Вы здесь

Як “Еўрарадыё” давала рады за музычны 2015 год

В фокусе

27 лютага ў сталічным клубе RE:PUBLIC Еўрарадыё ўжо ў чацвёрты год запар падвяло музычныя вынікі года ўручэннем прэміі "Даём рады". А таксама прэмія супала з юбілеем радыё      - напярэдадні калектыў адзначаў 10-годдзе першага выхаду ў эфір.

Mediakritika.by напярэдадні размаўляла з галоўным рэдактарам “Еўрарадыё” Віталем Зыблюком. Тады мы даведаліся, як развіваецца музычная прэмія і чаго чакаць ад канцэрта 27 лютага. Цяпер час расправесці, як прайшоў канцэрт і якія музыкі ў якіх намінацыях — сур'ёзных і жартаўлівых — перамог.

У клуб RE:PUBLIC людзей пачалі пускаць даволі рана, прыкладна а палове на шостую. На сцэну выйшаў Ілля Маліноўскі, вядучы прэміі на працягу ўсяго вечара. Анансаваўшы тое, што зараз будзе адбывацца, вядучы пераўтварыўся ў вакаліста і пачаў спяваць у складзе свайго гурта «Дрымон».

Першую статуэтку ўручалі ў намінацыі «Дэбют-2015». У шорт-ліст трапілі гурты, якія ў 2015 годзе выдалі дэбютны EP, сінгл ці альбом ды вялі актыўную канцэртную дзейнасць. Статуэтку і сертыфікат на дзясяткі гадзінаў запісу ў студыі Осмос уручаў дырэктар студыі Павал Юрцэвіч. У намінантах былі SKYEN, TELEPORT і LIFE ON MARX, а забраў статуэтку гурт TELEPORT.

У жартаўлівай намінацыі «Неспадзяванка-2015» перамог гурт IQ48 і іх бубнач Tony Fadd, які ледзь не атрымаў сёлета прэмію Грэммі. Далей Аляксандр Памідораў аддаў статуэтку Lesley Knife, прадстаўніку «Музычнага праекта-2015» "36/13".  Lesley Knife не забыўся на сэлфі са сцэны.

Пасля пачаўся выступ першага анансаванага гурта :B:N:

Другім блокам "Еўрарадыё" аддала статуэткі пераможцам у намінацыях «Фестываль-2015» і «Сінгл/EP», а таксама дыплом у жартаўлівай намінацыі. Перамаглі фестываль Басовішча, "Голыя танцы" ад МУТНАЕВОКА і Vicky Fates з гурта AKUTE, адпаведна. Новай барабаншчыцы магілёўскага рок-гурта Еўрадыё разам з дыпломам дало пару сваіх нумароў тэлефонаў і дзве тысячы беларускіх рублёў «каб калі хлопцы будуць крыўдзіць, магла напісаць журналістам СМС».

Далей быў выступ гурта Dzieciuki.

Пасля  Dzieciuk'оў аўтар #давайпака Алесь Пілецкі уручыў статуэтку гурту Nuteki за лепшае музычнае відэа. У залі пачулася расчараванне выбарам, але Ілля Маліноўскі растлумачыў: «Мы тэхнічна не здолелі зараз гэта паказаць. Але кліп Nuteki — першы ў Беларусі і, напэўна, адзін з першых у свеце, запісаны ў фармаце 360°. Калі глядзіш гэты кліп, можаш паварочваць яго як хочаш. Нават больш скажу, калі вы зараз на мабільных прыладах адкрыеце кліп у YouTube, можаце круціцца і будзеце бачыць розную карцінку кожны раз, калі паварочваецеся. Гэта той выпадак, калі мы, нарэшце, не падсасваем за кім-небудзь праз год-два, а наперадзе планеты ўсёй!» І тут па залі пракаціліся апладысменты.

Відэа ж  "Ag" ад "Серебряной свадьбы" і "Отравленные мозги" ад "Дай Дарогу!" атрымалі ратацыю ад украінскага тэлеканала A-One.

Альбомам, што даў рады, “Еўрарадыё” абрала «Лекавыя травы» гурта RE1IKT.

Некалькі дзён таму гурт «Дай дарогу!» запісаў першую ў сваёй гісторыі беларускамоўную песню і прэзентаваў яе на "Еўрарадыё". За гэта лідар гурта атрымаў у жартаўлівы падарунак руска-беларускі слоўнік. Песню, дарэчы, гурт выканаў на сцэне падчас свайго выступу.

Пасля выступа «Дай Дарогу!» Алег Хаменка ад імя "Тузіна гітоў" і ўсіх беларускамоўных музыкаў павіншаваў “Еўрарадыё” з юбілеем.

На апошні блок ўзнагароджвання засталіся, па словах Іллі Маліноўскага, дзве самыя галоўныя намінацыі. Свае статуэткі атрымалі "Сольны выканаўца -2015" — Mustelide і "Гурт-2015" — "Крамбамбуля". Лявон Вольскі ня здолеў прыехаць на прэмію, таму па статуэтку выйшаў Павал Аракелян.

Завяршаў канцэрт музычнай прэміі «Даём рады» гурт Neuro Dubel.

Аўтар: Антон Сурапін

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: