Вы здесь

Маніторынг: Кіраваная стабільнасць у Беларусі і нестабільнасць ва ўсім астатнім свеце

Маніторцы Mediakritika.by падвялі вынікі чарговага даследвання вечаровых тэленавінаў. У студзені ў фокусе  даследвання былі сюжэты на эканамічную тэматыку.

Гэтым разам маніторынг закрануў 275 матэрыялаў, якія выйшлі ў эфір выніковых вечаровых выпускаў навінаў з 18 па 24 студзеня 2016 года   на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ, а таксама на недзяржаўным тэлеканале «Белсат».

Маніторынг меў тэматычныя абмежаванні і быў сфакусаваны на матэрыялах на эканамічную тэму. У фокус трапілі навіны, што тычыліся фінасаў, гандлю, вытворчасці, іх мэтавага і нямэтавага выдаткоўвання. Іншымі словамі, размеркавання фінансавых плыняў і іх засваення ў вытворчым і невытворчым сектарах.

На тыдні з 18 па 24 студзеня 2016 г. тэлеканале “Беларусь 1” у эфір выйшлі 39 тэматычных эканамічных сюжэтаў (26,5% ад агульнай колькасці матэрыялаў; 23,5% ад агульнай працягласці навінавых праграмаў на тэлеканале), на ОНТ – 18 (23% і 18,5% адпаведна), на “Белсаце” – 17 (35% і 38% адпаведна).

Як і ў сітуацыі з міжнароднымі навінамі, фіксаванае месца і час эканамічныя навіны маюць толькі на тэлеканале “Беларусь 1” - рубрыка “Экономика дня”. Яна месціць у сярэднім пяць тэматычных сюжэтаў агульнай працягласцю каля 3 хвілінаў і выходзіць у эфір двойчы на тыдзень –  у аўторак і чацьвер. На тэлеканалах ОНТ і “Белсат” адмысловых рубрык для гэтай тэмы няма, што робіць яе прысутнасць у эфіры ненармаванай. Пры гэтым, як мінімум адна навіна на эканамічную тэму ў дзень мела месца ў эфіры гэтых тэлеканалаў.

Агульная выснова аналізу – эканамічная тэма сталася для усіх трох тэлеканалаў нагодай для трансляцыі пазіцыі ўлады. Прадказальна, што на “Беларусь 1” і ОНТ гэта была пазітыўная прамоцыя, на “Белсаце” – негатыўная.

Дзяржаўныя тэлеканалы праз падбор і ракурс асвятлення навінаў эканамічнай тэматыкі фактычна ствараюць вобраз кіраванай стабільнасці ў Беларусі, усе праблемы якой праз нестабільнасць у навакольным свеце. Цікава, што для тлумачэння сітуацыя дзяржаўныя тэлеканалы выкарыстоўваюць і падобныя метафары: 

"Надо четко понимать, что мы с вами не на круизном лайнере, мы в хрупкой лодке. Вокруг так крутит, так завывает, что мама не горюй. И вариант пережить этот шторм с минимальными потерями один - всеобщий добросовестный труд. И любой, кто скажет, что знает другой выход, жулик. И ему точно нет дела до ваших детей и вашей страны. У Беларуси сегодня нет непреодолимых проблем” (ОНТ, відэаблог Аляксея Міхальчанкі “Как есть”, 23.01.2016);

"Прошли времена, когда на мировых рынках могло штормить, а в нашей гавани тишь да гладь. Увы, в современном мире, что называется, один за всех и все за одного. В том смысле, что рост доллара или падение нефти очень ощущают не только торгующие ресурсами или валютой” (“Беларусь 1”, 24.01.2016).

Сюжэты пра навакольны эканамічны хаос (больш геаграфічна разнастайныя на “Беларусь 1” – праблемы з беспрацоўем у Францыі, колькі будуць каштаваць бежанцы Германіі; украінацэнтрычныя на ОНТ – колькі вінная Ўкраіна “Газпрому”, чаму не хоча плаціць г.д.) і ўнутраную стабільнасць ёсць, па сутнасці, два падставовых ракурсы, у якіх асвятляліся эканамічныя падзеі на дзяржаўных тэлеканалах.

Рэпрэзентацыя эканамічных падзеяў, што тычацца Беларусі, адбывалася пераважна ў фармаце “паркетных” матэрыялаў пра дзеянні і намеры ўладаў розных рангаў, справаздачаў пра дасягенні айчынных прадпрыемстваў, а таксама пра акцыі кантралюючых ворганаў пра выкрыццю ці прадухіленні эканамічных парушэнняў.

Суб’екты эканамічных сюжэтаў дзяржканалаў – кіраўнік дзяржавы, што генеруе вектары рухаў грамацтва (ў тым ліку і эканамічнага развіцця), лаяльныя выканаўцы, што ажыццяўляюць планы кіраўніка, і дзяржкантроль (ад КДК да падатковай), што перыядычна выкрывае і спыняе праявы безгаспадарлівасці, злоўжыванняў і неабгрунтаваных выдаткаў.  

Праграмнай эканамічнай тэзай, вакол якой круцілася інфармацыйнае забеспячэнне на  тыдні маніторынгу, сталася выказванне Аляксандра Лукашэнкі на Радзе бяспекі. З аднаго боку,  гэта пэўная эканамічная канцэпцыя, з іншага – уцямны мэсідж электарату:

"У любого народа, тем более нашего, белорусского, к власти всегда были и есть претензии: и цены высокие, и мяса, молока вроде бы мало. Или много. И шмотки не такие, как импортные, и зарплаты. И пенсии невысокие, заборы поломались, крыши прохудились, снег не убрала власть с улиц, машины не очистила вовремя, чтобы выехать и т.д. Все эти претензии были и будут. И с течением времени эти претензии уйдут. Они просто забудутся, или народ, как это всегда бывает, их простит власти. Но не простит одного: если мы ему не обеспечим безопасность и оборону суверенитета и независимости страны. Вот тогда ни шмотки, ни мясо, ни молоко - ничего не надо будет, когда не будет куска земли, на котором будут жить наши дети и внуки. Поэтому, если останется последний рубль в бюджете или кармане государственном, то потратить его следует на безопасность нашего народа, на безопасную жизнь этого народа. Это главное" (“Беларусь 1”, ОНТ, часткова цытавалася на тэлеканале “Белсат”, 22.01.2016).

У сваю чаргу выканаўцы – ад прэм’ер-міністра да дырэктара агракамбіната “Дзяржынскі” – рупліва працуюць на карысць краіны. Прэм’ер-міністр Кабякоў дамаўляецца павялічыць таваразварот з Расіяй (“Беларусь 1” і ОНТ, 19.01.2016) і сочыць за развіццём малочна-мясной прамысловасці на Віцебшчыне (“Беларусь 1” і ОНТ, 20.01.2016), прыватны “Мінатор-сэрвіс” дае краіне валюту ад замежных абаронных замоваў (“Беларусь 1” і ОНТ, 21.01.2016), а гендырэктар агракамбіната “Дзяржынскі” Іосіф Палачанін, адкрываючы гандлёвы дом у падмаскоўных Мыцішчах, прызнаецца:  “Разве я б мог когда-то подумать, ещё десять лет назад, что главное – это всё-таки реализация. Я всегда считал, что главное – напроизводить, а сейчас нужно реализовать. И с выгодой!” (ОНТ, 21.01.2016).

У адрозненні ад “Белсата”, які сітуацыю ў краіне і метамарфозы нацыянальнай валюты на тыдні з 18 па 24 студзеня класіфікуе як “крызіс”, “абвальваецца са звярынаю сілаю” (“Белсат”, 20.01.2016), “падзенне, якому не бачна канца” (“Белсат”, 21.01.2016), “Беларусь 1” і ОНТ фактычна ўнікаюць якога-кольвек дакладнага пазначэння сітуацыі ўнутры краіны. А калі і робяць гэта, то з прыцягненнем знешняга кантэксту: узаемасувязі эканомік Беларусі і Расіі, коштаў на нафту і г.д.

Так, трансфармацыі курса нацыянальнай валюты трапілі ў эфір тэлеканала “Беларусь 1” тройчы – 19 і 21 студзеня як сюжэт рубрыкі “Экономика дня” (40 с. і 23 с. адпаведна), 22 студзеня - як частка сюжэта пра рост расійскага рубля (19 c.). 19 студзеня вядоўца адзначыў, што беларускі рубль “хотя незначительно, но укрепился к основным валютам”.

Далей – дакладная дынаміка курсаў даляра, еўра і расейскага рубля. Апошні – і гэта наступная навіна – “перешел в наступление на доллар и евро”, “валютный разворот на торгах в Минске стал отражением оптимизма на Московской бирже” (усе цытаты - “Беларусь 1”, 19.01.2016). 22 студзеня: “потерянный накануне курс отыграл сегодня и беларуский рубль” (“Беларусь 1”, 22.01.2016).  Рэзкі скачок курса 21 студзеня 2016 г. тэлеканал “Беларусь 1” падаў так: “Практически синхронно с российским ослабли и большинство валют региона. Беларуский рубль не исключение” (“Беларусь 1”, 21.01.2016).

На ОНТ тэма скачкоў курса на тыдні знайшла досыць спецыфічнае адлюстраванне. Тэлеканал у вечаровым эфіры фактычна не кранаў гэтую тэму: за  выключэннем адной навіны 22 студзеня 2016 г. пра тое, што “беларуский рубль укрепил свои позиции к корзине валют на торгах 22 января”.

Дзеля апісання сітуацыі выкарыстоўваюцца такія лексичныя канструкцыі, як “колебания на валютном рынке”, “экономики Беларуси и России тесно взаимосвязаны”, “обвал российского рубля” “отразился и на курсе национальной валюты”.

Ні візуальны, ні вербальны шэрагі не даюць гледачу ўяўлення пра амплітуду ваганняў беларускага і расійскага рублёў. Лейтматыў сюжэта і каментара імаверна расійскага эксперта (прадстаўлены праз тытр “Алексей Мухин, директор Центра политической информации”)  мае пазітыўны вектар: карыстаючыся словамі вядоўцы, ваганні курса - “это шанс для производителей закрепить позиции внутри страны и расширить экспортные возможности, считают российские эксперты”, а “динамика дальнейшего курса, по оценке финансовых аналитиков, будет зависеть от ситуации на мировых рынках и денежно-кредитной политики Национального банка. В среднесрочной перспективе, считают эксперты, колебание курса может дать положительный эффект экономике и прежде всего – реальному сектору” (усе цытаты - ОНТ, 22.01.2016).

Іншымі словамі, ОНТ цягам тыдня фактычна даў свайму гледачу нулявую інфармацыю па гэтым пытанні. Але разам с тым тэма знайшла сваё месца як у выніковай праграме “Контуры” (сюжэт “Валютные скачки”, працягласць 2 хв. 06 с.) (ОНТ, 24.01.2016), і сталася асноўнай падставай для выказвання Аляксея Міхальчанкі ў ягоным відэаблозе “Как есть” (ОНТ, 23.01.2016).

У карціне ўнутранай стабільнасці не знайшлося месца “нестабільным” элементам: дзяржаўныя тэлеканалы ніяк не асвятлялі тэму пратэстаў індывідуальных прадпрымальнікаў ў розных гарадах Беларусі ў звязку з указамі №222 і 48. Але пры поўнай адсутнасці ўзгадак малога бізнесу на ОНТ, у эфіры “Беларусь 1” з’явіўся адзіны сюжэт, дзе гэты суб’ект эканамічнага жыцця ўзгадваецца, але досыць арыгінальным чынам. Цытуецца цалкам, тытр да сюжэта - “Пошла торговля”, працягласць 25 с.:

“В Минторге отмечают, что после новогодних праздников увеличилась заполняемость торговых объектов. К примеру, в столице более 65 % торговых мест возобновили работу. В Могилевской области - свыше 45 %. Сейчас продолжается диалог с малым бизнесом по наиболее болезненным вопросам. Так, в правительство направят проект документа, который позволит нескольким предпринимателям работать на одном платежном терминале" (“Беларусь 1”, рубрыка “Экономика дня”, 21.01.2016). Ніякіх дадатковых тлумачэнняў (чаму “заполняемость” змяншалася, калі і з якой нагоды пачаўся дыялог з дробным бізнесам, ці сапраўды пытанне плацёжных тэрміналаў ёсць “наиболее болезненным”? і г.д.) гледачы не атрымалі – як у навінавым выпуску гэтага дня, так і ўвогуле на тыдні.

На гэтым тле “Белсат” кампенсуе ўсе хібы інфармавання дзяржаўных каналаў на тэму ўнутраных эканамічных праблемаў. Галоўныя сюжэты для недзяржаўнага медыя – “рэвалюцыя” ІП і ўсе тыднёвыя варыяцыі на тэму “зайчык” скача”.

Асвятленне пратэстаў ІП на “Белсаце” ёсьць рэгулярным (рэпартажы былі штодзень з 18 па 22 студзеня 2016 г.) але падача ў шэрагу выпадкаў выглядае спецыфічнай. Адносна адэкватныя сюжэты (чакана не рэлевантна прадстаўленая пазіцыі ўладаў, праблемы з пазначэннем крыніц інфармацыі і ўцямным апісаннем суб’ектаў дзеяння) аранжыруюцца несуразмернымі падводкамі, пераўтвараючы інфармацыйнае паведамленне ў прапагандыскае:

"Паволі распальваецца полымя прадпрымальніцкага змагання. Гэтым разам Слонім. І каля паўсотні чалавек на мясцовым цэнтральным рынку. Гучалі заклікі не верыць прапагандзе пра бізнесоўцаў на дзяржаўным тэлебачанні і планы далейшых крокаў" (“Белсат”, 19.01.2016);

“Дробны бізнес працягвае змаганне за існаванне. Прадпрымальнікі ўва ўсёй краіне па-ранейшаму спрабуюць дамагчыся ад уладаў крокаў насустрач. Апазіцыйныя палітыкі даюць парады: толькі праз ціск улады могуць пачуць гандляроў. Гэта азначае або страйк, які можа расцягнуцца на месяцы, або вулічныя акцыі" (“Белсат”, 21.01.2016);

"Трываць больш няма сілы. Стыхійныя мітынгі ды пратэсты прадпрымальнікаў па ўсёй краіне. Выходзяць на вуліцы ў чарговых гарадах. Бо перамовы з мясцовымі чыноўнікамі не даюць вынікаў. Улады, як кажуць бізнесоўцы, гуляюць на час. Ды баяцца хвалі незадаволення ў сталіцы. Але з кожным днём чырвоная лінія ўсеагульнага пратэсту набліжаецца" (“Белсат”, 22.01.2016).

Што тычыцца другой магістральнай тэмы – ваганняў курса і агульнай нягегласці эканамічнага асяроддзя ў Беларусі, то тут “Белсат”  фактычна люструе ў негатыве дзяржаўныя каналы. Асноўны мэсідж: у краіне крыза, яе справакавалі ўлады – і не ведаюць, што рабіць. 

Фота: KyKy.org

Спецыфіка парушэнняў стандартаў інфармацыйнай журналістыкі ў кантэксце асвятлення тэлеканаламі эканамічных падзеяў

Найбольшыя хібы выявіліся з адпаведнасцю матэрыялаў вечаровага эфіра стандарту даставернасці інфармацыі. На тэлеканале “Белсат” матэрыялаў з такога кшталту праблемамі зафіксавана ў 95%, на тэлеканале ОНТ - у 89%, на “Беларусь 1” - у 82%.

Ігнараванне пазначэння крыніцаў інфармацыі застаецца актуальнай праблема для ўсіх трох тэлеканалаў. Хібы ранейшыя: неперсаніфікаваныя крыніцы тых ці іншых фактаў і цверджанняў (“эксперты заговорили”, “по оценке аналитиков”, “может быть не так уж и ошибаются многие бизнес-аналитики”, “ у многих на устах”, “людзі абураюцца і задаюцца пытаннем”, “апазіцыйныя палітыкі даюць парады”). Таксама “Белсат” карыстаўся ананімнымі крыніцамі, без тлумачэнняў ступені іх абазнанасці, кампетэнцыі і жадання застацца невядомымі: "Яшчэ да новага году крыніцы Белсату ў Нацбанку казалі: аб'ектыўны курс рубля да долара мусіць быць 30 тыс." (“Белсат”, 18.01.2016).

95% сюжэтаў вечаровага эфіру тэлеканала “Белсат” маюць праблемы з адпаведнасцю стандарту баланса думак, на ОНТ такога кшталту матэрыялаў – 89%, на “Беларусь 1” - 67%.

Хібы на тэлеканалах застаюцца ранейшыя. Дзяржканалам бракуе vox populi і экспертызы. На тыдні маніторынгу ў эканамічных сюжэтах дзяржканалаў з’явіліся неананімныя (пры наяўнасці і ананімных) эксперты. Увогуле іх прысутнасць - рэдкая для сюжэтаў на ОНТ і “Беларусь 1” з’ява, таму нават эпізадычныя візыты вартыя ўзгадкі. “Беларусь 1” зрабіла адмысловае інтэрвію (5 хв. 11 с.) пра эканамічную сітуацыю ў свеце з аналітыкам рускай службы “Голаса Амерыкі” Міхаілам Гуткіным (“Беларусь 1”, 21.01.2016, каментар у межах сюжэта - 24.01.2016), кароткі каментар аналітыка “Альпары” пра дэвальвацыю нацыянальных валютаў краінамі ЕАЭС як адэкваную меру ў адказ на сітуацыю з падзеннем расійскага рубля адносна даляра і еўра (“Беларусь 1”, 24.01.2016).  На ОНТ - вышэйзгаданы імаверны прадстаўнік “российских экспертов” Аляксей Мухін распавядае пра пазітыўнае карыстанне сітуацыяй падзення нацыянальнай валюты. Як бачна, праз экспертнае меркаванне адбываецца легітымізацыя ідэі вонкавага паходжання ўнутраных эканамічных праблем і/або нівеляванне іх негатыўных наступстваў. 

На “Белсаце” назіраецца адсутнасць адэкватнай рэпрэзентацыі пазіцыі ўлад. Напрыклад, у сюжэтах пра прадпрымальнікаў яе пазіцыя агучваецца карэспандэнтам са словаў пратэстоўцаў. Пры гэтым, на відэашэрагу мясцовыя чыноўнікі прысутнічаюць - т.б. тэарэтычная магчымасць атрымаць каментар у журналістаў мелася. Ці былі такія спробы – глядач ніякай інфармацыі не атрымлівае.

Брак стандарта аддзялення фактаў ад думак зафіксаваныя ў 88% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, на ОНТ матэрыялаў з такога кшталту хібамі - 83%, на “Беларусь 1” – 51%.

На тыдні маніторынгу зафіксаваныя традыцыйныя парушэнні гэтага стандарта. Журналісты перыядычна выступаюць у ролі экспертаў, тлумачачы працэсы і наступствы без спасылак на крыніцы, выказваюць меркаванні і і даюць ацэнкі. Гэта характэрная як для аўтараў, так і вядоўцаў усіх трох тэлеканалаў.

Адметнасць гэтага тыдня – экспансія вульгарызаванай лексікі ў навінавы эфір. Адбылося гэта ў эфіры “Беларусь 1” падчас анонсу “Клуба рэдактараў”, выпуск якога тады быў прысвечаны эканоміцы. Дынаміка лексічнай трансфармацыі анонса:

"Итак, как десятки забрали у миллиардов триллион долларов, как долго 1% будет держать в дураках остальные 99%, когда ждать глобального социального взрыва и куда катится мировая экономика?" (“Беларусь 1”, 23.01.2016);

"Чрезвычайное экономическое положение во Франции. Знает ли Давос как не утонуть в барреле нефти? Куда катится мировая экономика? Послушаем «Голос Америки» в главном эфире. А в “Клубе редакторов” узнаем, как 62 толстосума нагрели пол-планеты на триллион долларов" (“Беларусь 1”, 24.01.2016);

"Курсы валют присядку вокруг барреля. Чрезвычайное экономическое положение во Франции и шокирующая статистика в Давосе. Как 1% оставил в дураках остальные 99%. Слушаем «Голос Америки» в главном эфире, а после смотрим “Клуб редакторов”: когда ждать новую экспроприацию экспроприаторов?" (“Беларусь 1”, 24.01.2016);

(анонс-адводка) "Вот этот вопрос – разрастающейся пропасти в мире между очень богатыми и очень бедными станет сегодня предметом дискуссии в новом выпуске программы “Клуб редакторов”. Как же все-таки получилось, что 62 толстосума нагрели планету на триллион долларов?” (“Беларусь 1”, 24.01.2016).

Праблемы з адпаведнасцю стандарту паўнаты інфармацыі зафіксаваныя ў 78% сюжэтаў тэлеканала ОНТ, 70,5% тэлеканала “Белсат” і 54% на “Беларусь 1”.

У матэрыялах з бракам вышэйзгаданага стандарта прысутнічаюць інфармацыйная размытасць (немагчымасць поўна рэканструяваць, што, дзе, калі, як адбылося) і/або тэматычная шматвектарнасць.

Стандарт дакладнасці інфармацыі парушаўся ў 53% сюжэтаў, што выйшлі ў вечаровы эфір тэлеканала “Белсат”, на ОНТ такога кшталту сюжэтаў было 44%, на “Беларусь 1” - 31%.

У гэтай катэгорыі захоўваюцца тэндэнцыі, артыкуляваныя ў папярэдніх маніторынгах. Як і раней, недакладнасць у падачы навінаў узнікае праз неадэкватнае выкарыстанне вербальных прыёмаў (недарэчная рыторыка, гіпербалізацыя, абагульненні і г.д.).

На тэлеканале “Белсат” у сюжэтах здараецца неадпаведнасць рыторыкі і суправаджальных тытраў, што не спрыяе дакладнаму разуменню пададзенай інфармацыі. Напрыклад, матэрыял пра курс беларускага рубля мае вербальную падводку: "А тым часам - “зайчык” скача. І размова не пра нейкага міфічнага звера з казкі - толькі пра рэальнае падзенне беларскага рубля. А той абвальваецца са звярынаю сілаю, губляючы пазіцыі адносна еўра і долара" (“Белсат”, 20.01.2016). Візуальнае ж падсумаванне - тытр да сюжэта - дае крыху іншую інфармацыю: “Падзенне запаволілася”. (Па дадзеных сайта Беларускай валютна-фондавай біржы, у гэты дзень рубель “абваліўся” на 0,24% да даляра і 0,95% да еўра. Пры гэтым, днём раней, 19 студзеня, рубель у адносінах да замежнай валюты нават крыху, карыстаючыся лексікай эканамічных назіральнікаў на дзяржаўных каналах, “укрепился”).

Паказальнай ў пляне стварэння карцінкі “беларуская стабільнасць vs. глабальны Армагедон” ёсць трансфармацыі ў лакальным медыя-полі інфармацыі пра тое, што Францыя выдаткоўвае 2 млрд. еўра на барацьбу з беспрацоўем. На дзяржаўных тэлеканалах гэта прагучала так (пачатак навіны, без дэталяў):

“Чрезвычайное экономическое положение введено во Франции. Соответствующий указ подписал президент Пятой республики. По словам Франсуа Олланда, главная причина экономических проблем Франции - высокий уровень безработицы” (“Беларусь 1”, 18.01.2016);

“Чрезвычайное экономическое положение введено во Франции. Об этом заявил президент Франсуа Олланд. Это напрямую связано с высокой безработицей в стране” (ОНТ, 18.01.2016).

Аналагічна падае навіну і БелТА, але са спасылкай на крыніцу: “Во Франции указом президента страны Франсуа Олланда введено чрезвычайное экономическое положение, сообщает агентство AP”.

У арыгінальнай навіне агенцыі Associated Press выраз “надзвычайнае эканамічнае і сацыяльнае становішча” у кантэксце Францыі гучыць выключна як асабістае меркаванне палітыка (“declared what he called "a state of economic and social emergency" - то бок “заявіў пра тое, што ён [Франсуа Аланд] назваў “надзвычайным эканамічным і сацыяльным становішчам”), а не як радыкальны крок, пра які распавялі беларускія дзяржтэлеканалы. Але ён мае відавочныя негатыўныя канатацыі і такім чынам працуе на пажаданую карцінку глабальнага эканамічнага калапсу. У выніковай праграме “Главный эфир” (“Беларусь 1”) французскі сюжэт згадваўся ў факталагічна больш карэктным выглядзе, маючы пры гэтым больш эмацыйную ўпакоўку:

"Между тем, абсолютно точно с американскими аналитиками не согласен французский президент. Накануне форума в Давосе он отметил, что сейчас весь мир переживает "гигантские изменения, масштабы которых все должны осознать. Восходят новые экономические державы, стремительно развивается цифровая экономика, нам придется переосмыслить нашу экономическую и социальную модель". И далее, внимание, очень откровенная фраза президента Олланда. "Французская экономика, - говорит он, - находится в чрезвычайном положении!" (“Беларусь 1”, 24.01.2016).

У сваю чаргу “Белсат” даў у эфір сюжэт пра даходы сям’і Лукашэнкаў. Без выразнай інфармацыйнай нагоды, але з элегантнай падводкай: "Што адбываецца з беларускім рублём, пытаем Лукашэнку. Ды прыглядаемся да нажытага непасільнаю працаю маёмасці ягонае сям’і. Афіцыйная дэкларацыя паказвае ледзь не бяднейшага з беларусаў. А эксклюзіўныя аўты, самалёт і палацы хіба належаць усім беларусам. Пра прыбыткі кіроўнае сям’і ды жыццё не па сродках  Станіслаў Івашкевіч" (“Белсат”, 20.01.2016).

Аргументацыя ў сюжэце суразмерная: у матэрыяле фігуруюць падатковая дэкларацыя і заявы самога Лукашэнкі, каментуюць тэму экс-дэпутат Сяргей Скрабец (які, як сам кажа, агучвае чуткі) ды  ананімныя “жыхары Менску”, плюс спасылка на WikiLeaks і факталагічныя камбінацыі з блогерскіх назіранняў і прагаворак дыктаркі “Беларусь 1”.

Колькі цытатаў:

"Каб ты жыў на адзін заробак!" - гэтая цытата са знанай савецкай камедыі пасуе да Аляксандра Лукашэнкі. Прынамсі, паводле яго словаў" (“Белсат”, 20.01.2016);

"Сам кіраўнік краіны гэта [маёмасць у памеры 9,5 млрд. долараў паводле інфармацыі з Wikileaks] катэгарычна адхіляе. Але на правай руцэ, якой ён падпісваў сваю апошнюю падатковую дэкларацыю, красаваўся нідзе не ўлічаны гадзіннік за 15 тыс. долараў" (“Белсат”, 20.01.2016).

Неадпаведнасць стандарту аператыўнай падачы інфармацыі мела месца ў 41% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, тэлеканал ОНТ са спазненнем падаў у эфір 39% тэматычных сюжэтаў, “Беларусь 1” – 28%.

Калі на ОНТ мелі месца проста “пратэрмінаваныя” на некалькі дзён навіны, то ў вечаровым эфіры “Беларусь 1” і  “Белсат” з’яўляліся і сюжэты без відавочных інфармацыйных нагодаў (калійныя ўгнаенні псуюцца ў Брагінскім раёне (“Беларусь 1”, 20.01.2016), рэпартаж з футравай фермы (“Беларусь 1”, 22.01.2016), у свеце рост, у Беларусі спад (19.01.2016), ужо згаданыя грошы сям’і Лукашэнкаў (“Белсат”, 20.01.2016)).

 

Зводная табліца парушэнняў стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат»

  Парушэнні стандартаў “Беларусь 1” ОНТ “Белсат” Заўвагі
1 Матэрыялы на эканамічную тэму з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры (колькасць) 19 (з 39) – 49% 13 (з 18) – 72% 16 (з 17) – 95% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных эканамічнай тэмы 
  Матэрыялына эканамічную тэму з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры (час) 48 хв. 57 с. (з 1 г. 08 хв. 23 с.) - 71,5% 33 хв. 05 с. (з 38 хв. 24 с.) - 86% 43 хв. 26 с. (з 44 хв. 18 с.) - 98%  Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных эканамічнай тэмы 
  1.1. Матэрыялы з прыкметамі палітычнай замоўленасці (альбо цэнзуры) 11 7 16 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.1. Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу 0 0 16 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.2. Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу 11 7 0 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.3. Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю 0 0 0 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.4. Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю 0 0 1 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.2. Матэрыялы з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці ці рэкламы 5 4 0 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.4. Замоўныя матэрыялы на тэмы замежжа 1 4 1 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
2 Матэрыялына эканамічную тэму з парушэннямі стандарту балансу думак 26 (з 39) – 67% 16 (з 18) – 89% 16 (з 17) – 95% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных эканамічнай тэмы 
3 Матэрыялы на эканамічную тэму з парушэннямі стандарту паўнаты інфармацыі 21 (з 39) – 54% 14 (з 18) – 78% 12 (з 17) – 70,5% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных эканамічнай тэмы 
4 Матэрыялына эканамічную тэму з парушэннямі стандарту аддзялення фактаў ад думак 20 (з 39) – 51% 15 (з 18) – 83% 15 (з 17) – 88% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных эканамічнай тэмы 
5 Матэрыялы на эканамічную тэму з парушэннямі стандарту даставернасці інфармацыі 32 (з 39) – 82% 16 (з 18) – 89% 16 (з 17) – 95% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных эканамічнай тэмы 
6 Матэрыялына эканамічную тэму з парушэннямі стандарту дакладнасці падачы інфармацыі 12 (з 39) – 31% 8 (з 18) – 44% 9 (з 17) – 53% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных эканамічнай тэмы 
7 Матэрыялы на эканамічную тэму з парушэннямі стандарту аператыўнасці інфармацыі 11 (з 39) -28% 7 (з 18) – 39% 7 (з 17) – 41% Вылічваецца з матэрыялаў, наўпрост датычных эканамічнай тэмы 

Поўны тэкст маніторынгу тут

Усе табліцы з дадзенымі тут

Метадалогія маніторынгу вечаровых навінаў

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: