Вы здесь

Белсат запрашае на школьны пікнік

В фокусе

1 верасня з 15-ай гадзіны і да самага вечара на адмысловым пікніку ў цэнтры гораду вас будуць чакаць нашыя вядоўцы,...гульні, інтэрактыўныя забавы ды конкурсы і, вядома ж,... пачастункі ды падарункі!Самых маленькіх забавіць выдатны драматург Васіль Дранько-Майсюк!Шэф-кухар міжнароднага ўзроўню Вольга Прыгарава распавядзе і пакажа, як хутка і смачна прыгатаваць ссабойку ў школу.Паэтка і вядоўца Валярына Кустава, з гасцьмі і сур’ёзна для бацькоў, правядзе мінідыскусію на тэму альтэрнатыўнай адукацыі ў Беларусі.А таксама будуць quiz’ы, журналісцкія варштаты, канцэрт Паліны Рэспублікі ды гурта «Harotnica Mix»...і шмат-шмат неспадзяванак!Чакаем Вас 1 верасня на Праспекце Машэрава 9, корпус 8... з 15-ай гадзіны!На пікнік для дзяцей і дарослых – «З Белсатам у новы школьны год»!Поўны план імпрэзы – на belsat.eu.План імпрэзы «З «Белсатам» – у новы школьны год»:1. 15:00 Частка для малодшых. Інтэрактыўная гульня ад Васіля Дранько-Майсюка.Паміж блокамі:а. Майстар-клас ад Вольгі Прыгаравай «Хутка і смачна. Ссабойка ў школу»;б. Моўная служба тэлеканалу «Белсат» і прэзентацыя платформы «Добрапіс»;в. Міхал Залескі і эканамічная віктарына ад праграмы «Асабісты капітал»;2. 17:00 Частка для старэйшых дзяцей. Конкурс ад аўтараў праграмы «Мова нанова»;Паміж блокамі:а. Міні-дыскусія з удзелам экспертаў і публічнасці на тэму альтэрнатыўнай адукацыі ў Беларусі. Падрыхтоўка і мадэрацыя – Валярына Кустава;б. Stream з Алесем Залеўскім. Міні-майстар-класы па streaming'у;3. 19:00 Частка для моладзі і старэйшай моладзі. Канцэрт Паліны Рэспублікі і гурта «Harotnica Mix».

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: