Вы здесь

"Наша Ніва" сабрала неабходную суму на журналісцкія расследванні

В фокусе

Гэта другі паспяховы прыклад краудфандынгу ў медыйнай сферы Беларусі. Першымі былі - "Імёны".

Рэдакцыя "Нашай Нівы" планавала сабраць 10 тысяч рублёў, а сабрала ажно 16 тысячаў 470 (165% ад запытанага).

Збор сродкаў вёўся праз платформу Talaka.by, дзе журналісцкія расследванні падтрымалі 289 чалавек. Яшчэ 70 чытачоў выдання перавялі грошы журналістам праз сістэму АРІП.

"Гэта знак таго, што людзі разумеюць жыццёвую неабходнасць захаваць для сябе і наступных пакаленняў незалежную беларускамоўную прастору", — паведамляе  рэдакцыя "Нашай Нівы".

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: