ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Не хадзі ў журналістыку: тры прычыны ад Андрэя Мялешкі

Mediakritika.by распачынае новы летні праект “Не хадзі ў журналістыку”. У ім медыяпрафесіаналы даюць парады маладым ды амбітным, якім журналістыка падаецца рамантычнай лёгкай прафесіяй, чаму варта зняць ружовыя акуляры і рэальна ацаніць свае магчымасці ды здольнасці.

І не, гэта не спроба не пусціць маладых канкурэнтаў на свае соткі. Верым, упартых і апантаных нашыя “шкодныя парады” не спыняць. Астатнім жа дадуць падставу задумацца.

І першым свае прычыны “не хадзіць у журналістыку” агучвае гарадзенскі журналіст Андрэй Мялешка.

Прычына першая: ты – навідавоку.

Прыцуючы журналістам заўсёду будзешь навідавоку. Трэба ўсведамляць, што ты – журналіст, грамадская асоба, якая стварае грамадскую думку.  Кожны твой крок, кожная твая фраза і думка можа быць выкарыстана супраць цябе. За табой сочуць тысячы вачэй і яны потым у любы момант могуць напісаць пра цябе ўсякую “брыдоту”.

Прычына другая: біцца і нічога не дабіцца.

Трэба ўсведамляць,  што пра тое, што ты пішаш,  можа быць цікава толькі табе, а для астатніх гэта будзе – не зразумела. Не заразумела не толькі тваім чытачам, але і твайму радактару.

Прычына трэцяя: грамадства супраць цябе.

Працуючы неакрэдытаваным журналістам ў розных незалежных СМІ табе трэба быць упэўненым ў сабе. Бо кожны раз ты знаходзішся на мяжы. Цябе могуць аштрафаваць, не пусціць на мерапрыемства, тваіх суразмоўцаў могуць запалохаць супрацоўнікі розных спецслужбаў і ты застанешся без тэмаў.

Фота Антона Сурапіна

Оценить материал:
1
Средняя: 1 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: