Вы здесь

"БАЖ" запрашае калег на вечар памяці Паўла Шарамета

В фокусе

Беларуская асацыяцыя журналістаў арганізуе вечарыну памяці забітага ў Кіеве калегі.

Удзел у мерапрыемстве, што пройдзе ў сталічнай Галерэі “Ў”, возьмуць родныя і калегі журналіста.

Гасцям плануецца паказаць урыўкі з відэаінтэрв’ю і фільмаў Паўла, архіўныя фотаздымкі. Таксама арганізатары звярнуліся да калег Паўла ў Кіеве і Маскве з просьбай запісаць відэазвароты да ўдзельнікаў вечара.

Вечар памяці Паўла Шарамета пачнецца 28 лістапада а 18 гадзіне ў сталічнай Галерэі “Ў” (пр.Незалежнасці, 37А). Уваход вольны.

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: