ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Пагоня”

Між 1987 і 1993 гадамі беларуская непадцэнзурная прэса ў правінцыі развівалася не менш актыўна, чым у сталіцы. Але і тут былі свае гарады-лідары – гэта, канешне, найперш Гародня ды Віцебск.

Менавіта ў гэтых гарадах нарадзіліся па-сапраўднаму адметныя грамадска-палітычныя выданні. У Віцебску такім выданнем стала газета “Выбар”, пра якую мы ўжо пісалі. А ў Гародні – газета “Пагоня”, якой быў дараваны шчаслівы лёс зрабіцца адным з самых заўважных і доўгіх незалежных выданняў у гісторыі новай Беларусі.

“Пагоня” – беларускамоўная незалежная газета, якая выдавалася ад 25 сакавіка 1992-га да 12 лістапада 2001 году ў Гародні. Першы нумар выйшаў 25 сакавіка 1992, на Дзень Волі: выдаў яго Сяргей Астраўцоў. Ад 1993 году газета пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: «Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня».

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 актыўна падтрымала Зянона Пазняка, востра крытыкавала Лукашэнку. Першая з усіх беларускіх СМІ змясціла (без белых плямаў) антыкарупцыйны даклад Сяргея Антончыка.

У 1995-м быў прызначаны новы галоўны рэдактар – Мікола Маркевіч, журналіст і дэпутат ВС 12-га скліканьня ад БНФ. Наклад «Пагоні» вырас да 10.000 асобнікаў. У той перыяд газета, напрыклад, друкуе ананімны працяг «Лукі Мудзішчава» і вытрымкі з інтэрв'ю Лукашэнкі нямецкай газеце Handelsblatt.

З лета 1997-га выходзіць два разы на тыдзень. З 1998-га выдаваўся дадатак «Маю Права». З лета 1999-га газета ізноў пачала выдавацца раз на тыдзень, наклад знізіўся да 7 тысяч асобнікаў. 12 лістапада 2001 газета спыніла існаваньне згодна рашэньню судзі Вышэйшага Гаспадарчага суду РБ Валерыя Жандарава. Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст выдання Павал Мажэйка былі асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў».

Мне вельмі пашанцавала: у маю асабістую калекцыю самвыдату трапілі два самыя першыя нумары “Пагоні” – № 0 (1) і № 1. У іх размешчаны пераважна артыкулы грамадска-палітычнага ды гістарычнага накірунку, а таксама шмат дробных гарадскіх звестак.

Фармат выдання – А3, у кожным нумары – восем старонак. Газета выдадзена на звычайнай газетнай паперы, досыць якаснай; друк таксама якасны, а ў № 0 (1) – яшчэ і двухкаляровы – назва выдання, элементы аздаблення і загалоўкі артыкулаў на першай ды апошняй старонках надрукаваныя ліловым колерам. Багата ілюстрацый, на той час – досыць якасных. А вось шрыфт часта занадта дробны.

Мова – выключна беларуская (апроч праграмы тэлебачання); правапіс – дарэформены (тарашкевіца). Вёрстка – досыць сучасная, хаця і са сваімі хібамі. Напрыклад, у нумары 1 праграма тэлебачання змешчана так, што чытаць яе вельмі нязручна.

Але ж сам факт змяшчэння ў непадцэнзурным выданні і тэлепраграмы, і крыжаванкі, і вялікай колькасці дробных цікавых навінаў сведчыць: стваральнікі выдання імкнуліся рабіць яго для вельмі шырокага кола чытачоў. То бок стваралася нармалёвая сучасная гарадская газета, а не чыста антысавецкае агітацыйнае ды асветніцкае выданне, як тое часта рабілася на сыходзе 1980-х.

У выходных дадзеных “Пагоні” № 1 пазначана: “Гарадзенская абласная ўзбуйнёная друкарня. Тыраж – 2000 асобнікаў. Кошт 1 рубель”.

Пра газету “Пагоня” мы размаўляем са сталым экспертам праекту “Гісторыя беларускага самвыдату”, намесніцай старшыні “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Алёнай Анісім:

- Вось якраз-такі менавіта “Пагоня” здолела ад самага пачатку выдання, так бы мовіць, “уварвацца” у беларускае жыццё. Насамрэч, журналісты “Пагоні” якраз-такі вельмі выразна абазначалі сваю пазіцыю і пісалі вельмі смела, да таго ж на самыя розныя тэмы. Таму гэтае выданне калі людзі і не чыталі пастаянна, то, прынамсі, усе тады ведалі, што такое выданне ёсць.

90-я гады якраз і былі адметныя тым, што людзі абудзіліся практычна па ўсёй краіне – і ў мястэчках, і ў вялікіх і малых гарадах, адчуўшы гэты подых свабоды і маючы вялікае жаданне рэалізаваць напоўніцы гэтает права свабоды. Беларусь заўсёды была краінай, у якой шмат таленавітых людзей. І менавіта адсутнасць гэтай дэмакратыі і свабоды, удушэнне свабоды, – яно заўсёды перапыняла росквіт гэтых сіл і не давала магчымасці рэалізаваць такое натуральнае развіццё. Мне падаецца, што гэтае спыненне свабоды слова, бо праз газеты, у тым ліку рэгіянальныя газеты, – і, быць можа, у першую чаргу рэгіянальныя газеты, – было б магчыма аднавіць права мясцовага самакіравання. Тое, чаго ў нас сёння вельмі і вельмі бракуе.

Можна сказаць, што людзі ў той час былі гатовы ўспрымаць сродкі масавай інфармацыі менавіта як чацвёртую ўладу. Людзі верылі друкаванаму слову, і вельмі часта менавіта праз друкаванае слова ўдавалася рэалізаваць нейкія добрыя рэчы. Адстаяць свае правы праз суд, падняць грамадскую думку, і вось 90-я гады – яны якраз адлюстравалі станаўленне ў Беларусі свабоднай, сапраўды незалежнай прэсы. Праз такія вельмі дыхтоўныя выданні, як, напрыклад, газета “Пагоня”.

Напрыканцы мушу заўважыць, што пад назвай “Пагоня” у розныя часы і ў розных месцах выходзіла некалькі выданняў. Дакладна магу ўзгадаць самвыдатаўскую газету “Пагоня” (раней – “Прамень”), якую ў Лепелі выдавала “Лепельская група падтрымкі БНФ”. Пад гэтай назвай выйшла чатыры нумары, усе – у 1990 годзе.

Націсніце на малюнак, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: