ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Калонка Дзяніса Лаўнікевіча: Хто для чаго прыйшоў у журналістыку?

22 гады я працую журналістам. 22 гады назіраю за калегамі. Але толькі зараз зразумеў, што насамрэч прафесійныя журналісты выразна падзяляюцца на дзве буйныя групы. На якія менавіта – пра гэта мая сённяшняя калонка.

Апошнія некалькі тыдняў я назіраю за холіварамі ў беларускім сегменце Facebook, што разгортваюцца ў асяродку як палітычных журналістаў, так і “спачуваючых” – палітычных актывістаў, саміх палітыкаў, розных уладных “шасцёрак” і гэтак далей. Адна з улюбёных тэмаў спрэчак у гэтым асяроддзі – як мусіць паводзіць сябе “правільны” журналіст незалежных СМІ, і чым увогуле “правільны” журналіст адрозніваецца ад “няправільнага” (тэму журналістаў-прапагандыстаў я пакуль не кранаю).

Вось не падабаецца мне слова “змагар” – зрабілі з яго нейкую агідную мянушку для сапраўдных патрыётаў. Але і яны, сапраўды, часам паводзяць сябе... не вельмі прыгожа. Пачынаюць вырашаць, з якімі СМІ “сапраўдны беларускі журналіст” мае права (!) працаваць, а з якімі – не. Рзважаюць, пра што варта пісаць, пра што – не. Напрыклад, на іх думку, “сапраўдны беларускі журналіст” ні ў якім разе не павінен адлюстроўваць пазіцыю ўладаў, цытаваць чыноўнікаў, рабіць з імі інтэрв’ю. І не турбуе іх, што па ўсіх прафесійных правілах у журналісцскім артыкуле павінны быць прадстаўленыя меркаванні абодвух бакоў.

Праца з чыноўнікамі – тэма асобнай размовы. “Маралізатары” у сацсетках шчыра лічаць, што калі журналіст бярэ нейкі каментар у дзяржаўнага службоўца, то ён павінен уключыць Наталлю Радзіну і адразу пытацца: “А ці разумееце вы, што вы злачынца, які працуе на злачынны рэжым?!”. Ну вось цікава: ці атрымаю я пры такім пачатку размовы патрэбны мне каментар? Патрэбны нават не мне – маім чытачам. І што павінна быць больш важным – лішні раз абразіць чыноўніка, што працуе на ўладу, ці атрымаць інфармацыю? Але ж не, інтэрнэт-“змагары” (сапраўдныя патрыёты, выбачайце) шчыра лічаць, што ніякіх размоваў з прадстаўнікамі “рэжыму” “сапраўдны беларускі журналіст” весці не можа, а толькі цытаваць Статкевіча, Рымашэўскага ды Саннікава.

Вось што цікава: калі паглядзець, адкуль гэтыя фэйсбучныя крытыкі, пабачым самую шырокую геаграфію – ад Злучаных Штатаў ды Нямеччыны – і да Польшчы ды Украіны. З Беларусі – значна меней. Ну што ж вы, такія разумныя ды зацятыя, не прыедзеце сюды ды не папрацуеце журналістамі?

Адкрыю прафесійную “таямніцу”. Тыя самыя людзі, што найбольш актыўна разважаюць у інтэрнэце пра “правільных” і “няправільных” журналістаў, – яны самі вельмі хацелі быць журналістамі. Вось толькі прыроднае непісьменства замінае. Замінае ім добра пісаць, але, на жаль, не замінае завальваць рэдакцыі СМІ сваімі опусамі да патрабаваннямі ўзяць іх на працу. Болей за тое – тыя самыя “шчырыя барацьбіты” з аднолькавым імпэтам рассылаюць свае рэзюмэ ды артыкулы як па незалежных СМІ, так і па праўладных, уключаючы “Советскую Белоруссию”. Бо для іх няма розніцы, дзе, – абы надрукавалі.

Працягну думку. Мяне самога ў азначаных колах рэгулярна крытыкуюць за тое, што я даўно і паспяхова працую на шэраг расейскіх медыяў. Маўляў, не патрыёт, прадаўся маскалям, працуе на Крэмль і гэтак далей. Але ж галоўнае – ніколі не прагучала ніводнай канкрэтнай прэтэнзіі да зместу маіх артыкулаў, апублікаваных у Расеі. Цікава, чаму?...

Патлумачу. Тыя ж самыя людзі, што вывальваюць лайно ў Facebook, або працуюць на самыя-самыя “патрыятычныя” медыя, самі рассылаюць па рэдакцыях тых жа расійскіх СМІ лісты з простым зместам: “А давайце я буду вашым карэспандэнтам у Беларусі! Я ўсё пра ўсіх тут ведаю! А гэты Лаўнікевіч нічога насамрэч не ведае”. Справа ў тым, калегі, што гэтыя e-mail’ы расійскія рэдактары пасля мне ж і перасылаюць...

Але ж давайце, нарэшце, адкажам на пытанне, што вынесена ў загаловак. Асабіста маё назіранне: адны людзі прыйшлі ў журналістыку, каб пачулі іх. Другія – каб найперш слухаць іншых. Я сам сябе адношу да другой катэгорыі. Я слухаю ўсіх. Але ж многія шлі на журфак, каб не слухаць, а казаць самім.

Я, на жаль, ведаю шмат такіх людзей. Каштоўнасць для іх – каб іх (менавіта ІХ) бачылі, чулі і чыталі. Гэта яны раз за разам спрабуюць паступіць менавіта на спецыяльнасць “аўдыёвізуальныя СМІ” у БДУ, марачы “апынуцца ў тэлевізары”. Гэта пра іх геніяльны Пётр Садоўскі напісаў серыю артыкулаў “Videor ergo sum”. 

А вось мне найперш цікава слухаць людзей. Бо калі слухаеш – даведваешся новае і цікавае. Мне вось здаецца, што прапорцыя “слухаю” і “кажу (пішу) сам” павінна быць недзе хаця б 10/1. Спадзяюся, у мяне атрымліваецца. Ну і казаць самому – канешне, трэба. Прафесія такая. Але ж “выказацца” і “паказаць сябе” – крыху розныя рэчы. Менавіта таму большасць маіх артыкулаў публікуецца пад псеўданімамі. Імя ў мяне ўжо ёсць, няма патрэбы яго яшчэ рэкламаваць.

Я лепей іншых паслухаю ды пачытаю.

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: