Вы здесь

Трэці набор у Школу медыямэнэджменту

“E-School: Школа медыямэнэджменту” абвяшчае чарговы набор.

Заняткі ў Школе пачнуцца ў лютым 2018 года і будуць складацца з 4 модуляў, якія ўключаюць вочныя сесіі і дыстанцыйную працу на платформе Moodle.

Праграма Школы ставіць сваёй мэтай павышэнне кваліфікацыі мэнэджараў беларускіх мэдыяў і медыйных праектаў НДА.

Трэнерамі Школы з’яўляюцца мэдыяпрафесіяналы, якія маюць вялікі практычны досвед працы і прайшлі навучанне па спецыфіцы змешанага навучання і метадалогіі інтэрактыўнага навучання.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца мэнэджары журналісцкіх і грамадскіх мэдыяпраектаў (рэдактары, намеснікі рэдактараў, кіраўнікі аддзелаў), матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў і ўкараненне іх у сваіх рэдакцыях.

Фінансавыя ўмовы

Навучанне ў Школе бясплатнае. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем і пражываннем падчас стацыянарных сесіяў, а таксама кампенсуюць выдаткі на праезд да месцаў правядзення школы. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць сертыфікат аб заканчэнні школы.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 26 студзеня 2018 года.

Падрабязную інфармацыю пра трэнэраў, расклад заняткаў і праграму Школы глядзіце па спасылцы.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: