Вы здесь

Семінар у Берліне "Журналістыка падчас канфліктаў"

З 29 траўня па 5 чэрвеня 2016 года ў Берліне пройдзе семінар "Журналістыка падчас канфліктаў. Міжнародны абмен досведам".

Семінар ладзіць "taz.Panterstiftung" у супрацоўніцтве з арганізацыяй "Рэпарцёры без межаў" і Міністэрствам замежных спраў Германіі.

На семінар запрашаюцца 14 журналістаў з краін АБСЕ. Вітаюцца ўдзельнікі з Беларусі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Грузіі, Арменіі.

Праграма семінару ўключае сустрэчы з журналістамі, палітыкамі, прадстаўнікамі грамадзянскіх ініцыятыў і міжнароднымі экспертамі па назіранні за выбарамі. Удзельнікі семінару наведаюць парламент Германіі і сустрэнуцца ў нямецкім МЗС з прадстаўнікамі працоўнай групы па пытаннях, звязаных са старшынствам Германіі ў АБСЕ ў 2016 годзе.

Журналісты змогуць набыць навыкі, звязаныя з персанальнай бяспекай і неабходныя для працы падчас канфліктных сітуацый.

Арганізатары пакрываюць транспартныя і візавыя выдаткі і фінансуюць пражыванне (размяшчэнне ў 2-3-мясцовых нумарах у гатэлі).

Патрабаванні да кандыдатаў:

·         не менш за 2 гады прафесійнага досведу ў друкаваных і Інтэрнэт-выданнях, на радыё або ТБ, а таксама ў якасці блогера,

·         валоданне ангельскай на ўзроўні разумення,

·         адсутнасць досведу ўдзелу ў семінарах "taz.Panterstiftung" і "Нямецкай хвалі",

·         дзеючы замежны пашпарт для атрымання візы.

Заяўка падаецца на рускай і ангельскай мовай (у абодвух варыянтах) і ўключае:

- аўтабіяграфію (з апісаннем працоўнага досведу і валодання замежнымі мовамі),

- матывацыйны ліст (уключае тэму даследавання будучага артыкула, які Вы жадаеце напісаць падчас семінару -  з ідэямі, нарыхтоўкамі і пазначэннем патрэбаў у пэўнай інфармацыі, дадзеных, кантактах і г.д.),

- электронныя адрасы 2-х асоб, якія могуць даць рэкамендацыі.

Заяўку на рускай мове трэба адправіць на наступныя е-мэйлы: oertel@taz.deserdyuk@taz.de.Англійскую версію неабходна даслаць на электронную скрыню: petra_bornhoeft@web.de. Апошні дзень падачы заявак - 29 лютага 2016 года.

Падрабязнасці - тут.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: