ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Не хадзі ў журналістыку: тры “шкодныя парады” ад Міланы Харытонавай

Брэсцская журналістка Мілана Харытонава лічыць, што ня трэба чакаць ад прафесіі журналіста магчымасцяў хадзіць на крутыя імпрэзы, а таксама магчымасцяў бысплатна тусавацца з класнымі людзьмі.

 

Ні дня выходнага на паспаць ці пачытаць

Так, спачатку нават будзе весела. Усе вечары занятыя падзеямі, і вядома, субота і нядзеля таксама. Культурныя мерапрыемствы любяць праводзіць на выходных. А яшчэ ў святочныя дні, на дні народзінаў вашых родных, пад час бацькоўскіх сходаў у школе і г.д. У той час калі ўсе адпачываюць давядзецца папрацаваць.

Гатовая паспрачацца, праз пяць год такой працы нават зацятыя тусоўшчыкі пачнуць наведваць імпрэзы без ранейшага імпэту.

Футбольны матч мясцовай каманды ў нядзелю, а фотарэпартаж не замаўлялі? Не, дзякуй, я лепш пасплю, пагуляю з дзіцём ці нарэшце пачытаю кнігу ў цішыні.

Аднойчы я апынулася на канцэрце з якога не мела здаваць ні фота, ні відэа. Можна было проста слухаць музыку, ці таньчыць, можна было нават набыць выпіць, адным словам проста адпачываць, але раптам высветлілася, што я ўжо і забылася як гэта робіцца.

 

Журналістыка зацягвае

Немагчыма перастаць быць журналістам нават на выходных ці адпачынку, нават за мяжой. Рэдка хто з калегаў утрымаецца, каб не зрабіць з адпачынку рэпартаж, тым больш калі нагода ёсць.

А калі ты журналіст нагоды пачынаеш бачыць паўсюль -  ці гэта беларусы што з'ехалі за мяжу, ці турыстычныя лайфхакі, экалагічныя праблемы, а можа палякі што вярнуліся на радзіму пасля Брэксіту? Прафесійная дэфармацыя як яна ёсць.

Мазгі адмаўляюцца адключацца, а слухаць людзей і ўважліва назіраць, што адбываецца вакол становіцца звычкай. Асабліва цяжкі выпадак, калі ў цябе яшчэ жонка ці муж журналіст. За абедам абмеркаванне палітычных варункаў, на сямейным паходзе ў краму раптам узнікае цікавы фотафакт. Калі працуеш у навінах журналістыка не праца, а жыццё.

 

Я так люблю людзей,  я буду ім дапамагаць,  я пайду ў журналістыку!

Не! Уцякай пакуль не позна! Чым больш працуеш у журналістыцы, тым цяжэй любіць людзей. Безумоўна, хапае цікавых суразмоўцаў, красамоўных каментатараў, разумных, натхняючых, таленавітых. Але не менш будзе і суразмоўцаў бязглуздых, агрэсіўных, не вельмі разумных,  а часам проста неадэкватных. Праблема ў тым, што выбіраць мы не можам. Не можам паслаць падалей нават тых, хто надакучвае, дурыць галаву, спрабуе маніпуляваць ці хлусіць у вочы. Даводзіцца слухаць усіх людзей з супрацьлеглымі меркаваннямі, і не гледзячы на ўласныя перакананні, трансляваць іх пазіцыю, каб данесці да гледача ці чытача збалансаваны матэрыял, даць глебу для развагаў, а не навесіць цэтлікі ў лепшых традыцыях прапаганды.

І вось, калі з часам гэта пачне атрымлівацца, людзі самі пацягнуцца да журналіста са сваімі праблемамі. Зняў рэпартаж пра сабачы прытулак – рыхтуйся да дзясяткаў званкоў з просьбай памагчы ўладкаваць сабачку ў сям'ю. Нехта патэлефануе ў нядзелю ў 8.00 і будзе табе соннаму скардзіцца, што ўжо суткі ў двары не вывозяць смецце. Суседка настаўніца музыкі бясконца будзе агітаваць напісаць пра школьны канцэрт.

Знаёмыя абавязкова набяруць твой нумар, калі знойдуць у краме пратэрмінаваны тавар ці аўтамабіль запаркаваны на газоне.  Але калі нарэшце, ты вырашыш уратаваць чалавецтва і зняць рэпартажы пра іх усіх, большая частка разбяжыцца, бо не любіць здымацца на камеру, альбо дрэнна выглядае на фота, альбо не хоча называць сваё імя. Ды і ўвогуле  зрабі нешта сам, ты ж журналіст!

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: