Вы здесь

ADAMI Media Prize абвяшчае пачатак прыёму заявак на відэаматэрыялы

ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Ўсходней Еўропе абвяшчае пачатак прыёму заявак на відэаматэрыялы, якія знаходзяцца на стадыі вытворчасці, па тэме культурніцкай разнастайнасці. Заяўкі прымаюцца з шасці краінаў Усходняга партнёрства, у тым ліку з Беларусі.

Прымаюцца дакументальныя і мастацкія фільмы, навінавыя рэпартажы, серыялы, вэб-відэа або тэлешоу – калі вы маеце відэа-праект для рэалізацыі, калі вам важна прасоўваць свае ідэі і вы хочаце атрымаць шанец на грашовую прэмію або знайсці патэнцыйнага сапрадусара або інвестара – дашліце свой праект на Конкурс ADAMI Media Prize – Прасоўванне праекту!

Вас могуць абраць для ўдзелу ў нашым тэлешоу, якое будзе транслявацца на грамадскіх тэлеканалах у краінах Усходняга партнёрства.

Прыём заявак пачнецца 6 верасня, апошні тэрмін падачы заяўкі – 27 верасня.

Восем праектаў будуць абраныя міжнародным журы для прасоўвання ў прамым эфіры. Намінанты будуць абвешчаныя 25 кастрычніка 2021 года. Тэлешоу выйдзе ў эфір 10 снежня а 20:00 па грузінскім часе (GET) на грамадскім тэлебачанні Грузіі ў Тбілісі. Напрыканцы шоў будуць названыя два праекты пераможцы. Аднаго з іх вызначаць чальцы журы ў студыі, другі пераможца будзе названы па выніках падліку онлайн галасоў. Галасаванне пачнецца 1 лістапада на вэб-старонцы ADAMI.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, завітайце на ўэб-старонку: https://www.adamimediaprize.eu/

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: