Вы здесь

У Мінску і Віцебску распачаўся фестываль дакуметальнага кіно "Паўночнае ззянне"

В фокусе

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» – штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя гульнявыя і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы і краін Балтыі.

Фестываль быў упершыню арганізаваны ў 2015 годзе і працягвае ладзіцца пры падтрымцы Офіса Савета Міністраў Паўночнаеўрапейскіх краін у Літве.

Арганізатары фестываля ставяць перад сабой задачу распавесці пра асаблівасці жыцця і менталітэту жыхароў пяці Паўночнаеўрапейскіх краін і трох Балтыйскіх. Акрамя гэтага «Паўночнае ззянне»  з'яўляецца пляцоўкай для абмену досведам i новымi ідэямі паміж прафесіяналамі аматарамі ў сферы кіно.

У дні фестывалю і на працягу года арганізатары «Паўночнага ззяння» ладзяць дадатковыя паказы, лекцыі, майстар-класы ды іншыя захапляльныя мерапрыемствы для беларускіх рэжысёраў, прадзюсараў і аматараў як у галіне гульнявога кіно, так і дакументальнага.

Кожны год на фестываль прыязджаюць яскравыя прафесіяналы паўночнага кіно. Фестываль вітаў у Беларусі такіх вядомых рэжысёраў, як датчанін Оле Хрысціян Мадсан, які працуе на HBO (ЗША), Арта Халанэн, заснавальнік кінафестывалю DocPoint у Фінляндыі і шмат іншых.

​Госці фестывалю прэзентуюць свае стужкі і даюць майстар-класы для прадстаўнікоў беларускай мясцовай кінаіндустрыі. Гэта робіць фестываль  адметнай пляцоўкай у Беларусі для абмену досведам i новымi ідэямі паміж прафесіяналамі аматарамі ў сферы кіно. З кожным годам колькасць фільмаў-удзельнікаў і гасцей фестывалю павялічваецца.

Агулам фестываль прадстаўляе фільмы з Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Паказы адбываюцца ў двух гарадах – Мінску і Віцебску адначасова. Нашая мэта – несці мастацтва кіно, магію паўночнай культуры пераважна ў перакладзе на беларускую мову не толькі ў сталіцу, але і ў рэгіёны Беларусі.  

Праграма і падрабязная інфармацыя пра "Паўночнае ззянне" тут

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: