Вы здесь

Дырэктарка «Белсату»: Мы не будзем другой «Раша Тудэй»

В фокусе

Напрыканцы мая ў Прэс-клубе адбылася сустрэча з дырэктаркай тэлеканала «Белсат» Агнешкай Рамашэўскай-Гузы. Падчас сустрэчы спадарыня Рамашэўска-Гузы распавяла пра  магчымасць стварэння на тэлеканале праграмаў на рускай мове, недахоп спонсараў і сваім поглядзе на тое, як лепш  рыхтаваць журналістаў.

Тэлеканал «Белсат» працуе на Беларусь з 2007 года.  Асноўныя каналы яго распаўсюджвання – спадарожнік  і інтэрнэт. Спадарожнікавы “Белсат”, па словах дырэктаркі тэлеканала, глядзяць па-за Менскам, у маленькіх мястэчках, вёсках. А вось інтэрнэт-аўдыторыя тэлеканалу жыве ў сталіцы і іншых вялікіх гарадах. Агулам, па даследваннях тэлеканалу, у тым, што глядзяць “Белсат” прызнаюцца каля 4% беларусаў (300-400 тысяч).

«Вялікая група нашых гледачоў – гэта прадпрымальнікі,  другая – супрацоўнікі дзяржаўных устаноў. Напрыклад, дактары. А трэцяя, як бы гэта не было дзіўна, чыноўнікі. Усе яны глядзяць нас праз спадарожнік», - распавяла Агнешка Рамашэўска-Гузы.

 

«Белсат»: у пошуках спонсараў

Па словах спадарыні Рамашэўскай-Гузы тэлеканал адначасова развівае  інфармацыйную і праграмную часткі, а ў новым сезоне «Белсат» будзе працаваць над праграмамі ў галінах культуры, гісторыі. І таксама запісваць больш праграм ў Менску. Аднак пытанне ў тым, ці хопіць каналу грошай на ўсе праекты.

«Тая адліга, якая зараз ў Беларусі, стварае магчымасць для новых шанцаў. Але таксама і шэраг праблемаў. Шанцам з’яўляецца тое, што нашых журналістаў менш праследуюць.  Большую колькасць месцаў журналісты могуць трапіць, але мы, па-ранейшаму, не маем акрэдытацыі. А праблема – тое, што спонсары і донары адварочваюцца ад Беларусі, бо маюць іншыя праблемы. А таксама лічаць, што сітуацыя ў краіне нармалізоўваецца», - кажа дырэктарка “Белсату”.

Па яе словах, тэлеканал ужо страціў ад адной трэцяй да адной чацвёртай грошай ад спонсараў з Швецыі, Нарвегіі, Канады і ад Еўрапейскай камісіі.  Адзіная магчымасць запоўніць “дзірку”– Польскае тэлебачанне.

 

Рускамоўным праграмам на «Белсаце»: быць ці не быць?

Дырэктарка “Белсату” кажа, што зараз вядуцца размовы аб стварэнні рускамоўных праграм на тэлеканале.

«Гэта будзе складанае рашэнне, бо наша каманда падзялілася на два бакі. Адныя кажуць, што нашым фірмовым знакам з’яўляецца беларуская мова і мы не павінным ні пры якім разе ад гэтага адыходзіць. А іншыя гавораць, што вядзенне расійскамоўнай часткі дазволіць нам пашырыць аўдыторыю. Мне падаецца, што такая праграма была б патрэбна..», - адзначыла Агнешка Рамашэўска-Гузы падчас сустрэчы.

 

Мы не станем другой “Раша Тудэй”

Агнешка Рамашэўска-Гузы не верыць, што тэлеканалу калі-небудзь дадуць акрэдытацыю. Але калі такая магчымасць станецца, то палітыка каналу кардынальна не зменіцца.

«Для ўлады нічога не зменіцца, калі нам дадуць акрэдытацыю. І для нас нічога не зменіцца, бо мы не станем другой “Раша Тудэй” », - кажа дырэктарка “Белсату”

Са слоў Агнешкі, у «Белсату» няма палітычнай лініі, але ёсць два прынцыпы. Першае, Беларусь – частка Заходней Еўропы і цывілізацыі. Другое – камунізм быў вельмі злачынным ладам. “Дыскусіі пра гэта не можа быць”. Па іншых тэмах на тэлеканале актыўна  дыскутуюць. 

Галоўнае, што павінен ведаць журналіст: гэта знаходзіць і не прымаць прапаганду ў тэлебачанні. А адрозніць яе аб якаснага матэрыялу, па словах Рамашэўскай-Гузы вельмі проста.

«Прапаганда мае мэту. Яна можа базавацца на праўдзе, але часецей асноўваецца на хлусні. А яшчэ часцей - на паўпраўдзе. Факт ў тым, што гэтая сценка шэрая, а не чырвоная. На гэтым палягае прўда. Для прапаганды факты не важныя. Яны павінны стварыць вобраз», - кажа дырэктарка “Белсату”.

 

Журналістская адукацыя ў практыцы

Агнешка Рамашэўска-Гузы лічыць, што журналістыка – гэта рамяство.

«Можна навучыцца гісторыі, паліталогіі, а журналістыка – гэта тое, чаму трэба вучыцца побач з майстрам. Гэта вельмі важна. Чалавек вучыцца гэтаму на практыцы. Мы так рабілі напачатку – праводзілі вельмі інтэнсіўныя курсы. А зараз  праз нейкі час я вырашаю, чаго нам не хапае. Гэта можа быць пытанне запісу гуку, паводзінаў перад камерай, правядзенне інтэрв’ю».

Калі толькі пачыналася ідэя тэлеканала, то адна з прычын, чаму Агнешка далучылася да праекту: ёй падалося, што журналістам няма дзе працаваць з-за  шматлікі курсаў і праграм. Так яна вырашыла стварыць месца працы сама.

«Я задаволена нашым спосабам навучання.  Калі мы пачыналі, большасць нашых журналістаў не ведалі, дзе аб’ектыў у камеры. Маё рашэнне было такое: мы не будзем браць журналістаў з БТ. Мы будзем працаваць з тымі, у каго ёсць жаданне, алем няма вопыту».

 

Аб незалежных журналістах і ўладзе

Дырэктарка “Белсату” паабяцала, што абавязкова паездзіць па Беларусі і сустрэнецца с журналістамі ў Гомелі, якія найбольш церпяць ад дзеянняў уладаў.  

«Гэта наша няйвялікшая праблема з сітуацыяй, калі ўлада пачала прэсаваць пэўнага журналіста. Часта здараецца, што яны чапляюцца да нейкай адной асобы. Потым гэтая асоба атрымлівае адзін штраф, за другім. Калі табе ўжо дапякло – прыязджай ў Польшу. Трошкі адпачнеш».

Фаина Наконечная адмыслова для Mediakritika.by

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: