёсць у кожным выпуску. А пасля навагодніх святаў будзе бачна. Магчыма, мы крыху пашырым і зменім фармат праграмы. 

Оценить материал:
1
Средняя: 1 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: