Вы здесь

Варкшоп-дыскусія "А што я такога сказаў_ла?!" пройдзе ў Віцебску 25 красавіка

В фокусе

Мова - унікальны інструмент у руках чалавецтва. З яе дапамогай людзі навучыліся лепш разумець адзін аднаго, праяўляць сябе, перадаваць веды з пакалення ў пакаленне. Але мова таксама можа быць выкарыстана і як зброя, накіраваная на краіну, канкрэтнага чалавека ці групу людзей, аб'яднаных нейкімі агульнымі прыкметамі. Часам мова варожасці выкарыстоўваецца свядома, але часцей яе наўпрост не заўважаюць, рэтранслючы звыклую негатыўную матрыцу.
 

Паводле гіпотэзы Сепіра-Уорфа, мова вызначае наша мысленне, а такім чынам і паводзіны. Так, карэктуючы моўныя практыкі, можна знізіць сацыяльнае напружанне і мінімізаваць злачынствы на глебе нянавісці. Пра тое, як распазнаць МВ і выкараніць яе са свайго лексікону, мы пагаворым на варкшопе.

На варкшопе вы даведаецеся:
- як распазнаць мову варожасці, яе класіфікацыю і метады ацэнкі;
- як змянілася рыторыка медыя ў дачыненні ЛГБТК за апошнія 3 гады;
- разбярэце канкрэтныя прыклады праяў МВ у СМІ Беларусі.

Дзе і калі?
ВІЦЕБСК
25 красавіка а 19 00
Арт-прастора «VZAP» (Кастрычніцкая, 2)

Уваход вольны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: