ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Еўрарадыё на сваё 10-годдзе уручыць прэмію "Даём рады"

В фокусе

27 лютага ў мінскім клубе Re:Public Еўрарадыё ўжо ў чацвёрты год запар падвядзе музычныя вынікі года ўручэннем прэміі "Даём рады". Гэтым разам на сцэне сыграюць Neuro Dubel, Дай дарогу!, Dzieciuki і :B:N:. Цікавы факт: напярэдадні канцэрта ў Еўрапейскага радыё для Беларусі юбілей - 26 лютага 2006 года адбыўся першы выхад у эфір.

А пакуль калектыў актыўна рыхтуецца да мерапрыемства, Mediakritika.by распытала галоўнага рэдактара Еўрарадыё Віталя Зыблюка пра тое, як развіваецца музычная прэмія і чаго чакаць на канцэрце 27 лютага. Параўноўваць будзем з першай цырымоніяй, праведзенай у 2013 годзе.

«Музычная прэмія сама па сабе досыць кансерватыўная штука, - адзначае Зыблюк. - З аднаго боку яна развіваецца і ўдасканальваецца. Але базавыя моманты застаюцца нязменнымі».

БЫЛО. Еўрарадыё ўзяло на сябе ўсю ідэалагічную глебу прэміі. Аднак для арганізацыі цырымоніі ўзнагароджвання прыцягваецца канцэртнае агенцтва, якое займаецца бюракратычнымі пытаннямі. Фактычна - гэта арганізацыя, у якой ёсць ліцэнзія на ажыццяўленне канцэртнай дзейнасці, якая можа на сваё імя рэгістраваць квіткі і прадаваць іх, змяшчаць рэкламу і г.д. Еўрарадыё не змагло б зрабіць усё афіцыйна. А мы заўсёды дзейнічаем толькі афіцыйна.

СТАЛА. Тое ж самае ў гэтым годзе. Ідэалагічныя пытанні — Еўрарадыё, тэхнічныя — канцэртнае агенцтва.

БЫЛО. Пераможцаў абіраў калектыў рэдакцыі.

СТАЛА. Мы паспрабавалі ў гэтым годзе стварыць музычную раду, у якую ўвайшлі музычныя аглядальнікі Еўрарадыё, а таксама людзі, якія нейкім чынам супрацоўнічалі з прэміяй «Даём рады». Мы гэта зрабілі каб не прыцягваць весь калектыў Еўрарадыё. Усё ж цяжка журналісту, які займаецца палітыкай ці эканомікай, адслухаць 120 альбомаў, якія выйшлі цягам мінулага года. Каб павысіць эфектыўнасць і якасць выбару гэтым павінны займацца людзі, якія жывуць музыкай.

У гэтым годзе, як і ў мінулым, мы не рабілі такога агульнага галасавання за пераможцаў. Маўляў, каб журы паставіла балы і які гурт сабраў найбольшую колькасць балаў, той і перамог. Шляхам галасавання мы абіралі толькі long list'ы. Пасля, шляхам абмеркавання, пераслухоўвання і аргументацыі (каб усе пагадзіліся з выбарам), вызначалі пераможцаў.

 

БЫЛО. У прэміі не было спонсараў.

СТАЛА. Фінансавай падтрымкі ў нас як не было, так і дагэтуль няма. Аднак, як і раней, у нас ёсць невялікае кола сяброў, якія дапамагаюць хто чым можа. Студыя Osmos, напрыклад, дае аднаму з пераможцаў магчымасць 50 гадзінаў запісвацца ў сябе. Дзякуючы гэтаму з'явіліся альбомы гуртоў Гаротніца, Tonqi xod, Haina. Таксама будуць іншыя прызы ад нашых сяброў. Дарэчы, пераможца ў намінацыі «Дэбют-2015» цяпер аўтаматычна атрымае магчымасць выступіць на фестывале "Басовішча".

 

БЫЛО. Запускалі рэкламу «Даём рады» на трох каналах тэлебачання, на экранах метро і вешалі афішы па горадзе.

СТАЛА. Час рухаецца наперад. Пакуль мы вагаемся, ці варта даваць рэкламу на тэлебачанні. Ролік у нас ёсць, проста мы думаем, куды яго запусціць. У прынцыпе, запусціць яго на ТБ каштуе не вельмі дорага. Але хутчэй за ўсё рэклама з'явіцца ад панядзелка на YouTube. Людзі, якія будуць хацець праглядзець кліпы пэўных беларускіх гуртоў, спачатку пабачаць наш ролік. 

Як і раней, у метро на Кастрычніцкай вясіць вялікі шчыт, у вагонах - афішкі памерам А6. Ёсць афішы на тумбах па Мінску. У параўнанні з тым, што было два гады таму, большы акцэнт робім на інтэрнэт-рэкламу.

 

БЫЛО. Не рабілі ніякіх абмежаванняў для журналістаў. Шмат хто з іх быў проста ў спісе запрошаных гасцей.

СТАЛА. У прынцыпе, мы і цяпер не абмяжоўваем. Ёсць набор патрабаванняў, якія мы просім выканаць, але ён дастаткова лаяльны. У кожным разе, вядома, запросім і вядомых журналістаў, і тых журналістаў, якія займаюцца музыкай (на жаль, іх не так шмат), і тых, хто выказаў жаданне акрэдытавацца. Ніякіх перашкод чыніць не будзем. 

Тут хачу падзякаваць "Нашай Ніве", "Радыё Свабода" і беларускай Tribuna, якія без усялякіх умоваў актыўна дапамагаюць раскрутцы гэтай прэміі.

 

БЫЛО. Пераможцам уручаліся дыпломы ды шкляныя статуэткі.

СТАЛА. Тое ж самае. Адзінае, ў гэтым годзе ў нас змяніўся дызайн сайта. Адпаведна, колер статуэткі зменіцца пад яго.

 

БЫЛО. 10 асноўных намінацый: 'Дэбют', 'Надзея-2013', 'Музычнае відэа', 'Фестываль', 'Сінгл', 'Непатанаючая легенда', 'Сольны выканаўца', 'Альбом', 'Гурт года', 'Самы шалёны канцэрт'. Яшчэ дзве персанальныя ўзнагароды: тры сертыфікаты ад тэлеканала “A-ONE” і прыз ад студыі Osmos. А таксама такія жартаўлівыя ўзнагароды як 'Няспраўджаная надзея, ці палёт над мяталам птушкай' альбо 'Шукаем гітару, ці Чаму на кастынг не ходзяць дзяўчыны, мы ж так у бабылях і застанемся'

СТАЛА. Пачынаючы з уручэння прэміі па выніках 2013 года мы дадалі намінацыю «Еўрапейскі альбом». Першымі пераможцамі былі Franz Ferdinand за "Right Thoughts, Right Words, Right Action". Што цікава, Еўрарадыё паведаміла пра гэта гурту і даслала статуэтку. А тыя запісалі відэа з падзякай і прывітаннем усім, хто прыйшоў на канцэрт.

 

БЫЛО. Выступалі Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt і Clover Club.

СТАЛА. Выступяць Neuro Dubel, Дай дарогу!, Dzieciuki і :B:N:

Тут у нас эвалюцыйная змена. Падчас першых дзвюх прэмій мы спалучалі ўзнагароду з тымі, хто ўдзельнічае. Цяпер мы так не робім. Па-першае, людзі проста суаднясуць афішу са спісам намінацый і будуць ведаць, хто дзе перамог. Знікае таямніца! Цяпер мы прыдумляем агульную тэматыку канцэрта, каб было аднародна і цікава. Сёлета абралі прапанкаўскую канцэпцыю. Атрымаецца гэткае міні-Басовішча. Той, хто грае на канцэрце і той, хто будзе адзначаны прэміяй – можа выпадкова супасць, а можа не супасць.

Яшчэ і арганізацыйны момант. Калі мы рабілі першую музычную прэмію, не было закона пра гастрольныя пасведчанні. Быў заяўны прынцып арганізацыі канцэрта. Еўрарадыё магло сядаць і вызначаць, хто ў нас пераможца, і адразу запускаць рэкламу. Цяпер усё інакш - яшчэ ў лістападзе мы падалі заяву на гастрольнае пасведчанне з указаннем канкрэтных гуртоў. Музычны ж год скончваўся 31 снежня. Рабі мы па старой схеме, дык зусім не засталося б часу на раскрутку мерапрыемства. Атрымліваецца, прасцей загадзя абвесціць шоў, выступ гуртоў і рэкламаваць прэмію. А пераможцы вызначацца потым. Тым больш, калі адны гурты выступаюць, а іншыя выходзяць па ўзнагароды – гэта яшчэ больш аб'ядноўвае музыкаў.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: