Вы здесь

Чаму ўлады баяцца Марыны Золатавай больш, чым расейскіх тэлеканалаў

Існы рэжым бачыць для сябе большую небясьпеку ад дзейнасьці беларускіх незалежных мэдыяў, чым ад расейскіх СМІ.

Суд над галоўнай рэдактаркай парталу Tut.by Марынай Золатавай на першы погляд выглядае нелягічным і здаецца пэўнай недарэчнасьцю.

Спэцапэрацыя праваахоўных органаў супраць незалежных мэдыяў летам 2018 году, якая ўвайшла ў гісторыю як «справа БелТА», адбывалася трохі ў іншых палітычных умовах. Кіроўны рэжым страціў манаполію над беларускай інфармацыйнай прасторай, быў раздражнёны посьпехамі недзяржаўных СМІ і імкнуўся такім чынам запужаць, дэмаралізаваць апанэнтаў. Улады бачылі ў незалежных журналістах галоўную пагрозу і нанесьлі па іх удар.

Але за час, які прайшоў з тае пары, палітычная сытуацыя заўважна памянялася. Беларусь уступіла ў жорсткі клінч з Расеяй, якая патрабуе будаваць «саюзную дзяржаву». Прычым ціску Масквы спадарожнічае інфармацыйная атака з боку расейскіх мэдыяў.

31 студзеня Лукашэнка правёў адмысловую нараду, прысьвечаную інфармацыйнай бясьпецы Беларусі. З выступу на ёй кіраўніка дзяржавы вынікае, што галоўная небясьпека пагражае звонку. Лукашэнка асабліва не хаваў, што яна паходзіць ад Расеі. Таксама ён прызнаў, што беларускія дзяржаўныя мэдыі ня ў стане нэўтралізаваць гэтую пагрозу. Хоць і робяцца пэўныя захады — напрыклад, высоўваецца патрабаваньне, каб 30% перадач на «гібрыдных» тэлеканалах былі беларускімі.

Апазыцыя, незалежнае грамадзтва, мэдыяэкспэрты патрабуюць абмежаваць уплыў расейскіх тэлеканалаў на беларускае насельніцтва.

На гэтым тле суд над галоўным рэдактарам асноўнага, самага папулярнага інтэрнэт-Зь дзьвюх пагроз (ад нацыянальных незалежных мэдыяў і ад расейскіх СМІ) рэжым выбірае большую. То бок недзяржаўныя рэсурсы для ўладаў страшнейшыя. Чаму так?

Улады не абмяжоўваюць расейскія тэлеканалы зь некалькіх прычын. Яны баяцца псаваць адносіны з Масквой. Да таго ж лукашэнкаўскі электарат моцна «падсеў» на той кантэнт, на тую мову варожасьці, што дэманструюць РТР, НТВ і іншыя. І ўлады асьцерагаюцца рэакцыі наркамана, калі яго паспрабуюць зьняць з расейскай інфармацыйнай іголкі. Але прычыны ня толькі ў гэтым.

Справа ў тым, што расейскія тэлеканалы выконваюць важную для кіроўнага рэжыму функцыю, якую беларускія дзяржаўныя мэдыі рэалізуюць менш эфэктыўна. Акрамя таго, з шэрагу прычын займацца гэтай справай афіцыйнаму Менску цяпер ня вельмі зручна.краіны выглядае нонсэнсам. Але толькі на першы погляд.

Насамрэч у дзеяньнях уладаў ёсьць свая лёгіка. Калі інтарэсы дзяржавы і інтарэсы кіроўнага рэжыму не супадаюць, то пры прыняцьці рашэньняў заўсёды пераважаюць апошнія. Для Лукашэнкі ўлада важнейшая за дзяржаўныя патрэбы.

Расейскія мэдыі вельмі агрэсіўна і таму даволі эфэктыўна бэсьцяць эўрапейскія каштоўнасьці, саму ідэю дэмакратыі, цывілізаванае ўладкаваньне грамадзкага жыцьця, славяць аўтарытарызм. Яны даводзяць, што Захад загнівае, ягоныя прынцыпы церпяць крах, палітыкі ЗША і ЭЗ — спрэс дурні і маральныя вырадкі. Таму арыентавацца на эўрапейскі лад ня варта.

Паглядзіце, як расейскія тэлеканалы асьвятляюць украінскія выбары. Галоўная ідэя, якую яны спрабуюць данесьці тэлегледачам, наступная: калі ў краіне адбываецца рэальная палітычная канкурэнцыя, сапраўднае змаганьне за ўладу, там шмат розных кандыдатаў, то гэта выклікае хаос, бязладзьдзе, беспарадак. Адначасова працягваюць пужаць абывацеля Майданам і ягонымі наступствамі.

То бок, паводле расейскіх СМІ, дэмакратыя есьць зло, яна нічога добрага народу не дае. Гэта падступная ідэя, якую Захад адмыслова падкідае ў краіны постсавецкай прасторы, каб іх разбурыць. Правільныя выбары — тыя, якія адбываюцца ў Расеі (Беларусі, Узбэкістане, Казахстане). Гэта якраз тое, што патрэбна Лукашэнку, асабліва напярэдадні дзьвюх выбарчых кампаній. Беларускі і расейскі палітычныя рэжымы — ідэалягічныя браты.

А беларускія недзяржаўныя мэдыі прапаведуюць якраз дэмакратычныя каштоўнасьці, крытыкуюць аўтарытарызм, бароняць правы чалавека. Свабода слова для Лукашэнкі — большая небясьпека, чым імпэрская пагроза. Таму і судзяць Марыну Золатаву, але не чапаюць расейскія тэлеканалы.

Валер Карбалевич, РС

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: