Вы здесь

Стажыроўкі ў замежных СМІ для беларускіх журналістаў

Прэс-клуб абвяшчае конкурс стажыровак для прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ.

Гэта для вас, калі вы:

-     працуеце ў беларускіх незалежных медыя;

-     хочаце авалодаць новымі прафесійнымі навыкамі або палепшыць сваю кваліфікацыю, пераймаючы досвед працы замежнай рэдакцыі;

-     гатовыя перадаць калегам атрыманыя веды, а таксама прымяняць іх у далейшай працы ў сваёй рэдакцыі

 Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне. Працягласць стажу – 1 тыдзень. Прыкладныя тэмы, на якія могуць быць здзейсненыя стажыроўкі:-     як арганізаваць працу з інфаграфікай у газеце;

-     як арганізаваць працу аддзела навінаў у СМІ;

-     канвергентная рэдакцыя;

-     праца выдання ў сацыяльных сетках;

-     і іншыя.

 Для ўдзелу ў стажыроўцы неабходна да 10 чэрвеня запоўніць заяўку.

Заяўка мусіць утрымліваць тэматычны план стажыроўкі, а таксама распрацаваны бюджэт паездкі. Прыярытэт будзе ў тых заяўнікаў, у якіх ёсць дамоўленасць з канкрэтнай рэдакцыяй. Калі ў вас такой дамоўленасці няма, мы можам паспрабаваць дамовіцца самі або прапануем іншую рэдакцыю.

Па сканчэнні стажыроўкі ўдзельнік мусіць зрабіць прэзентацыю для сваёй рэдакцыі, а таксама напісаць артыкул на тэму навучання для сайта Прэс-клуба. Падчас стажу вы можаце таксама рабіць матэрыялы для свайго выдання. Партнёр – Інфармацыйны офіс “Беларусь у фокусе”.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: