Вы здесь

ADAMI Дыялог перанесены праз крызіс COVID-19

Тренды

Сёлетняя канферэнцыя ADAMI Dialogue для тэлевізійных і онлайнавых серыялаў перанесена праз пандэмію каронавірусу па ўсёй Еўропе.

Канферэнцыя, якая служыць сеткавай платформай для вяшчальнікаў і вытворцаў з краін ЕЗ і Усходняга Партнёрства, перанесена на 27-28 кастрычніка 2020 года.

ADAMI Dialogue планавалася да правядзення ў ZDF (Майнц) падчас кінафестывалю goEast у Вісбадэну ў пачатку траўня. Нягледзячы на тое, што сама канферэнцыя пераносіцца, ADAMI з радасцю паведамляе, што тры серыялы з краінаў Усходняга Партнёрства будуць прадстаўлены онлайн ўдзельнікамі фестывалю East-West Talent Lab, на семінары для маладых рэжысёраў. Адзін з іх – беларускім аўтарам. 

9 траўня 2020 новы беларускі серыял 40м2 ад тэлеканалу BELSAT TV, – гісторыя сямейнай пары ў Мінску, якая змагаецца са штодзённымі праблемамі падчас рамонту кватэры, – будзе прадстаўлены кінематаграфістам Ягорам Яфімавым.

ADAMI Dialogue у кастрычніку плануецца правесці непасрэдна перад канферэнцыяй Seriencamp у Мюнхену, каб удзельнікі маглі таксама прыняць удзел у гэтай гучнай сеткавай падзеі для міжнародных вяшчальнікаў і прадзюсараў серыялаў.

Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, наведайце наш сайт www. adamimediaprize.eu.

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: