Вы здесь

Сёння ў ЦЭХ узнагароджанне пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015

В фокусе

І прэзентацыя кнігі ПРАФОТА з вынікамі конкурсу 2014 года.

Сярод гасцей будуць старшыня журы конкурсу і аўтарка канцэпцыі кнігі Ганна Шпакава, арт-крытык конкурсу Вольга Шпарага, дырэктар Месяца фатаграфіі ў Мінску Андрэй Лянкевіч і ўся рэдкалегія кнігі поўным складам. 

Урачыстасць адбудзецца у аўторак, 15 снежня, у 19.00 у прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 (ст.м.Першамайская), 2-гі паверх, уваход праз бар Хуліган). 

Лонг-ліст конкурсу можна пабачыць тут, а шорт-ліст будзе вядомы толькі падчас цырымоніі.

Працы з шорт-ліста ўвойдуць у штогадовы каталог прэміі ды выставу (адбудзецца ў лютым 2016 года ў мінскай прасторы ЦЭХ).

Таксама адзін з праектаў у кожнай намінацыі атрымае гран-пры, іх аўтарам арганізуюць персанальныя выставы ў межах Месяца фатаграфіі ў Мінску ў 2016 годзе. Таксама пераможцы будуць мець магчымасць наведаць адну з міжнародных фатаграфічных падзеяў: фестываль, майстар-клас ці партфоліа-рэвію (фармат прызу вызначыць аргкамітэт па выніках конкурсу).

Прэмія ПРАФОТА ўручаецца другі раз. Сёлета на конкурс падалі 79 праектаў ад 53 аўтараў.

У склад журы ўвайшлі Ганна Шпакава (старшыня журы), Святлана Паляшчук, Кен Шлес (Ken Schles), Сайман Норфалк (Simon Norfolk), Джэймз Ўэлфард (James Wellford), Джордж Джорджыў (George Georgiou), Барбара Штаўс (Barbara Stauss).

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне +375296868333Юля Дарашкевіч

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: