Вы здесь

У Эстоніі спыніла працу расейскае інфармагенцтва Sputnik

Тренды

Расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Sputnik заявіла, што з 1 студзеня спыняе сваю дзейнасць у Эстоніі. Перад гэтым 35 яго работнікаў звольніліся пад пагрозай крымінальнага пераследу.

„Эстонская паліцыя і памежная служба высунулі кожнаму з нас ультыматум. Або мы скасоўваем працоўныя дамовы… і больш не працуем на Sputnik у Эстоніі, або яны адкрываюць крымінальныя справы супраць нас”, — гаворыцца ў заяве агенцтва. У снежні ўлады папярэдзілі эстонскі Sputnik, што яго супрацоўнікі могуць трапіць пад крымінальную адказнасць праз санкцыі Еўразвяза супраць Расеі.Радыё Рацыя

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: