Вы здесь

Майка «За Беларусь без Лукашэнкі» пераўтварылася ў майку «За Беларусь» (обновлено)

В фокусе

16 жніўня прайшлі трансляцыі выступаў на тэлебачанні кандыдатаў у дэпутаты парламента па некаторых гомельскіх акругах.

Сярод іх – выступ актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых, які балатуецца па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31. На запіс выступу ён прыйшоў у сваёй «кароннай», вядомай гомельцам майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі». Але ў тэлеэфіры была бачная толькі верхняя частка майкі, а ніз – закрыты застаўкай з імем кандыдата, атрымалася, што лозунг на майцы гучыць проста «За Беларусь», паведамляе праваабарончы цэнтр Вясна.

Цуды тэлевізійнага майстэрства не былі зафіксаваныя, але паблік "Свабодка" паспрабаваў уявіць, як гэта магло быць. Пры гэтым стваральнікі "прыкладу" ужылі лагатып "Беларусь 1" замест лога "Беларусь 3", на якім выступаў кандыдат.

Позже видео выступления кандидата опубликовал в своем аккаунте в Фэйсбук местный журналист Кастусь Жуковский.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: