Вы здесь

«Наша Ніва» шукае SMM-менеджара

Калі вы:

  • любіце беларушчыну,

  • цудоўна валодаеце пісьмовай беларускай мовай,

  • умееце займацца SMM,

  • добра арыентуецеся ў правілах, па якіх жывуць фэйсбукУкантакцеаднакласнікіінстаграмтвітартэлеграм і вайбер,

  • знаёмыя з графічнымі рэдактарамі і самі можаце зляпіць вясёлую карцінку ці свежы мем,

  • маеце пачуцце гумару —

то мы чакаем ваша рэзюмэ на nn@nn.by (не забудзьце пакінуць спасылкі на асабістыя старонкі ў сацсетках).

Якія выгоды чакаюць нашаніўскага SMM-менеджара:

  • месца пад сонцам у офісе ў цэнтры Мінска ля метро,

  • маладая крэатыўная каманда,

  • бязмежная прастора для крэатыву і творчасці,

  • добры заробак.

Дык спрабуйце!

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: