Вы здесь

Квір-лабараторыя фемінісцкага кіно

Што агульнага паміж фемінізмам, ЛГБТ, квір-рухам і кінематографам? Атрымаць адказ на пытанне можна ў межах “Лабараторыі фемінісцкага (і) квір-кіно MAKEOUT”: праект распачынаецца 12 лістапада. Дарэчы, упершыню ў Беларусі.

Праграма прадстаўляе сабой 8 воркшопаў па выхадных, удзельніц і ўдзельнікаў каторых чакае не толькі знаёмства з тэхнічнай арганізацыяй кінематографа, але і магчымасць паглыбіць веды адносна ідэй фемінізму, квіру і ЛГБТ.

“Мерапрыемства разлічана на ўсіх зацікаўленых: як на тых, хто ніколі не трымаў камеру ў руках, так і на тых, хто ўжо мае ўзнагароды на фестывалях”, – тлумачыць арганізатарка лабараторыі Аляксандра Ігнатовіч.

Інтэрвалы ў 5 будніх дзён паміж воркшопамі будуць прысвечаны так званай “Працы ў полі”, падчас якой удзельніцы і удзельнікі змогуць апрабаваць атрыманыя веды на практыцы.

Калі камеры ў вас няма, але далучыцца да MAKEOUT хочацца, гэта не падстава для суму: “Наяўнасць абсталявання неабавязковая, але пажаданая. У нас будзе магчымасць працаваць з тым, якое ёсць у квір-лабараторыі, акрамя гэтага, праца будзе арганізавана ў групах”, – заспакойвае Аляксандра. Ёсць добрая навіна і для тых, хто пражывае за межамі Мінска: арганізатары абяцаюць кампенсаваць выдаткі на праезд у межах Беларусі і пражыванне ў сталіцы падчас воркшопаў. 

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходна запоўніць кароткую апытанку да 4 лістапада.

Падрабязны расклад мерапрыемстваў можна знайсці тут.

  

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: