Вы здесь

Адкрытая лятучка з TUT.BY

Прэс-клуб у партнёрстве з 34mag.net анансуе серыю «Адкрытых лятучак» з рэдакцыямі папулярных беларускіх СМІ. Мерапрыемствы накіраваныя ў першую чаргу на маладых журналістаў, рэдактараў і іншых спецыялістаў у галіне журналістыкі, а таксама на патэнцыйных партнёраў і іншых слухачоў, якія цікавяцца тэматыкай СМІ. Падзеі будуць праходзіць раз у месяц у Прэс-клубе.

Першы госць «Адкрытай лятучкі» – рэдакцыя інтэрнэт-партала TUT.BY. Дынамічную каманду прадставяць галоўная рэдактарка Марына Золатава, намесьніца рэдактаркі Алена Шалаева і рэдактарка аддзела «Грамадства» Ульяна Бабаед, якія распавядуць пра «ўнутраную кухню»TUT.BY, супрацоўніцтва з новымі аўтарамі, а таксама памылкі, якія часам даводзіцца выпраўляць. Cлухачы даведаюцца, якія тэмы ніколі не трапяць на галоўную, і змогуць задаць свае пытанні спікерам.

Беларускі партал TUT.BY– гэта інфармацыйна-сэрвісны інтэрнэт-партал для ўсіх, хто жыве ў Беларусі ці цікавіцца падзеямі краіны з-за мяжы.TUT.BYбыў заснаваны ў 2000 годзе і сёння публікуе больш за 200 навінаў аб беларускіх і замежных падзеях штодня, рыхтуе ўласныя матэрыялы, аналітычныя агляды ды інш. Акрамя навінаў аўдыторыі прапаноўваюцца спецыялізаваныя раздзелы і сэрвісы – ад прагнозу надвор'я да афішы мерапрыемстваў і курсу валют.

Уваход на падзею вольны.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: