Вы здесь

АКТ шукае спецыяліста па камунікацыях

Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ” запрашае ў сваю каманду спецыяліста па камунікацыях і адміністраванні сайта для працы ў праекце «Стрымліванне эпідэміі ВІЧ і скарачэнне захворвання і смяротнасці ад ВІЧ у Беларусі».

Мы шукаем чалавека, які:

  • Мае адукацыю ў галіне інфармацыі і камунікацыі, сувязяў з грамадскасцю ці сумежных сферах
  • Стварае змястоўныя, пісьменныя і цікавыя тэксты для сайта і кантэнт для сацыяльных сетак
  • Разумее спецыфіку розных медыя-каналаў і валодае інструментамі для аналізу ўзаемадзеяння з аўдыторыяй
  • Працуе з асноўнымі кампутарнымі праграмамі, інструментамі google, графічнымі прыладамі і прыладамі для апрацоўкі відэа
  • Разумее, як дзейнічае сектар арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), ці марыць даведацца пра гэта падчас працы ў грамадскай арганізацыі.

Досвед працы і валоданне ангельскай мовай стануць вашымі перавагамі пры адборы кандыдатаў.

У вашы асноўныя абавязкі будзе ўваходзіць:

  • Падрыхтоўка і публікацыя артыкулаў на сайце АКТа
  • Стварэнне кантэнту для сацыяльных сетак арганізацыі
  • Email-рассылкі
  • Інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемстваў праекта і падтрымка прафесійных сувязяў са СМІ
  • Падрыхтоўка матэрыялаў для бюлетэня “Разам”, які выдаецца Асацыяцыяй некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеянні эпідэміі ВІЧ/СНІДу “БелСетка анціСНІД” 
  • Рэдагаванне дакументаў, лістоў і іншых тэкстаў, афармленне прэзентацый і друкаваных матэрыялаў. 

Ад нас:         

  • Гнуткі графік працы
  • Магчымасць працаваць дыстанцыйна пры ўмове рэгулярных сустрэч у офісе арганізацыі ў Мінску.
  • Знаёмства з цікавымі арганізацыямі і ініцыятывамі, магчымасці для ўдзелу ў розных праектах і праграмах.

Каб прыняць удзел у конкурсе на вакансію, калі ласка, дашліце рэзюмэ і матывацыйны ліст на паштовую скрыню actngo.info@gmail.com не пазней за 5 сакавіка. У рэзюмэ абавязкова пазначце спасылкі на вашы публікацыі ці іншыя створаныя вамі медыя-прадукты. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на суразмоўе.

Памер заробку будзе агучаны па выніках суразмоўя.

Background

Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ” яднае 23 трэнераў, кансультантаў і экспертаў, якія дзейнічаюць на карысць грамадзянскай супольнасці.  Мы навучаем і кансультуем АГС, прасоўваем іх інтарэсы, праводзім даследаванні.

У межах праекта “Стрымліванне эпідэміі ВІЧ і скарачэнне захворвання і смяротнасці ад ВІЧ у Беларусі”, які падтрыманы Глабальным фондам для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй, мы займаемся паляпшэннем ўмоваў для АГС, якія працуюць у галіне сацыяльна небяспечных захворваннаў, па наступных накірунках: механізм дзяржаўнай сацыяльнай замовы і прыцягненне мясцовага фінансавання паслуг, адвакатаванне інтарэсаў АГС і іх мэтавых груп.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: