Вы здесь

Пачаўся прыём заявак на Медыяменеджмент і ІТ форум

В фокусе

25-27 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў адбудзецца Медыяменеджмент & ІТ форум. Тэмай форума ў 2018 годзе стане “Медыяменеджмент у лічбавую эпоху: выклікі, трэнды і стратэгіі”.

Падаваць заяўку запрашаюцца кандыдаты з Беларусі: журналісты, рэдактары, медыя эксперты, IT-актывісты, зацікаўленыя ў працы з медыяпраектамі, а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, якія маюць уласныя медыяпраекты.

Медыяменеджмент & IT форум збярэ прынамсі 100 удзельнікаў з Беларусі, краін Усходняга Партнёрства і Еўрапейскага Саюза, якія на працягу трохдзённай дыскусійна-адукацыйнай пляцоўкі будуць працаваць з тэмамі вызначэння і абмеркавання магчымых стратэгій бізнесу і кіравання ў сферы медыяіндустрыі ў Еўропе, а таксама распачнуць спробу ацаніць іх актуальнасць і эфектыўнасць у эпоху, калі традыцыйныя СМІ выцясняюцца глабальнымі лічбавымі медыягігантамі ў пытаннях стварэння і распаўсюджвання кантэнту сярод аўдыторыі.

Феномен дэзінфармацыі, зніжэнне даверу да традыцыйных СМІ і згуба апошнімі свайго ўплыву і фінансавых рэсурсаў – сярод тэндэнцый, якія сёння турбуюць медыясупольнасць ва ўсім свеце. Стан СМІ ў Беларусі, у прыватнасці, і ў краінах Усходняга Партнёрства, ускладняецца шэрагам іншых праблем, уключаючы параўнальна нізкі ўзровень развіцця расследавальніцкай журналістыкі і фактчэкінгу.

Форум будзе складацца з чатырох панэльных дыскусій з удзелам мясцовых і міжнародных экспертаў, а таксама тэматычных майстар-класаў у рамках ключавых секцый, якія ідуць паралельна: Кіраванне СМІ і стварэнне кантэнту, Расследвальніцкая журналістыка, Устойлівасць СМІ і новыя рэсурсы манетызацыі, Інструменты IT і расследавання на падставе адкрытых крыніц. У кожнай секцыі запланавана па 4 майстар-класы, што дасць магчымасць выбраць найбольш цікавую для вас тэму і наведаць усе секцыі.

Мерапрыемства пройдзе ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (г. Мінск, пр. Газеты Праўда, 11).

Пачатак форуму запланаваны на 9:30 раніцы 25.10.2018, а заканчэнне на 15:00 27.10.2018.

Мова мерапрыемства – пераважна руская; будзе забяспечаны сінхронны пераклад з англійскай мовы.

Удзел у форуме бясплатны. Удзельнікам, якія не пражываюць у Мінску, кампенсуюцца транспартныя выдаткі і будзе забяспечана пражыванне. Кейтэрынг падчас мерапрыемства будзе прадастаўлены рэстаранам Westfalia.

Адбор будзе праводзіцца на конкурснай аснове. Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле, просім запоўніць заяўкуда 30 верасня 2018 г.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да Мэнэджара адукацыйных і PR праектаў IBB-Minsk  Дмітрыя Дабравольскага – dobrovolski@ibb.by.

Медыяменеджмент & IT форум арганізаваны Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Ёханэса Раў ў партнёрстве з Акадэміяй Deutsche Welle, Беларускай асацыяцыяй журналістаў, “Цэнтрам дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, і Даследчым цэнтрам EAST пры ўдзеле “Цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў” Трэці Сектар”.

Першы такога кшталту Форум быў праведзены ў Мінску ў 2016 г.

Трэці Сектар

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: