Вы здесь

У чацвер пачнецца суд па справе аб экстрэмізме на сайце 1863x.com

В фокусе

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 жніўня пачне разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкай “інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com”, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра "Вясна". Як стала вядома праваабаронцам, суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, пачатак судовага паседжання прызначаны на 14:00.

Меркаваны заснавальнік і адміністратар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы таксама пад псеўданімам "Джон Сільвер", чакае суда ў следчым ізалятары №1 г. Мінска і на працэсе па гэтай прычыне быць не зможа. Інтарэсы Пальчыса па ягонай просьбе будзе прадстаўляць вядомая адвакат Ганна Бахціна.

Эдуарду Пальчысу ў чэрвені было прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу  ("распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні") і ч.2 арт. 343 КК ("распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў"). Усяго ў матэрыялах следства налічваецца 9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 эпізоды – матэрыялы парнаграфічнага зместу.

За «распальванне варожасці» Пальчысу можа пагражаць пакаранне ў выглядзе  арышту на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: