ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Шведская фрылансерка адказала на пытанні беларускіх калег

В фокусе

9 сакавіка ў Мінску, Гародні і Глыбокім адбыўся вэбінар са шведскай журналісткай-фрылансеркай Жазэфінай Улевік. Праз сеціва спадарыня Жазэфіна распавядала пра юрыдычныя аспекты рэгулявання дзейнасці журналістаў-фрылансераў у Швецыі, прэс-карты, моцна кантраляваныя ў Швецыі падаткі і фрыланс-журналістыку як стыль жыцця.

У першым блоке анлайн-сустрэчы спадарыня Жазэфіна адказала на 14 пытанняў, якія былі загадзя падрыхтаваныя беларускімі журналістамі. Mediakritika.by прыводзіць кароткі канспект гэтай часткі сустрэчы.

Першае пытанне з Беларусі: юрыдычная рэгуляцыя дзейнасці журналіста-фрылансера ў Швецыі. Жазэфіна кажа, што ў іх няма вялікай юрыдычнай розніцы паміж фрылансерам і штатным супрацоўнікам. У іх роўныя правы і магчымасці весці дзейнасць. За ўсё, што публікуецца ў СМІ, юрыдычную адказнасць нясе «адказны выдавец» - чалавек, які аднаасобна адказвае ў судах. Іншая справа, калі фрылансер можа патрапіць у непрыемную сітуацыю, працуючы ў іншай краіне. Былі выпадкі, калі шведскія журналісты былі арыштаваныя. Тады ў фрылансера больш праблемаў, чым у штатнага супрацоўніка, таму што незразумела, да каго звяртацца па дапамогу.

На пытанне пра складанасці з доступам да інфармацыі спадарыня Улевік адказвае, што шведская канстытуцыя замацоўвае прынцып галоснасці. «Гэта дае вельмі шырокую свабоду для працы журналіста. На практыцы: амаль любы ліст і дакумент, складзены ў дзяржорганах, мусіць з'яўляцца грамадскадаступным. Канешне, прынцып галоснасці не распаўсюджваецца на прыватных асобаў і кампаніі, у такім выпадку трэба шукаць крыніцу, якая гатовая ананімна «зліць» інфармацыю. Зноў жа, шведская канстытуцыя замацоўвае абарону ананімных крыніц інфармацыі».

Беларускія журналісты папрасілі шведскую калегу назваць самыя складаныя і самыя прыемныя моманты з журналісцкай дзейнасці ў фармаце фрыланса. Па словах Жазэфіны, самае складанае — тое, што ты прадстаўляеш толькі сябе, а не буйную рэдакцыю. Ты не маеш вялікага апарата, які можа дапамагчы. А самае прыемнае — сустрэчы з людзьмі. Ніколі не ведаеш, якой будзе наступная сустрэча і што яна табе дасць. І яшчэ, магчымасць задаваць любыя пытанні, нават самыя банальныя ці глупыя — шыкоўная!

Юрыдычная абарона журналістаў-фрылансераў у Швецыі абапіраецца на Канстытуцыю, асноўны закон краіны, у якім прапісаныя некалькі пастулатаў, абараняючых супрацоўнікаў СМІ: «Таму я б сказала, што ў нас журналісты дастаткова надзейна абароненыя».

Яшчэ адно пытанне ад беларусаў — пра ганарары. Ці не было складанасцяў з атрыманнем грошай за зробленную працу? «Бывалі такія выпадкі. Літаральна нядаўна ў Швецыі разарылася вельмі буйное выданне. Я ім выставіла рахунак на амаль 1000 эўра, які пакуль так і не аплачаны. А майму калеге гэтае ж выданне вінна дзясяткі тысяч эўра. І пакуль ніхто нічога не атрымаў… Калі банкроціцца медыя, атрымаць свае грошы вельмі складана. Можна бароцца месяцы ці нават годы, каб атрымаць 15-20% ад сумы, якую табе вінны. Ёсць і іншыя выпадкі, калі невялікія бедныя выданні не адразу аплочваюць рахункі».

Што да пытання пра тое, ці не хацела б Жазэфіна Улевік стаць штатным журналістам, дык яна ім зараз і з'яўляецца: «Я атрымала магчымасць папрацаваць цягам года ў штаце выдання. Тут ёсць свае плюсы. Я маць-адзіночка, таму пастаянны гарантаваны даход грае вялікую ролю. Але ж жыццё фрылансера таксама мае цэлы шэраг плюсаў. Галоўны — свабода. Свабода тэмаў, працоўнага графіка і інш».

«Швецыя — краіна, у якой падаткі рэгулююцца і ўсё, што мае да гэтага дачыненне, кантралюецца. Напачатку года журналісты-фрылансеры робяць «папярэднюю дэкларацыю пра даходы», на базе якой штомесяц налічаецца шаблонная сума. Год сканчаецца, надыходзіць час здаць канчатковую дэкларацыю заробкаў па выніках года. Калі я пераплаціла, грошы мне вяртаюцца. Калі ж недаплаціла — даплочваю.

Заўважу, што нельга сябе проста назваць «вольным мастаком» і не плаціць падаткі. Называцца можаш як хочаш, а плаціць будзеш усё адно. І яшчэ падкрэслю, што за «чорны нал» у Швецыі амаль ніхто не працуе. Працадаўцы не хочуць гэта рабіць. А асаблівых фінансавых дакументаў для запуска сваёй фрыланс-справы не існуе».  Жазэфіна нават не можа сабе ўявіць, што б магло перашкодзіць запуску фрылансерскага бізнэсу. Толькі, мажліва, наяўнасць вялізарных несплочаных пазык», - кажа Жазэфіна.

Набалеўшае беларускіх журналістаў — прэс-карта. У Швецыі ўсё проста: «У асноўным прэс-карта выдаецца Шведскім саюзам журналістаў ці па месцы працы. ШСЖ — прафесійны саюз, таму калі ты чалец арганізацыі, праблем няма».

«Што вы робіце, калі даведваецеся, што хтосці скраў ваш артыкул ці ўзяў без вашага дазволу артыкул, нават падпісаў працу, але не заплаціў?», - пыталіся беларусы. «Я вельмі моцна злуюся і адразу ж дасылаю ў гэтае выданне рахунак», - адказала шведка.

Ці бывае ў Швецыі, што замоўца адмаўляецца ад супрацоўніцтва з фрылансерам, бо той супрацоўнічаў з нейкім іншым медыя? Так, бывае. Напрыклад, калі ты пісаў раней для больш радыкальных выданняў, а потым хочаш прыйсці ў традыцыйныя СМІ. «У некаторых маіх калег былі такія праблемы. Калі іх імёны ў першую чаргу асацыююцца з палемічнымі артыкуламі, вострымі пунктамі погляду па тых ці іншых пытаннях, то ў традыцыйных медыя прысутнасць такога чалавека не будзе вітацца», - узгадвае Жазэфіна.

Нарэшце, беларусы спыталіся, «фрыланс-журналістыка — стыль жыцця ці прафесія?» Шведская журналістка кажа: «Канешне, гэта стыль жыцця. Фрылансерства накладвае свой адлепак на жыццё. Не кожны чалавек можа стать фрылансерам. Бо гэта патрабуе пэўнага падыходу, пэўнага фармату працы».

--------------

У другой частцы сустрэчы адбыўся ўжо анлайн-дыялог паміж Мінскам, Гародней, Глыбокім і Жазэфінай Улевік. БАЖаўцы, фрылансеры і БАЖаўцы-фрылансеры задавалі пытанні, якія ўзніклі падчас адказу на папярэднія. Але тое зусім іншая гісторыя…

ДАВЕДКА. Жазэфіна Улевік — дасведчаная фрылансерка, але зараз працуе штатным журналістам, ёй прапанавалі гадавы кантракт. Спецыялізуецца на журналістыцы нарысу, ці feature-журналістыцы. Нядаўна журналістка напісала кнігу пра сучасную сям'ю. Пасля выхада выдання ў свет аўтарка стала аб'ектам мовы варожасці і сеткавай нянавісці.

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: