ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Міністэрства інфармацыі Глебу Лабадзенку: «Тэлеканал ''Россия 24'' увогуле нельга трансляваць у Беларусі»

В фокусе

20 верасня журналіст Глеб Лабадзенка пагаварыў з прадстаўніком Міністэрства інфармацыі. Як выявілася, тэлеканал «Россия 24» ўвогуле нельга трансляваць на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя пачалася 21 жніўня. Беларускі журналіст, выкладчык курсаў Мова Нанова Глеб Лабадзенка апублікаваў у сваім Фэйсбуку пост аб тым, што на запраўцы United Company пад Стоўбцамі яму адмовілі пераключыць тэлеканал «Россия 24».

Фота: Глеб Лабадзенка

«Атрымаў адказ, што ёсць загад генеральнага дырэктара не пераключаць гэты канал. Напісаў у кнігу скаргаў, звярнуся ў міністэрства», - дадаў журналіст.

Наступным днём Лабадзенка патэлефанаваў дырэктару запраўкі United Company пад Стоўбцамі: «Той пацьвердзіў, што ёсць загад кіраўніцтва не пераключаць канал "Россия 24" - каб на запраўцы ішоў толькі ён. Прычыну ўцямна патлумачыць не змог - "мы так вырашылі, бо на гэтым канале людзі найпаўней дазнаюцца навіны з усяго свету". А пасля таго, як я спытаў, ці мы жывем у Расіі, і ці чаму я павінен глядзець навіны з Тулы і Разані, проста кінуў слухаўку», - напісаў тады журналіст.

Таксама Глеб Лабадзенка напісаў звароты ў Міністэрства сувязі і Міністэрства інфармацыі. А праз некаторы час звязаўся намеснікам старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама па ідэалогіі. Той паабяцаў умяшацца.

31 жніўня журналіст атрымаў адказ з запраўкі. «Сэнс такі, што круцілі "Расію" і будзем круціць. На беларускамоўны зварот у кнізе скаргаў адказалі па-расейску».

14 верасня ў сваім FB Лабадзенка паведаміў, што накіраваў у Генеральную пракуратуру зварот з просьбай прыцягнуць да адказнасці кіраўніцтва United Company за адказ на рускай мове на беларускамоўны зварот.

А ўжо 16 верасня апублікаваў скан адказа са Стаўбцоўскага РАУС, дзе паведамлялася пра тое, што на дырэктара запраўкі складзены адміністратыўны пратакол.

Скан: Глеб Лабадзенка

І вось сёння 20 верасня, стала вядома, што журналіст звязаўся з Міністэрствам інфармацыі. Выявілася, што тэлеканал «Россия 24» увогуле нельга трансляваць на тэрыторыі Беларусі!

 

Mediakritika.by звязалася з Глебам Лабадзенкам і даведалася пра падрабязнасці справы:

- З намеснікам начальніка Упраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі Беларусі Надзеяй Бельскай мы сёння размаўлялі па тэлефоне. Таму што мне прыйшоў адказ са Стаўбцоўскага РАУС, там яны спасылаліся на пункт закона, па якім будуць судзіць дырэктара запраўкі. Я адкрыў той пункт. Ён вельмі шырокі. Але з нашай сітуацыі зразумеў, што парушаны правілы распаўсюду электронных СМІ ў Беларусі.

Тады я вырашыў даведацца, дзе канкрэтна рэгламентавана што можна, а што нельга распаўсюджваць. Таго міліцыянта, які мне адказваў, сёння няма, таму я вырашыў званіць у Міністэрства інфармацыі. Патрапіў на Надзею Пятроўну. Аказалася, што яна была ў курсе гэтай справы. Размаўляла са мной па-беларуску (шчыры дзякуй ёй). Сказала: «Гэта я займалася вашым зваротам, я перанакіравала яго ў МУС». І яна мне паказала некалькі пунктаў на іхнім сайце.

Па-першае, ёсць спіс з 209 каналаў, якія дазволены для распаўсюду ў нашай краіне. Тэлеканала «Россия 24» у гэтым спісе няма. Мы не можам сказаць, што тэлеканал забаронены, але Надзея Бельская сказала: «Да нас па дазвол на распаўсюд яны не звярталіся».

Гэта значыць, што злавіць тэлеканал на спадарожніку можна, але ўключаць яго ў публічным месцы альбо трансляваць у кабельных сетках — нельга.

Па-другое, у нас ёсць рэестр распаўсюднікаў прадукцыі тэлерадыёвяшчання. То бок, распаўсюджваць можа толькі той, хто ўнесены ў гэты рэестр. Запраўка не можа распаўсюджваць ніводны з каналаў, які не ўваходзіць у сацыяльны пакет. Надзея Пятроўна патлумачыла, што сацыяльны пакет можна ўключаць усім і паўсюль — тут парушэння закона не будзе.

Калі ж запраўка скажа, што яны ўключылі тэлеканал у запісе, то тут паўстане пытанне аўтарскіх правоў. Запраўка не можа заключыць дамову з каналам, бо не з'яўляецца распаўсюднікам сродкаў масавай інфармацыі.

- Глеб, у фэйсбуку было фота, што там цяпер транслюецца музычны тэлеканал «Еўропа плюс».

- Так, гэта таксама парушэнне. Але каб усё ў кучу не валіць, мы спачатку разбярэмся з «Россией 24».

- А ці былі спробы мірным шляхам паразмаўляць з United Company?

- Я думаў, што сітуацыю ўдасца вырашыць без умяшання міліцыі і судоў. Званіў у мінскі офіс кампаніі — сказалі: «Высветлім што да чаго і перазвонім» - не перазванілі. Напісаў запыт на сайце — сказалі, адкажуць цягам некалькіх дзён. Не адказалі. То бок, гэта проста хамскае стаўленне да кліентаў, да грамадзян. Пазваніў дырэктару запраўкі, над якім зараз будзе суд. Ён мне вось так і сказаў: «Да! Это мой приказ. Мы будем только эти каналы включать! А почему? Потому что мне телеканал «Россия 24» нравится, он хорошо все новости показывает!» А ў выніку на прыканцы размовы проста кінуў трубку. Ну і раз яны не захацелі па-харошаму вырашаць пытанне, дык ёсць прававыя метады!

Так што цяпер я ні на якія саступкі ды пагадненні не пайду. Тым больш, я ў судзе пра трансляцыю буду не пацярпелым, а проста ініцыятарам справы. На гэты суд мяне нават не запросяць. Проста трэба будзе як-небудзь даведацца вынікі.

А вось другі суд адбудзецца за тое, што дырэктар адказаў на мой беларускамоўны зварот па-руску. Гэта будзе падобны на мой суд супраць дырэктара ЖЭСа тры гады таму.

 

Mediakritika.by будзе сачыць за развіццём падзей.

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: