Вы здесь

Маніторынг: Нібыта плюралістычныя нібыта навіны пра нібыта падзеі

Мінулым разам Mediakritika.by  распавядала пра тое, як беларускія тэлеканалы ОНТ, «Беларусь 1» і «Белсат» асвятлялі тэму прэзідэнцкіх выбараў, пасля заканчэння галасавання. Гэтым разам прапаноўваем чытачам працягнуць вывучэнне справаздачы маніторцаў і засяродзіць сваю ўвагу на прафесійных стандартах журналістыкі ў тэматычных матэрыялах аб выбарах.

Агульную тэндэнцыю асвятлення выбараў, перафразаваўшы афіцыйны дыскурс, можна назваць “інтэграцыяй імітацый”. З-за павышанай ідэалагізаванасці рыторыкі практычна ў кожнай катэгорыі стандартаў журналістыкі, якую аналізуюць маніторцы, пры захаванні фармальных адпаведнасцяў стандартам сутнастна мела месца інфармацыйная пустэча.

Стандарты паўнаты падачы і даставернасці інфармацыі на гэтым тыдні ізноў апынуліся ў топе парушэнняў.

Праблемы з адпаведнасцю першаму стандарту – даставернасці інфармацыі –  назіраліся ў 86% матэрыялаў тэлеканала “Беларусь 1”, 69% – сюжэтаў “Белсата”, 61%  – ОНТ.

Неперсаніфікаваныя крыніцы застаюцца асноўнай праблемай для ўсіх трох тэлеканалаў. “Эксперты”, “наблюдатели”, “Захад”( і - адметнасць паслявыбарнага тыдня – народы ці краіны) – на гэтыя абстрактныя катэгорыі ёсьць спасылкі ў шэрагу эфірных сюжэтаў (гэта, калі аўтары ўвогуле палічылі патрэбным на кагосці спаслацца).

Характэрныя прыклады:

“Выбор сделан. Интриги больше нет. Самый спокойный в новейшей истории Беларуси избирательный марафон завершился без эксцессов и общественного размежевания. От этапа сбора подписей и агитации до момента, когда последний бюллетень под пристальным взглядом наблюдателей был подсчитан, обработан и лег в общий итог, Беларусь показала всему миру новую политическую культуру и ответственность при выборе будущего. Аналитики еще будут анализировать, а политики обсуждать. Но восточноевропейский негативный тренд, когда выборы разделяют, уже остановлен – и именно в Беларуси. Хозяйка минского миротворческого процесса показала, как сплотить страну в момент опасных внешних вызовов, как остаться донором стабильности, включая политическую, и как концентрировать волю народа на эволюционную прагматичную модернизацию" (“Беларусь 1”, 18.10.2015).

“Позитивно оценивают итоги президентских выборов и в Германии. Здесь хорошо помнят, что именно Минск стал основной переговорной площадкой по урегулированию украинского конфликта, и что именно благодаря взвешенной и нейтральной позиции Александра Лукашенко конфликтующие стороны не только сели за стол переговоров, но и достигли ощутимого прогресса. Немцы, как и белорусы, всегда активно выражали свою гражданскую позицию. На последних парламентских выборах в Германии явка составила почти 72%. И то, что в Беларуси на участки пришли почти 87% избирателей, здесь никого не удивляет” (ОНТ, 12.10.2015);

"Эканамічны шок адбыўся яшчэ перад выбарамі, таму далей будзе толькі лепш. З такімі абяцаннямі выступаюць улады Беларусі. Але сярод насельніцтва шырацца чуткі, што найгоршыя праявы крызісу ўлады ўсё ж прыхавалі на паслявыбарчы перыяд"  (“Белсат”, 12.10.2015).

Хібы з адпаведнасцю стандарту паўнаты інфармацыі ўласцівыя 82% сюжэтаў тэлеканала “Беларусь 1”, на ОНТ іх зафіксавана 78%, на “Белсаце” – 54%.

На перадвыбарным тыдні тэматычныя матэрыялы на дзяржаўных тэлеканалах дэманстравалі імітацыю інфармавання: ў эфір ішлі фармальна інфарматыўныя, але змястоўна пустыя матэрыялы з нейтальным лексічным модусам.

Па сутнасці, на працягу тыдня у эфіры была адзіная навіна: Лукашэнка перамог, бо не мог не перамагчы. У звязку з гэтым асноўным напаўненнем сюжэтаў былі вербальныя канструкты (меркаванні, віншаванні, каментары і г.д.), якія не тлумачылі падзею аналітычна, а пераконвалі гледачоў у яе “правільнасці”. Іншымі словамі, дыскурс дзяржаўных тэлеканалаў быў скіраваны на адбудову сімвалічнай аўры “перамогі” пры дапамозе агрэсіўнай прапагандысцкай рыторыкі.

Асобнае месца ў структуры легімітызацыі перамогі займаюць віншаванні “из самых разных уголков планеты”. На “Беларусь 1” 8 з 22 выбарчых сюжэтаў – паведамленні, асноўнай інфармацыяй якіх было ўласна віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з чарговым пераабраннем. Іх колькасць і інтэнсіўнасць (фактычна інфармацыя прысутнічала ў эфіры ўвесь тыдзень: апошнія сюжэты былі агучаныя 16.10.2015 – пры тым, што на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы адпаведныя звесткі скончыліся яшчэ 13.10.2015) стваралі эфект працяглага “рэха перамогі” - рэзананснага прызнання і палітычнай значнасці пераабранага персанажа.

На “Белсаце” сітуацыя ў звязку з адпаведнасцю стандарту паўнаты інфармацыі сітуацыя больш адэкватная кантэксту навінавай праграмы: тэлеканал намагаецца працаваць не з рыторыкай, а з падзеямі, фактамі, афіцыйнымі заявамі. Але падлажвае іх да агульнай ідэялягічнай матрыцы “сфарбыкаванай перамогі”.

Частка сюжэтаў пабудаваная па прынцыпе “два ў адным” (калі асвятляецца адразу некалькі тэмаў – напрыклад, міксуецца меркаванне адмысловага спавяшчальніка ААН і сведчанні незалежных назіральнікаў з рэгіёнаў Беларусі), матэрыялам бракуе ўцямных адказаў на адно ці некалькі падставовых пытанняў інфармацыйнага паведамлення (“Што? Дзе? Калі? Як адбылося?”), не стае прапісанага бэкграўнду падзеяў. 

Парушэнні стандарта баланса думак зафіксаваныя ў 75% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, 72% – “Беларусь 1”, 50% – ОНТ.

З аднаго боку, матэрыялы з бракам адпаведнасці гэтаму стандарту, што выйшлі ў эфір тэлеканалаў “Беларусь 1” і ОНТ,  дэманструюць адсутнасць баланса як такога.

Напрыклад, за ўвесь тыдзень на тэлеканале “Беларусь 1” пазіцыя назіральнікаў ад АБСЭ з’яўлялася ў пераказе журналіста пад адпаведны відэашэраг (“Беларусь 1”, 18.10.2015) або як рэакцыя Лідзіі Ярмошынай (“Беларусь 1”, 13.10.2015). У той самы час іншыя місіі (ад СНГ, ШОС, з Кітая і інш.) дзеля артыкуляцыі сваёй пазіцыі атрымалі (у выпадку назіральнікаў ад СНД і асобаў, падпісаных як “международный наблюдатель” - неаднаразовыя) сінхроны.

Рэпрэзентацыя пазіцыі выбарцаў была досыць спецыфічнай: тэлеканал “Беларусь 1” зрабіў падборку з інстаграмаў маладзёнаў, што галасавалі першы раз (“Беларусь 1”, 12.10.2015), ОНТ – як частку агульна-выбарнага сюжэта ў “Контурах” пра тое, як сям’я пенсіянераў едзе на роварах галасаваць (ОНТ, 18.10.2015).

На фоне агрэсіўнай прамоцыі Лукашэнкі-пераможцы (на “Беларусь 1” пры гэтым у наўпроставых тэматычных выбарных матэрыялаў нават не атрымаў слова) тры экс-кандыдаты – Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч – атрымалі па два (па колькасці, але па змесце адзін – на “Беларусь 1”, 12 і 18.10.2015) і аднаму (ОНТ, 12.10.2015) сінхрону. Таксама яны апынулісяі элементам “карцінкі” (без вербалізацыі) і фрагментамі агульнага выбарчага аўдыё-візуальнага паззлу, што збіралі журналісты, самастойна прамаўлячы пра інтэнцыі былых кандыдатаў.

З іншага боку, дзяржаўныя медыі намагаліся стварыць ілюзію баланса праз улучэнне ў кантэкст паслявыбарнай рэфлексіі розных персанажаў – ад прадстаўніка кітайскага МЗС да ганаровага консула Беларусі ў Славакіі. Пры гэтым падставовы для паслявыбарчага эфіру эфект глабальнага пазітыву дасягаўся за кошт  спалучэння геаграфічнай разнастайнасьці апытаных з аднастайна спрыяльным зместам іх выказванняў.

Варта таксама заўважыць, што ў меркаваннях, агучаных не па-беларуску ці руску, пераклад пачынаўся сінхронна з прамовай – ні пачатку, ні канца цытаты пачуць на мове арыгіналу ў пераважнай большасці выпадкаў не было магчымасці . Што стварала тэхнічныя падставы для маніпулявання сэнсам прамоўленнага.

Размеркаванне сінхронаў, што мелі ў эфіры дзеючыя асобы выбарнага працэсу, зафіксаваныя ў адмысловай табліцы.

Табліца эфірнага часу, адведзенага наўпроставым прамовам суб'ектаў выбарнага працэсу, у матэрыялах, наўпрост датычных тэмы выбараў

  Матэрыялы   “Беларусь 1” ОНТ “Белсат” Заўвагі
1 Агульная працягласць матэрыялаў вечаровага эфіру на тэлеканалах 4 г. 43 хв. 10 с.  3 г. 39 хв. 42 с. 1г. 52 хв. 42 с.  
2 Матэрыялы, наўпрост датычныя тэмы выбараў 1 г. 16 хв. 13 с. - 27% 52 хв. 23 с. - 24% 33 хв. 15 с. - 30% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
  Згадкі (падсюжэты) па тэме ў матэрыялах, наўпрост не прысвечаных выбарам 10 хв. 52 с. - 4% 07 хв. 20 с.  - 3% 1 хв. 17 с. - 1% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах; згадка залічваецца як 5 с. эфірнага часу.
  Агульны час, прысвечаны тэме выбараў ў наўпроставых і матэрыялах са згадкамі (падсюжэтамі) 1 г. 27 хв. 05 с. - 31%  59 хв. 43 с. - 27% 34 хв. 32 с. - 31% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах; згадка залічваецца як 5 с. эфірнага часу.
3 Іншыя матэрыялы 3 г. 16 хв. 05 с. - 69% 2 г. 39 хв. 59 с. - 73% 1 г. 23 хв. 10 с. - 69% Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах

Парушэнні стандарту аддзялення фактаў ад думак зафіксаваныя ў 75% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, на “Беларусь 1” матэрыялаў з такога кшталту хібамі – 61%, на ОНТ – 57%.

Тэматычныя матэрыялы на дзяржаўных тэлеканалах можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: інфармацыйныя паведамленні (афіцыйная хроніка, паведамленні з ЦВК) і рэпартажы з інтэпрэтацыяй падзеяў.

Першая група прадказальна мае нейтральную лексіку, другая – наадварот, зробленая ў падкрэслена прапагандысцкім фармаце. Апошняе ўніверсалізуе дыскурс, пераўтвараючы адзін з магчымых пунктаў гледжання на падзею ў бясспрэчную “ісціну”. У межах такога кшталту выказванняў знікае патрэба ў доказах, а таксама нівелюецца неабходнасць у дакладным маркіраванні мяжы паміж суб’ектыўным меркаваннем і фактамі рэчаснасці. 

Колькі цытатаў:

"Выборы показали: в Беларуси сформирован новый уровень политической культуры и четкая гражданская позиция общества. В американской политологии для этого есть особый термин - "молчаливое большинство". Это фундамент нации. Он не приемлет революций и шараханий, а своей спокойной и уверенной волей гарантирует государству эволюцию и плавное развитие"  (“Беларусь 1”, 12.10.2015);

"Главным итогом беларуского выбора 2015 можно назвать убежденность. Два десятилетия - достаточный для беларусов срок, чтобы выбрать, построить и научится защищать свой вариант истории, настоящего и будущего" (“Беларусь 1”, 18.10.2015);

“Судьбоносный опрос белорусов завершен. Ставки сделаны. Большинство граждан поставило на сильное и ответственное государство, мирное и эволюционное развитие. Даже те, кто отдавал свой голос "против" всех кандидатов походом на избирательный участок демонстрировали заинтересованность в судьбе страны. Более шести миллионов голосов были отданы за Республику Беларусь” (ОНТ, 17.10.2015);

“Вообще-то история с приостановкой действия санкций предельно проста. Президент Беларуси, будучи совершенно уверенным в том, что это не дестабилизирует ситуацию, распорядился выпустить тех, кого в Европе считают политическими заключёнными, и предоставить полную свободу действий наблюдателям на выборах. А Европа просто не могла на это не отреагировать. Вот, собственно, и все. Но нужно понимать, что временная отмена санкций – это не то, в чём нуждаются наши отношения. Белорусский МИД уже заявил о том, что в Минске надеются на полную отмену санкций со стороны Европы” (ОНТ, 18.10.2015).

У сваю чаргу “Белсат” таксама транслюе не інфармацыю, а пазіцыю. Журналісты адначасова івыдаюць на экспертаў, намагаюцца вербалізаваць пункт погляду на праблему сваёй уяўнай мэтавай аўдыторыі ды выказваюць уласныя здагадкі.

“Зменаў не адбылося. Дзейны кіраўнік Беларусі атрымаў чарговую элегантную перамогу з чарговым элегантным рэкордам" (“Белсат”, 12.10.2015);

"Ці прыпыняць санкцыі супраць Беларусі? Адказ на гэтае пытанне быў амаль такі ж відавочны, як і вынік выбарчай кампаніі" (“Белсат”, 12.10.2015);

"Пры гэтым у краінах ЕЗ адзначаюць, што сёння стасункі з Беларуссю пацяплелі. Але грунтуюцца галоўным чынам на эканоміцы. Вось толькі дыялог павінен будавацца на аснове дэмакратычных каштоўнасцяў ды правоў чалавека" (“Белсат”, 13.10.2015).

Асобны момант: шыльды да сюжэтаў, якімі тэлеканал фактычна задае ракурс успрыняцця інфармацыі: “Паслявыбарчае пахмелле” – пра перспектыву пагаршэння эканамічнай сітуацыі пасля выбараў; “Белсат”, 12.10.2015); “Несумленныя выбары” – назіральнікі апавядаюць пра фальсіфікацыі на ўчастках (“Белсат”, 14.10.2015); “Без сюрпрызаў” – пра афіцыйнае абвяшчэнне ЦВК вынікаў выбараў (“Белсат”, 16.10.2015) і г.д.

Стандарт дакладнасці інфармацыі парушаўся у 58% ад сюжэтаў, што выйшлі ў вечаровы эфір тэлеканала “Белсат”, 44% на тэлеканале “Беларусь 1” і 29% на ОНТ.

Прапагандыскі дыскурс, з дапамогай якога замацоўвалася правільнасць вынікаў у публічнай медыйнай прасторы дзяржаўных тэлеканалаў, стаўся прычынай недакладнасцяў, выкліканых рытарычнымі злоўжываннямі накшталт гіпербалізацыі, абагульненняў, адвольных цверджанняў, лагічных хібаў, падменай факту меркаваннем, лексічнай экспрэсіяй і г.д. 

"Победа Александра Лукашенко, при огромной явке и с подавляющим преимуществом - это победа открытой, социальной и справедливой модели развития. Без олигархата и экономических шоков, без политической клоунады и неолиберальной экспансии. Главный проигравший - даже не альтернативные кандидаты, а деструктивные уличные хулиганы, балаган с двадцатилетней историей поражений, который-то и политикой назвать нельзя" (“Беларусь 1”, 12.10.2015);

“По сравнению с предыдущей президентской кампанией, риторика европейских наблюдателей, политиков и экспертов существенно изменилась. Как изменилась и тональность материалов о Беларуси в зарубежной прессе. Произошло это ещё в прошлом году после проведения чемпионата мира по хоккею и особенно – после минских переговоров по Украине. Выборы Президента освещали более 900 представителей масс-медиа из 30 стран мира. Одна особенность: в газетных статьях и телевизионных репортажах стало больше уважения к нашей стране и к выбору белорусов”  (ОНТ, 18.10.2015);

"Зрэшты, выдаленне з выбарчых пляцовак незалежных назіральнікаў стала нормаю падчас сёлетніх выбараў"  (“Белсат”, 12.10.2015).

Акрамя вербальных недакладнасцяў мелі месца і фактычныя. Напрыклад, “Беларусь 1” заявіла пра прызнанне выбараў Захадам:

"Важный аспект кампании: наши западные партнеры, чтобы сохранить лицо  поворчали о чистоте процедур и - цитата - "слишком уж высокой“ поддержке лидера, но признали итоги выборов. О чем свидетельствует и два мгновенных экономических предложения от Австрии и Германии расширить инвестиции, кооперацию и торговлю и приостановить санкции. Пока на 4 месяца" (“Беларусь 1”, 18.10.2015).

 

Зводная табліца парушэнняў стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат»

 

  Парушэнні стандартаў “Беларусь 1” ОНТ “Белсат” Заўвагі
1 Матэрыялы на тэму выбараў з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры (колькасць) 20 (з 22) - 91%  16 (з 18) - 89% 8 (з 13) - 69% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў
  Матэрыялы на тэму выбараў з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры (час) 1 г. 15 хв. 10 с. (з 1 г. 16 хв. 13 с.) - 99% 50 хв. 13 с. (з 52 хв. 23 с.) - 96% 29 хв. 21 с. (з 33 хв. 15 с.) - 88%  Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў
  1.1. Матэрыялы з прыкметамі палітычнай замоўленасці (альбо цэнзуры) 20 16 8 Вылічваецца з матэрыялаў на тэму выбараў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.2. Матэрыялы з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці ці рэкламы 2 0 0 Вылічваецца з матэрыялаў на тэму выбараў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.3. Замоўныя матэрыялы на тэмы замежжа 7 8 3 Вылічваецца з матэрыялаў на тэму выбараў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
4 Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту балансу думак 10 (з 22) - 45% 11 (з 18) - 61% 9 (з 13) - 69% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў
5 Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту паўнаты інфармацыі 18 (з 22) - 82% 14 (з 18) - 78% 7 (з 13) - 54% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў
6 Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту аддзялення фактаў ад думак 11 (з 22) - 50% 11 (з 18) - 61% 9 (з 13) - 69% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў
7 Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту даставернасці інфармацыі 19 (з 22) - 86% 11 (з 18) - 61% 9 (з 13) - 69% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў
8 Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту дакладнасці падачы інфармацыі 8 (з 22) - 36% 8 (з 18) - 44% 5 (з 13) - 38% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў
9 Матэрыялы на тэму выбараў з парушэннямі стандарту аператыўнасці інфармацыі 3 (з 22) -14% 2 (з 18) - 11% 6 (з 13) - 46% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных тэмы выбараў

Поўны тэкст маніторынгу тут

Усе табліцы з дадзенымі тут

Метадалогія маніторынгу вечаровых навінаў

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: