ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Не хадзі ў журналістыку: тры прычыны ад Сямёна Печанко

Mediakritika.by працягвае летні праект “шкодных парадаў” ад медыяпрафессіаналам маладым людзям, якія толькі плануюць зрабіць свае першыя крокі ў прафесіі.

Гэтым разам сваімі парадамі з нашымі чытачамі дзеліцца журналіст “Салідарнасці” Сямён Печанко.

Парада першая: не пойдзеш у журналістыку – пазбегнеш стрэсаў

Журналістыка — надзвычай стрэсавая прафесія. І ў Беларусі гэта адчуваецца вастрэй. Асабліва, калі ты працуеш у незалежным СМІ, тым больш — калі ты фрылансер або неакрэдытаваны супрацоўнік замежнай рэдакцыі. Ужо толькі за гэта цябе могуць судзіць. А яшчэ ёсць рызыка ператрусаў, канфіскацый, затыманняў і «сутак».

Парада другая: не пойдзеш у журналістыку – лепш будзеш спаць

Журналіст ведае нашмат больш, чым ягоны сярэднестатыстычны чытач/глядач/слухач. Ты даведваешся пра многае нашмат раней за сваіх блізкіх, суседзяў, людзей, з якімі вяртаешся з працы ў адным вагоне метро. І з часам груз тваёй абазнанасці пачынае ціснуць на цябе.

Парада трэцяя: не пойдзеш у журналістыку – не расчаруешся ў кумірах

Журналістыка стане для многіх пропускам у свет уласных куміраў — літаратараў, актораў, музыкаў. Пасля начной вандроўкі ў адным аўтобусе з беларускімі музыкамі на адзін з замежных фэстаў я зрабіў для сябе выснову: лепш не ведаць асабіста таго, чые песні ты слухаеш, чые кнігі чытаеш.

Фота з ФБ Сямёна Печанко

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: