ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Гарадзенскі “Твой стыль” пераўтварыўся ў Hrodna.life

В фокусе

10 кастрычніка на папулярным гарадзенскім гарадскім сайце “Твой стыль” з'явілася навіна пра закрыццё праекта і адначасова запуск новага сайта Hrodna.life. «Мы змянілі назву, дызайн, CMS, хостынг - наогул усё, акрамя галоўнага. Мы будзем працягваць рабіць для вас лепшы гродзенскі гарадскі сайт», - кажа стары-новы калектыў.

Mediakritika.by паразмаўляла з экс-рэдактарам “Твайго стыля” і рэдактарам новага Hrodna.life Аляксеем Шотам пра сайты, рэакцыю калег, пра аўдыторыі і рэкламадаўцаў.

- Аляксей, галоўнае пытанне — навошта вы гэта зрабілі?

- “Твой стыль” тэхнічна і маральна сябе зжыў – усе ў рэдакцыі ўжо даўно былі гатовыя да рэбрэндынгу, бо хацелася працаваць на рэсурсе, які пачынаючы ад назвы будзе асацыявацца з нашым горадам, яго жыхарамі і яго жыццём.

Пра змену назвы гаварылі цягам апошніх чатырох гадоў, а за гэты час я паспеў сысці на TUT.BY, папрацаваць там, вярнуцца на “Стыль” ды яшчэ і на ТВ патрапіць. А ідэя рэбрэндынгу ўвесь час жыла.

Твой стыль” паўставаў у некалькі іншых умовах і меў іншую мэту – перадусім быць пляцоўкай для практыкі і навучання маладых журналістаў, быць рэсурсам для моладзі. Зараз мы нароўні канкурыруем з прафесійнымі выданнямі, многія тэмы робім хутчэй і лепей за калег, наша аўдыторыя значна шырэйшая, але за намі цягнуўся “хвост” старых асацыяцый. Мы яго абрубілі, каб не замінаў ісці далей.

- Чатыры гады жылі з ідэяй. А колькі актыўна працавалі над новым сайтам?

- Непасрэдна канцэпцыйная праца паціху вялася апошні год - з восені 2015. Тэхнічная – цягам лета і верасня.

- Якія фішкі з'явіліся на новым праекце?

- Будзе, вельмі спадзяюся, больш поўная руская версія. Люстэрка было і на старым сайце, але мы перакладалі вельмі мала матэрыялаў. Будзе афіша, якой не хапала. Але гэта дробязі, я думаю. Галоўнае – мы працягваем працаваць над наборам новых фарматаў, якія неўзабаве запусцім. І яшчэ – у нас з’явіцца адмысловы “гарадскі рэдактар”. Мы будзем прысвячаць яшчэ больш часу гарадскім праблемам і людзям, якія імі займаюцца. Гэты асобны рэдактар будзе адказваць за кантакты з гарадскімі актывістамі, ініцыятывамі і арганізацыямі ды пісаць з іх дапамогай пра тое, як зрабіць наш горад лепшым. Карацей, мы будзем старацца выходзіць яшчэ і ў афлайн.

Рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота

- Чаму гэта нельга было рэалізаваць на Тваім стылі”?

- Рэалізаваць можна было. Але змены мы вырашылі рабіць комплексна. Каб запусціць адразу новы прадукт.

- Як калектыў журналістаў і фатографаў адрэагаваў на змены?

- Усе гэтых змен даўно чакалі – мы хацелі запусціцца паўгода таму, але атрымалася толькі зараз. І зараз усе спадзяюцца, што з новым сайтам будзе працягвацца сталы рост колькасці чытачоў, які мы назіралі на “Стылі” ў гэтым годзе.

- Што будзе са старым сайтам?

- На “ТС” засталося мноства выдатных матэрыялаў – мы вырашылі іх не пераносіць на Hrodna.life, а пакінуць стары сайт як архіў. Ён будзе існаваць і далей, хостынг і дамен мы будзем утрымліваць.

- У якіх сацсетках быў “Твой стыль” і што цяпер стала з гэтымі акаўнтамі?

- Усе акаўнты змянілі назвы з tstyl на hrodna.life і працягваюць працаваць. Гэта Facebook, Instagram i Telegram (мы ім, праўда, мала карысталіся, але будзем больш зараз). У VK старая група ТС засталася, мы перанялі іншую групу, з большай колькасцю падпісчыкаў, ды перайменавалі.

- Распавядзіце, калі ласка, пра аўдыторыю ўжо зачыніўшагася сайта “Твой стыль”.

- Асноўная частка нашай аўдыторыі – людзі 25-34 гадоў, іх амаль 30%. Яшчэ па 20% займаюць людзі ва ўзросце 35-44 і 19-24. Мужчын і жанчын прыкладна па палове. Гэта пераважна спецыялісты і кваліфікаваныя рабочыя, хаця ёсць і студэнты, і пенсіянеры. Пры гэтым палову праглядаў яны робяць з мабільных прыладаў – таму на новым сайце нарэшце ёсць адаптыўная версія.

- Якую аўдыторыю вы цяпер чакаеце на Hrodna.life?

- Мы мясцовы рэсурс, таму для нас галоўнае каб нас чыталі гарадзенцы – як тыя, што сёння жывуць у горадзе, так і тыя, што раз’ехаліся па свеце, але сочаць за родным горадам. Профіль аўдыторыі, думаю, застанецца такі ж.

- Ці была на старым праекце рэклама і ці плануеце яе прадаваць на новым сайце?

- Зусім трошкі. Яндэкс.Дырэкт прыносіў пэўную дробязь. Зрэдку – рэкламныя артыкулы.

Адна з прычын рэбрэндынгу – зрабіць выданне больш прывабным ў тым ліку і для рэкламадаўцаў, якія зараз аддаюць перавагу іншым рэсурсам.

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: