Вы здесь

Адкрыты набор удзельнікаў двухдзённых майстар-класаў “Беларусь у фокусе”

Майстар-класы пройдуць 28-29 красавіка і стануць завяршальным этапам міжнароднага журналісцкага конкурса “Беларусь у фокусе”, які сёлета праходзіць ужо ў пяты раз. Сярод удзельнікаў – пераможцы і сябры журы згаданага вышэй конкурса, рэдактары міжнародных выданняў.

Падчас майстар-класаў вы зможаце:

- папрацаваць разам з замежнымі і беларускімі журналістамі над артыкуламі пра Беларусь пад кіраўніцтвам рэдактараў буйнейшых міжнародных выданняў – Джудзіт Соал, The Guardian, і Міхала Патоцкага, DziennikGazeta Prawna. Лепшая ідэя, распрацаваная падчас майстар-класаў, атрымае сродкі на яе рэалізацыю;

-  навучыцца прасоўваць свае матэрыялы ў сацсетках, рабіць пітчы і прадаваць свае матэрыялы рэдактару, бліжэй пазнаёміцца з журналістыкай канфлікта;

-  пазнаёміцца з пераможцамі і ўдзельнікамі журналісцкага конкурса, усталяваць з імі прафесійныя кантакты, наладзіць супрацу і распрацаваць сумесныя праекты.ДЗЕ: Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб, вул. Веры Харужай 3-601КАЛІ: 28-29 красавіка

Для ўдзелу ў адборы на майстар-класы, запоўніце, калі ласка, заяўку да 20 красавіка. Вынікі адбору будуць паведамленыя 21-22 красавіка. Перавага будзе аддавацца матываваным асобам з добрым узроўнем размоўнай англійскай мовы (некаторыя трэнеры і ўдзельнікі майстар-класаў – англамоўныя).

Майстар-класы як фінальны этап журналісцкага конкурса, а таксама цырымонія ўзнагароджання пераможцаў упершыню пройдуць у Мінску.

Гэтая падзея на ФБ

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: