ОБ АВТОРЕ

Журналист, блогер.

Окончила журфак БГУ в 2011 году.

Журналист. Работает в команде портала мнений KYKY.org, автор Mediakritika.by.

Работала обозревателем по культуре БелаПАН, главным редактором Holiday.by.

Ведет блог

Вы здесь

За прынцыповасць журналістаў недалюбліваюць, але паважаюць

Ремесло

"Не рабіце з апанентаў дурняў. Думайце пра каштоўнасці, якія вызнаяце ў артыкулах". Інтэрнэт-часопіс "Ідэя" зладзіў воркшоп для журналістаў, на які запрасіў выступіць вядомых медыяэкспертаў.

Mediakritika.by наведала выступы Аляксандра Класкоўскага, кіраўніка аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, ды Вольгі Шпарагі, філосафа, рэдактара інтэрнэт-часопіса "Новая Еўропа".

 

Аляксандр Класкоўскі: Уключайце мазгі!

Рабіце яркія загалоўкі, выкарыстоўвайце дзеясловы, дайце чытачу зразумець, аб чым будзе ісці гаворка ў артыкуле. Калі я еду ў метро, чытаю навіны праз rss-рыдар. Найперш звяртаю ўвагу на загалоўкі. Калі яны мяне не чапляюць, артыкула для мяне не існуе. Як і для большасці чытачоў.

Не імкніцеся ахапіць усё ў адным тэксце, назбіраўшы шмат сыравіны. Многія тэмы - вечныя. Раскрывайце нейкі адзін аспект.

Вылучайце галоўную думку і трымайцеся фармату. Калі рэдактар сказаў напісаць 800 слоў, разбіцеся, але зрабіце так.

Не стаўце пытанні, а адказвайце на іх. У загаловак можаце вынесці пытанне, а далей уключайце мазгі і дайце некалькі варыянтаў развіцця падзей. Добрыя аналітыкі так і робяць. Ёсць вегоднасць, што адзін з варыянтаў спраўдзіцца.

"Мы ў адной лодцы!" - любяць казаць палітыкі журналістам і аналітыкам. Не верце палітыкам! Ідзіце сваёй дарогай. Мы ў розных лодках.  У нас розныя місіі: палітыкам патрэбны піяр і ўлада, а вам тыя мандаты сто год не патрэбныя. Трымайцеся праўды.

Пазбягайце ангажаванасці. Не варта сябраваць з тымі, пра каго пішаце. Можна з імі каву папіць, каб ведаць закулісныя гульні, але не больш за тое. Важна быць роўнааддаленым у сваіх матэрыялах. Аналітык і журналіст можа мець сваю пазіцыю, але яна не мусіць быць прамоцыяй палітыка ці партыі.

Што рабіць, калі герой злівае інфу, а потым кажа: "Гэта не для цытавання"? Калі гаворка вядзецца пра пытанне, якое мае асаблівую грамадскую значнасць, журналіст павінен  гэта паведамляць. У іншым выпадку - гэта пытанне этыкі. Не трэба падстаўляць чалавека, з якім вам давядзецца потым камунікаваць. Не зарабляйце плямы на сваёй рэпутацыі. Існуе рэжым працы off the record - не пад запіс. У гэтым выпадку вы проста збіраеце інфармацыю для далейшай працай над тэмай.

За прынцыповасць журналістаў недалюбліваюць, але паважаюць. Не імкніцеся быць добрымі для ўсіх. У выніку менавіта прынцыповасць працуе на аўтарытэт журналіста.

Не рабіце з апанентаў дурняў. Нават калі вам нехта не падабаецца, калі вы пішаце пра яго, будзьце карэктнымі. Не падбірайце няўдалыя здымкі, дзе чалавек з разяўленым ротам ці з чаркай. Такія фота можна знайсці ў любога. Гэта вас не красіць. Тут гаворыць не прынцыповасць, а вашыя амбіцыі. Зрэшты, апанент можа потым зрабіць тое самае і выставіць у непрывабным свеце вас.

Інфармацыйная вайна - не наша рамяство. Калі вы пачынаеце гэтым займацца, перастаяце быць журналістамі.

Журналіст адказны за свае словы і паводзіны ў сацыяльных сетках. Я перастаю паважаць чалавека, які лічыць сябе публічнай асобай ды выкарыстоўвае ў сацыяльных сетках табуяваную лексіку, абражае сваіх апанентаў. Імідж - непадзельны. Калі вы паводзіце сябе непрыстойна ў фэйсбуку, дзе кожны быццам бы сам сабе гаспадар, гэта негатыўна адбіваецца на вашым  іміджы і на іміджы СМІ, у якім вы працуеце.

 

Вольга Шпарага: Думайце пра каштоўнасны далягляд

Назва артыкула павінна быць яркай, а лід - праблемным, а не апісальным. Не бойцеся рабіць правакацыйныя ліды. Трымайцеся адной лініі, адной думкі. Дапісалі да сярэдзіны - перачытайце загаловак і лід.

Не пішыце даўгія складаныя сказы. Дайце сваёй думцы развіцца ў такім сказе, калі вам так прасцей, а потым разбіце яго на некалькі больш кароткіх і простых.

Інфармацыйную нагоду знайсці можна заўжды, хоць рэагаваць на падзеі часам не проста. Калі не атрымліваецца прыдумаць тэму, можна збочыць і звязаць нагоду з тым, што актуальна асабіста для вас. Варта не толькі сачыць за тым, што адбываецца ў грамадстве, але і раскрываць вашы ўласныя тэмы, падводзячы іх пад інфармацыйную нагоду.

Думайце пра каштоўнасны далягляд. Ён заўжды мусіць быць, і ўзнікае ў сувязі з пытаннем, як суадносяцца мэты і сродкі. У беларускім грамадстве ёсць супрацьстаянне афіцыйнага дыскурса і апазіцыйнага. Яны - па розныя бакі каштоўнасцяў. Тыя, хто гаворыць, то яны па-за каштоўнасцямі, проста хаваюць свой фундамент. І нам трэба высветліць, што за гэтым стаіць.

Мы ўвесь час павінны думаць, яб якіх каштоўнасцях мы гаворым. Праблема адсутнасці каштоўнасных арыенціраў з'явілася пасля распада Савецкага саюза. Праект каштоўнасцей у беларускай дзяржаве пусты. У Савецкім жа саюзе была агульная ідэалогія.

Сёння ў беларускім грамадстве існуюць тры актыўныя групы: памяць, гендар і горад. Гэтыя тэмы найбольш актуалныя ў СМІ. Урбаністы думаюць, як зрабіць горад больш зручным для жыцця, пераасэнсоўваюцца гендарныя пытанні, у тым ліку ў палітыцы, асэнсоўваецца мінулае, мы думаем, як яго ўспрымаць і калі пачынаецца наша гісторыя. Гэтыя меншасці могуць стаць адпраўным пунктам для фарміравання каштоўнасцяў.

Нашы артыкулы не павінны быць толькі аб тым, як зрабіць сябе. Мы любім пісаць гісторыі поспеху асобнага чалавека. Гэта вынікі неаліберальнай логікі, калі кожны сам за сябе. Важна гаварыць пра кантэкст, які дапамог чалавеку дасягнуць поспеху, пра грамадства, у якім ён вучыўся і развіваўся, пра яго асяродак. Часам варта паглядзець на іншыя сацыяльныя групы, якія не дасягаюць поспеху і падумаць, чаму так адбываецца, чым мы можам дапамагчы. Напрыклад, калі гаварыць пра гендар. Чаму жанчыны радзей становяцца паспяховымі? Іх так сацыялізуюць!

У журналістаў павінны быць мінімальны недавер да экспертаў. У іх за кошт рэпутацыі і ведаў ёсць улада. Крытычнасць вельмі істотная пры атрыманні ведаў. Не толькі меркаванні экспертаў мусяць быць крыніцай для ведаў і інфармацыі, але і грамадскія дыскусіі. Фарміруйце крытычны погляд на веды, які атрымліваеце. 

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (2 оценок)
распечатать Обсудить в: