Сёлета каманда прыняла рашэнне не адмяняць і правесці яго ў фармаце оўпэн-эйр у двары мінскага Культ. центр "КОРПУС" з 29 верасня да 27 лістапада 2020 года.
Кожны год канцэптуальнае ядро галоўнай экспазіцыі Месяца фатаграфіі ў Мінску фармуецца вакол адной тэмы.
У розны час фестываль прапаноўвал паразважаць пра такія паняткі, як апазіцыя «цэнтр – перыферыя» (2016), «калектывізацыя» (2017), «юбілей» (2018) і «гісторыя» (2019). У 2020-м у якасці прадмету візуальнага аналізу стане тэма «выжыванне».
Цэнтральная экспазіцыя будзе складацца з 8 праектаў беларускіх і замежных фатографаў.
Куратаркай асноўнай экспазіцыі гэтага года стала магістр мастацтваў Вера Фядотава.
Сачыце за навінамі на Фэйсбук-старонцы фестывалю.