Вы здесь

На Talaka.by збіраюць грошы на фестываль дакументальнага кіно

В фокусе

WATCH DOCS –  міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека, які існуе ў Польшы з 2001 года і штогод збірае на сваіх пляцоўках гледачоў і удзельнікаў з усяго свету, каб прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання.

Прагляд усіх фільмаў бескаштоўны для гледачоў, большасць стужак — гэта праца сусветна вядомых рэжысёраў. Але на арганізацыю Фестываля трэба грошы.

У 2015 годзе у Мінску ўпершыню адбыліся паказы стужак WATCH DOCS і менчукі мелі магчымасць убачыць выбраныя фільмы польскага фестываля і пагутарыць са стваральнікамі і галоўнымі героямі стужак, а таксама экспертамі па такіх актуальных праблемах, як іслам у сучасным свеце, лічбавая бяспека і залежнасці падлеткаў. 

З 15 па 18 снежня 2016 года Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus адбудзецца на пляцоўках – ЦЭХ і Галерэя TUT.BY.

Фэст будзе мець тры тэматычных блока:

  • Моладзь: змаганне за жыццё і годнасць;
  • Усход-Захад: сутыкненне культур ці палітычныя гульні;
  • Як змяняецца свет: людзі, якія яго штурхаюць.

Арганізатарам фестываля з'яўляецца грамадская арганізацыя "Звяно". У 2015 годзе фэст адбыўся цалкам дзякуючы намаганням невялікай колькасці валанцёраў і ахвяраванням. 

Аргкамітэт фестываля 2016 паставіў за мэту, зрабіць падзею больш знакавай і маштабнай, а таксама пашырыць кола гледачоў удвая. Для гэтага арганізатары запрашаюць у  каманду валанцёраў, якія змогуць дапамагчы са стварэннем прома-ролікаў пра фестываль і тэматычныя блокі; прасоўваннем фестываля ў сацыяльных сетках, дызайнам друкаваных матэрыялаў фэста,  а таксама перекладам субтытраў да стужак.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: