Вы здесь

Маніторынг: Замест інфармацыі – ідэалагічная пазіцыя

Пасля выбараў дзяржаўныя тэлеканалы сталі гаварыць пра іх больш, чым да выбараў. Такія высновы зрабілі маніторцы Mediakritika.by цягам апошняга даследавання, якое праводзілася з 12 па 18 кастрычніка .

Усяго маніторынг  закрануў 210 матэрыялаў, якія выйшлі ў эфір выніковых вечаровых выпускаў навінаў з панядзелка па нядзелю  на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ і недзяржаўным тэлеканале «Белсат».

Маніторынг, як і папярэдні, меў тэматычныя абмежаванні: быў сфакусаваны на матэрыялах, датычных тэмы выбараў прэзідэнта Беларусі, што адбыліся 11 кастрычніка 2015 г.

Пад разгляд  маніторцаў трапілі праграмы “Панарама” і “Галоўны эфір” (“Беларусь 1”), “Наши новости” і “Контуры” (ОНТ), “Аб’ектыў” (“Белсат”). Агульная колькасць сюжэтаў у праграмах вечаровых навінаў на “Беларусь 1” склала 91, на ОНТ – 73, на “Белсаце” – 46.

Усе сюжэты выніковых навінаў на тыдні маніторынгу былі прагледжаныя і класіфікаваныя згодна з трыма пунктамі:

1) сюжэты, што наўпрост тычацца заяўленай тэмы маніторынгу;

2) сюжэты, што маюць тэму ў якасці дадатковага сюжэта ці ўтрымліваюць згадку пра яе;

3) іншыя тэмы і сюжэты.

У маніторынг увайшлі матэрыялы, што наўпрост тычыліся выбараў прэзідэнта. На тэлеканале “Беларусь 1” такіх было 22 сюжэты (24% ад агульнай колькасці матэрыялаў), на ОНТ – 18 (25%), на “Белсаце” – 13 (28%).

Паколькі папярэдні маніторынг Mediakritika.by таксама тычыўся тэмы выбараў, гэта дало магчымасць даследчыкам параўнаць як змянялася колькасць рэлевантных сюжэтаў да і пасля дня Х. Так на перадвыбарным тыдні з 28 верасня па 4 кастрычніка у эфіры “Беларусь 1” з’явілася 17% тэматычных матэрыялаў  пра выбары прэзідэнта, у эфіры ОНТ - 20,5% , “Белсат” - 29% ад агульнага эфіру.

Павелічэнне тэматычных матэрыялаў у эфіры дзяржаўных каналаў зафіксаванае і ў часавым вымярэнні (пры гэтым, на “Беларусь 1” гэта адбылося пры скарачэні больш чым на 1 гадзіну агульнага эфірнага часу, адведзенага навінам).

Іншымі словамі, для дзяржаўных тэлеканалаў тэма выбараў сталася больш істотнай пасля іх заканчэння, а не падчас перадвыбарнай кампаніі. Ці дакладней: найбольш істотнай сталася прамоцыя дзеючага кіраўніка дзяржавы ужо ў якасці фактычнага, а не патэнцыйнага (як можна было назіраць падчас маніторынга на тыдні перад выбарамі) пераможцы. 

На тыдні з 12 па 18 кастрычніка на ўсіх трох тэлеканалах маніторцы зафіксавалі тэматычныя матэрыялы з прыкметамі замоўленасці (або цэнзуры). На тэлеканале “Беларусь 1” колькасць такіх сюжэтаў дасягнула ажно 91% ад агульнай колькасці тэматычных (20 з 22), на ОНТ - 89% (16 з 18), на тэлеканале “Белсат” - 69% (9 з 13). 

Пры гэтым дадзеныя сюжэты на “Беларусь 1” занялі 99% выбарнага эфіра, на  ОНТ - 96%, на “Белсаце” - 88%.

Замоўленасць у межах дадзенай тэмы (выбары) і актуальнага кантэксту (перамога ў сумнеўных абставінах) набыла фармат прамоцыі (у выпадку “Белсата” - аспрэчвання) вынікаў выбарчага працэсу.

Адпаведна змяніўся і фармат выказвання: на змену агрэсіўнай прамоцыі (альбо крытыцы) канкрэтнага кандыдата на фоне пэўных рухаў канкурэнтаў (барацьба за выбар) прыйшло пазначэнне прысутнасці безальтэрнатыўнага пераможцы. Пры гэтым дыскурс барацьбы пераўтврыўся ў адбудову партрэта падзеі праз медыя-тэксты свядома маніпулятыўнага кшталту - канструкты з тэндэнцыйна падабранага матэрыялу. Замест інфармацыі транслявалася ідэалагічная пазыцыя. А інфармацыйная праца непазбежна пераўтварылася ў агітацыйны рэсурс.

"За выбором беларусов и для Беларуси пристально следили в Европе, опасаясь, что если политические эксцессы накроют и наш уголок безопасности на континенте, никому не сдобровать. Стабильность Минска сегодня - это уверенность в борьбе с нелегальным траффиком людей и трансграничной преступностью. Это вопрос конструктивного диалога с Россией и - шире - с Евразийским союзом. Это интеграция интеграций - от Португалии до Китая и Индии. Это транзит нефти и газа в отопительный сезон. Наконец,  это площадка диалога по Украине, которая уже остановила войну” (“Беларусь 1”, 18.10.2015);

"А на пачатак - Цэнтрвыбаркам і зацвержданыя псеўдавынікі псеўдавыбараў. Лідзію Ярмошыну не стрымалі ні шматлікія парушэнні, ні фальсіфікацыі, ні скаргі. ЦВК прызнаў выбары справядлівымі, а сваё рашэнне – канчатковым. Ва ўнісон прагучалі словы Лукашэнкі ў Астане. Кіраўнік пераконваў, што калі захоча, то ніхто і нішто яму не перашкодзіць быць прэзідэнтам. Ну і хіба захацеў"  (“Белсат”, 16.10.2015).

Дзяржаўныя тэлеканалы ў сваіх матэрыялаў паслявыбарнага тыдня стваралі вобраз Бясспрэчнага Выбару Сумленных Грамадзян –  гарманічнага супольнага руху народа і ўлады на карысць стабільнага развіцця еўрапейскай нацыі. Адсутнасць рэальнага драматызму падчас сёлетніх выбараў перакрывалася празмерна патэтычнай рыторыкай - кампліментарнай як для пераможцы, так і для электарату.

“Ошеломительная виктория президента Лукашенко и его социально-экономической модели для небольшой европейской страны" - так скажут эксперты о пятой персональной победе белорусского лидера. Для Западной Европы, конечно, удивительно, что политик в эпоху кризиса, непопулярных решений да еще на марше модернизации может получить такой кредит доверия. Но, продолжая метафору, эксперты отметят - этот кредит выдан не сегодня или вчера: лидер работал над своей кредитной историей каждый день, все последние два десятилетия. В этой истории становление государства и нации, спасенная промышленность и жестокая схватка за национальные интересы. Т.е. Александра Лукашенко нельзя вырвать из белорусской истории, а его выборы начались не два месяца назад, а с первого спасенного завода, сохраненного коллектива и программы развития - будь то новая энергетика, открытый заново континент или сверхдержава, новая дорога, как символ белорусского пути" (“Беларусь 1”, 18.10.2015).

Гэта фрагмент з працяглага (17 хв. 52 с.) выніковага рэпартажу на тэму выбараў. Сюжэт выйшаў у “Галоўным эфіры” і можа разглядацца як узорны прыклад ангажаванага асвятлення падзеі праз сыстэму маніпулятыўных спасылак.

Што тычыцца асвятлення дзеянняў апазіцыі, то на “Беларусь 1” яе на кантрасце ўпісалі ў агульную “ўра-карцінку” агульнай перамогі ўсіх удзельнікаў выбарчага мерапрыемства: "Татьяна Короткевич, стартовав с нулевым рейтингом и логичного вопроса "Кто это, уж не родня ли белорусского классика?", взяла почти 4,5 %. По сути, спасла радикальное оппозиционное болото от полного забвения и маргинализации. Отправленные в политический утиль на этапе сбора подписей бывшие соратники за одно это должны быть благодарны" (“Беларусь 1”, 18.10.2015).

На ОНТ пад відэашэраг з буйным планам Анатоля Лябедзькі без імёнаў узгадалі ў справаздачным сюжэце праграмы “Контуры”: “Вплоть до дня голосования активность проявили даже те, кто не смог заручиться поддержкой белорусов и сошел с дистанции. Однако агитацию они вели уже не за себя, а против выборов как таковых, что запрещено законом. Впрочем, неоднократные попытки привлечь внимание правоохранительных органов и избирателей успехом не увенчались, и высокая явка тому подтверждение” (ОНТ, 18.10.2015).

“Белсат” у сваю чаргу раскручваў негатыўна-дэпрэсіўны вобраз Паглыбення Абсурду Без Надзеі На Лепшае - цынічнай дамовы Захаду з Лукашэнкам у сітуацыі прагрэсавання сістэмнай крызы грамадства: "Рэкордным у параўнанні з папярэднімі выбарамі быў таксама ціск на выбарнікаў - асабліва падчас некалькіх дзён датэрміновага галасавання"  (“Белсат”, 12.10.2015); "Выбары правялі - цяпер крызіс ударыць напоўніцу. Гэткія асцярогі шырацца сярод беларусаў, навучаных досведам мінулай прэзідэнцкай кампаніі" (“Белсат”, 12.10.2015); "Аднак усцяж невядома, што чакае Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў. Незалежныя назіральнікі ўголас кажуць, што вынікі галасавання цынічна зманіпуляваныя, а на яву выходзяць усё новыя брутальныя ламанні выбарчага заканадаўства. Невыключана, што новыя рэпрэсіі чакаюць усіх тых, хто не пажадае пагадзіцца з пятым тэрмінам Аляксандра Лукашэнкі" (“Белсат”, 15.10.2015).

Блок сюжэтаў з прыкметамі замоўленасці на тэму замежжа на дзяржаўных каналах складаецца з тузіна меркаванняў міжнародных назіральнікаў, партнераў, экспертаў з розных краінаў свету, што аднагалосна дэманструюць падтрымку вынікаў беларускага плебісцыта. Спецыфічна была вырашаная тэма рэакцыі Захада.

З аднаго боку, ёсць “добры” Захад - у эфіры з наўпрост ці кантэкстуальна (пры нейтральным змесце) кампліментарнымі каментарамі з’яўляецца шэраг экспертаў геаграфічна заходніх інстытуцыяў (“институт социально-политических исследований "Евразийский барометр", Австрия”, “мониторинговая группа "Европейский альянс миссий наблюдателей", Бельгия”, “европейский институт Либертас, Германия”, “Европейский фонд демократии (Италия)”. “Центр европейских реформ (Великобритания)”, “фракция «Левые» Бундестага (Германия)”) ці навукоўцаў заходніх ўніверсітэтаў (“профессор университета центральной Флориды (США)”, “профессор Кентского университета (Великобритания)" і “профессор Свободного университета LUISS (Италия)”. Дарэчы, каментары Рычарда Саквы і Рафаэля Маркецці (адпаведна з Кента і Рыма), які тэлеканал прэзэнтаваў “подробно анализируют выбор беларусов”, візуальна выглядалі як адмыслова арганізаванае журналістам падвойнае інтэрв’ю на форуме “Дыялог цывілізацыяў” у грэцкім Родасе.

З іншага боку, ёсць і “злы” Захад – абстрактны крытыкан, які ніяк не адменіць санкцыі і патрабуе прытрымлівацца ў выбарах “сваіх” стандартаў, персаніфікаваны ў назіральніках ад АБСЭ. Але - па версіі дзярканалаў - “белорусы сделали свой выбор, с которым придётся считаться” (ОНТ, 18.10.2015).

“Если отбросить политизацию и эмоции, позитивным вышел даже доклад традиционных скептиков из ОБСЕ и ПАСЕ. Желание сохранить лицо после стольких лет скандальных наблюдений, понятно, но цифры - красноречивее. Из доклада следует: 95% участков в основной день голосования оценили позитивно. 95! И это при пристрастном наблюдении. Процесс подсчета голосов - на 70% с оценкой хорошо и очень хорошо. А суммирование итогов - на 75%. Кроме того, отмечены свободные агитация и телеэфиры всех кандидатов, спокойный ход кампании и доброжелательность к наблюдателям" (“Беларусь 1”, 18.10.2015);

“Со своим заявлениями выступили и представители ОБСЕ, которые с удовлетворением отметили приглашение и гостеприимность со стороны белорусского государства, а перечень претензий свели к пожеланию реформирования белорусского избирательного законодательства”  (ОНТ, 12.10.2015).

На тле дзяржаўнага бескампраміснага пазітыву “Белсат” трансляваў дваістую пазіцыю, якая добра ілюструецца наступнай цытатай: “Злучаныя Штаты выбарамі ў Беларусі расчараваныя. У Еўразвязе гавораць аб праблемах падчас галасавання і з падлікам галасоў. А вось старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына ўжо збіраецца паехаць на вясну ў Рым. Брусэль мае зняць санкцыі супраць Беларусі налета. Толькі вось афіцыйнай пастановы ў справе пакуль не агучылі. Бадай, толькі пакуль” (“Белсат”, 13.10.2015).

Таксама тэлеканал ОНТ зрабіў адмысловыя матэрыялы пра рэакцыю ва Ўкраіне і Расіі на вынікі выбараў у Беларусі.

“Эксперты также считают, что желающие покритиковать выборы Президента Беларуси найдутся и в Украине. Правда, пока весомых поводов для этого не появилось, и завсегдатаи критики переключились на внутренние проблемы страны, которых в Украине сейчас более чем достаточно" (ОНТ, 13.10.2015);

“От выбора, который 11 октября делал белорусский народ – и это хорошо понимали в Кремле – зависела не только судьба Республики. Это напрямую касалось и нашего восточного соседа: мы вместе в тесной связке, работаем во многих интеграционных проектах. Ещё в начале избирательной кампании, когда была назначена дата выборов, но не был оглашён список кандидатов на высший государственный пост Республики, российская политическая элита вела себя достаточно нервно. После кризиса в Украине, повторения радикального сценария боялись и в Беларуси. Появлялись, например, мнения о возможном развороте на Запад или о некоем опасном возрождении национализма. Но когда имена претендентов стали известны и среди них был Александр Лукашенко, накал страстей спал. Почти весь кремлёвский истеблишмент, включая даже тех, кто раньше не проявлял открытых симпатий к действующему Президенту, выказали ему свою поддержку и пожелали победы. Александр Лукашенко для России хоть и непростой, но зато понятный и, как показала практика, надёжный партнер” (ОНТ, 13.10.2015).

 

Пра тое, як тэлеканалы парушалі ў сваіх тэматычных матэрыялах стандарты інфармацыйнай журналістыкі, Mediaktitika.by распавядзе пазней.

Фота: "Ежедневник"

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: