Вы здесь

У пятніцу прэзентуюць маніторынг «Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў СМІ РБ»

В фокусе

У пятніцу, 23 верасня, у офісе Арт Сядзібы адбудзецца прадстаўленне штогадовага маніторынгу публікацый у беларускіх медыях на ЛГБТ-тэматыку ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».

На прэзентацыю запрашаюцца журналісты і блогеры, а таксама сацыяльныя даследчыкі ды грамадскія актывісты.

Эксперты ініцыятывы раскажуць аб выніках аналізу публікацыяў у найбольш уплывовых СМІ Беларусі, вызначаць агульныя тэндэнцыі ў беларускай медыя-сферы адносна асвятлення ЛГБТ-тэматыкі.

Будуць названыя тыповыя памылкі і стэрэатыпы, якія пануюць сярод беларускіх журналістаў. Таксама удзельнікаў чакае міні-выстава па матывах асноўных стэрэатыпаў.

Паведаміць пра жаданне прыняць удзел магчыма праз электронную пошту zatolerantnost@gmail.com

23.09.2016, 17:30. Арт Сядзіба. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ГЦ "Маскоўска-Венскі")

Оценить материал:
1
Средняя: 1 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: