Вы здесь

Медыяпраект пра людзей з інваліднасцю шукае валанцёраў

Арганізатары медыяпраекту "Чалавек чалавеку - святло" шукаюць валанцёраў і людзей з інваліднасцю, якія хочуь далучыцца да прасоўвання тэмы даступнай прасторы і роўных правоў.

Медыяпраект накіраваны на асэнсаванне грамадскіх стэрэатыпаў і праблемы бяспечнай прасторы для людзей з інваліднасцю, абмен жыццёвым досведам і ўзаемапаразуменне.

Аўтары шукаюць:

- добраахвотнікаў, здольных браць інтэрв'ю ў людзей з інваліднасцю, выкарыстоўваючы метад "вуснае гісторыі" (прадугледжаны адмысловы майстар-клас);

- людзей з інваліднасцю, якія жадаюць распавесці пра сябе і ўзяць удзел у фотаздымках.

Кандыдаты на ўдзел мусяць запоўніць анлайн-анкету.

Апошні дзень набору ўдзельнікаў - 16 красавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на электронную скрыню: lashdenforlashden@gmail.com.

ОДБ Беларусь

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: