ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Не хадзі ў журналістыку: тры “шкодныя парады” ад Аляксея Шоты

Галоўны рэдактар гарадскога інфармацыйнага рэсурса "Твой стыль", вядучы ў праграме "Nad Niemnem" на тэлебачанні Polonia, гарадзенскі журналіст Аляксей Шота кажа, што выбіраючы прафесію журналіста трэба рэальна разглядаць перспектыву згубіць усіх сяброў, развітацца з нармальным здаровым сном і не чакаць стабільнага заробку і славы.

 

Забудзь пра сям’ю, хобі і вольны час. Назаўсёды.

Сучасная журналістыка гэта праца без вызначанага графіку. Канешне, можна працаваць і ў мясцовай газетцы “40 лет без урожая”, хадзіць на прэс-канферэнцыі начальніка міліцыі ці МНС ды мець стандартны офісны час працы. Але ж мы не пра гэта гаворым.

Нават у такой краіне як Беларусь, дзе мінімальна якасную журналістыку трэба яшчэ пашукаць, якая-ніякая канкурэнцыя паміж выданнямі ёсць. Да таго ж, кожны хоча развівацца, вучыцца новаму, зарабляць больш у рэшце рэшт. Ад таго і пастаянная занятасць. Не кожнаму лёгка будзе сумяшчаць такую працу з сямейнымі абавязкамі. І з любымі іншымі непрацоўнымі абавязкамі.

Таму раю ісці ў журналістыку і займаць там добрае месца ў як мага больш маладым узросце. Калі ты нікому нічога не павінен і залежыш толькі ад сябе. Тут таксама ёсць свая іерархія і, магчыма, удасца добра ўладкавацца, паказаць сябе, зрабіць імя і потым на ім выязджаць. Тым больш ёсць нямала рэдакцый дзе наогул бяруць на працу каго-заўгодна.

Магчыма, з часам вы перастанеце пастаянна лётаць з рэпартажа на інтэрв’ю і пачнеце адпраўляць туды ўжо сваіх падначаленых. Хаця, вобраз рэдактара, які ходзіць з адной крутой тусоўкі на іншую, а паміж гэтым п’е каву ў модным месцы, грае ў гольф або фоткаецца з дзіцём у Дзіснэйлэндзе – таксама тая яшчэ ілюзія. Нармальныя рэдактары спяць і адпачываюць яшчэ менш за сваіх падначаленых. Яны самыя страшныя працаголікі.

 

Не май сяброў

У той час, калі вы станеце сапраўдным гуру журналістыкі, які без цені сумневу прытрымліваецца жорсткіх прафесійных стандартаў, то, магчыма, у вас ужо не застанецца сяброў. Калі толькі ў вас не хопіць мудрасці НІКОЛІ не пісаць нічога пра знаёмых.

Тут лёгка патрапіць у залежнасць: “А давай пра гэта прамаўчым, каб не псаваць адносін?”, “А давай тут перапішам, бо гэты чыноўнік наш сябар, мы п’ем з ім піва і ён нам рэальна дапамагаў?”, “А давай напішам пра гэта – нагоды няма і тэма ніякая, але вось той чэл будзе нам у будучыні ўдзячны”. Тут вельмі тонкая мяжа паміж сяброўствам і парушэннем прафесійных нормаў. Можна быць сябрам з якім-нібудзь начальнікам аддзела вельмі важных спраў выканкама, але мы ж не раім яму, як лепей падпісваць паперы, сядзець за сталом ці рабіць якую іншую чыноўніцкую работу. То і ён хай не ўмешваецца ў нашую працу.

Але пра некаторых знаёмых пісаць давядзецца. Ім ніколі не спадабаецца, як вы пра іх напісалі. “Калі нас усе крытыкуюць, а людзі далей чытаюць, значыць мы ўсё робім правільна”, - сказаў аднойчы адзін з маіх босаў. Рыхтуйцеся, што вас усе заўсёды будуць крытыкаваць. Асабліва калегі.

 

Памры невядомым і ўсімі забытым

Быў у мяне знаёмы, які хацеў стаць журналістам, бо паглядзеў фільм “В движении”. Гэта стужка з тых часоў, калі ад віду Хабенскага і нават Бандарчука на экране яшчэ не рабілася млосна. Вось такое жыццё родам з “Салодкага жыцця” Феліні яго ў журналістыцы і прываблівала. Журналістам ён так і не стаў. Ён стаў рэперам.

Шанец стаць вядомым недзе па-за тусоўкай – прыкладна такі ж, як шанец што вам пазвоняць і запросяць працаваць у Esquire. Журналістыка наўрад ці прынясе славу, пашану, стабільнасць у жыцці і грошы. У лепшым выпадку яна дасць пару дзясяткаў шанцаў дапамагчы людзям, зрабіць свет крыху лепшым і прынесці ў яго больш справядлівасці. Праўда, за гэта рэдка хто падзякуе. Большасць прачытае вашыя тэксты ў перадруку з перадруку, дзе імя аўтара абавязкова “згубіцца”.

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: