ОБ АВТОРЕ

Сузаснавальнік рэкламнай агенцыі "Францыск-група" і часопіса CityDog.by.

ЕЩЕ МАТЕРИАЛЫ ЭТОГО АВТОРА

    Материалы отсутствуют

Вы здесь

5th Tablet&App Summit: слоўнік трэндаў

30 кастрычніка ў Франкфурце, у межах World Publishing Expo 2012, адбыўся 5th Tablet&App Summit. Мэнэджэры СМІ з усяго свету абмяркоўвалі, куды рухаецца рынак медыя-прылажэнняў для смартфонаў і планшэтаў.

"Эканоміка прылажэнняў перажывае такія ж часы, як інтэрнэт у 90-х, – пачаў свой спіч Стывен Пінчыз, прадукт-мэнэджэр Financial Times Group. – Ніхто не мае дакладных адказаў, як яна будзе развівацца далей. Таму будзьце гатовыя змяняцца. І вельмі хутка".

Па выніках саміту, каб хоць неяк сістэматызваць горы інфармацыі, я склаў для сябе своеасаблівы "слоўнік трэндаў". Магчыма, ён будзе цікавы камусьці яшчэ.

360o publication

Формула, якая гучала ў кожнай другой прэзентацыі на саміце: маўляў, сучаснае выданне павінна "накрываць" увесь спектр пляцовак – ад друкаваный версіі ды вэбу (і сацсетак, канешне) да смартфонаў і планшэтаў (як мінімум, на iOS, Android, а лепей і Symbian, i BlackBerry, і г.д.). І, канешне ж, трэба прымяняць так званы 360o sales approach прадаваць кантэнт і рэкламу на ўсіх гэтых каналах.

Буйныя выданні так і робяць: New York Times, напрыклад, улетку запусціў стратэгію NYT Ewerywhere, спрабуючы ахапіць усе магчымыя пляцоўкі.

Але што рабіць невялікім газетам і часопісам, у якіх банальна не хопіць грошай на штат распрацоўшчыкаў і маркетолагаў для кожнай мабільнай платформы? Добрае пытанне.

Аudience strategy

"Забудзьцеся на "стратэгію для смартфонаў" і "стратэгію для планшэтаў". Вам патрэбная стратэгія, накіраваная на аўдыторыю," – адказвае Марцін Бэлам, галоўны кансультант брытанскай кампаніі Emblem. То бок калі большасць вашых "мабільна-планшэтных" чытачоў карыстаецца прыладамі на Android (як у Беларусі) – давайце ў першую чаргу распрацоўваць прылажэнні для Android! Здавалася б, проста. Калі не ўлічваць, што рынак мяняецца штомесяц.

iPad-стыль спажывання інфармацыі

"Асноўны бізнэс у нас перамясціўся на iPads," – зазначыў у сваёй прэзентацыі Давід Хэймбургер са Stern eMagazine. Нядзіўна, калі ўлічыць, што, па дадзеных Apple, з 2010 года прададзена 84 млн. айпадаў. Тое, што беларускім СМІ таксама трэба рыхтавацца да "планшэтнай хвалі", можна заўважыць няўзброеным вокам – проста праедзьцеся ў метро і падлічыце колькасць айпадаў і Samsung Galaxy Tabs у руках маладых мінчукоў.

Tablets 2.0

Але пакуль гэтая хваля не накрыла нас з галавой, еўрапейскія і амерыканскія выдаўцы ўжо абмяркоўваюць "другую хвалю выданняў для планшэтаў". І выклічуць яе не тэхнічныя навацыі, а патрэбы саміх чытачоў. "Апараты Apple фарміруюць паводзіны спажыўца ў свеце планшэтнікаў," – кажа Валеры Арну, бізнэс-рэдактарка Сусветнай газетнай асацыяцыі (http://www.wan-ifra.org/), адна з арганізатараў саміту.

Першымі гэта адчулі якраз буйныя выданні: прадстаўнікі Stern eMagazine, напрыклад, адзначылі, што продажы PDF-версіі часопіса скаціліся амаль да нуля. Чаму? Таму што апроч зместу для чытача важны сам працэс спажывання інфармацыі. "Канешне, вы прадалі ім кантэнт у PDF, але каб прачытаць яго, ім давядзецца змагацца са сваім экранам – перасоўвацца з адной старонкі на другую, павялічваць і памяншаць. Наўрад ім гэта прынясе задавальненне, і яны сыдуць куды-небудзь яшчэ," – кажа Марцін Бэлам. Яго кампанія Emblem старанна вывучае паводзіны спажыўцоў планшэтнага кантэнту. Не толькі як яны гартаюць старонкі, але дзе яны пры гэтым знаходзяцца і чым занятыя. Паводле апытанняў Emblem, музыку з "таблетак", напрыклад, слухаюць у асноўным на кухні (17%), гуляюцца – седзячы на канапе (38%), а навіны большасць чытае ў ложку ці за сталом (6 і 4%). Адпаведна, і прылажэнне робіцца з улікам таго, каб яго было зручна чытаць, скажам, лежачы.

Дарэчы, навіны сярод патрэбаў планшэтнай аўдыторыі займаюць толькі 10-е месца. На першых пазіцыях – перапіска па email, гульні і сацсеткі.

Responsive web design

Праблему разнастайнасці платформаў і дэвайсаў распрацоўшчыкі спрабуюць пераадолець з дамапогай т.зв. мультыплатформавых рашэнняў. Ідэя простая: давайце зробім сайт ці прылажэнне, якое падыдзе для ўсіх!

Адзін са спосабаў "сабраць усе яйкі ў адзін кошык" – т.зв. адаптыўны дызайн (responsive web design, скарочана RWD). Тэрмін не новы, але ў 2012 ён стаў, паводле Валеры Арну, выразам года для выдаўцоў. "Пытанне ў тэхналогіях, якія дадуць чытачам аптымальны user experience (лёгкае чытанне і навігацыю) на ўсёй палітры дэвайсаў (ад 3-цалёвых смартфонаў да 7- і 10-цалёвых планшэтаў), вымагаючы мінімум дадатковай працы," – тлумачыць сп-ня Арну.

Спрошчана падыход можна патлумачыць так: робіцца сайт, які "сам" адаптуецца да ўсіх прыладаў. Няважна, зайшоў ты са смартфона ці ноўтбука – выявы і інфармацыйныя блокі падладжваюцца пад памер экрана, пры гэтым па гузіках можна ўпэўнена трапляць і пальцамі, і мышкай, а скроліць даводзіцца па мінімуме. Вось прыклад – дэманстрацыйнае відэа ад нарвежскай кампаніі-распрацоўшчыка eZ Systems:

Але буйныя выданні пакуль толькі эксперыментуюць з адаптыўным дызайнам. Пагадзіцеся, колькасць інфармацыі, якую можна адлюстраваць на смартфоне і на 27-цалёвым маніторы, крыху адрозніваецца. Вось як, напрыклад, выглядае сайт The Guardian цяпер, а так выглядае яго адаптыўная бэта-версія. Дзеля забавы можна "пацягаць" яе за куточак браўзера змяншаючы і павялічваючы акно.

HTML5 супраць native apps

HTML5 – яшчэ адно мультыплатформавае рашэнне, якое выклікае, здаецца, аднолькава пазітыўных і негатыўных эмоцый спецыялістаў.

З буйных выданняў па гэтым шляху першымі пайшлі Financial Times. Яны адмовіліся ад прылажэння на App Store, распрацаваўшы замест яго вэб-прылажэнне на HTML5 і змясціўшы яго ў сябе на сайце (http://apps.ft.com). HTML5 дазваляе стварыць адно прылажэнне, а потым адаптаваць яго да любой аперацыйнай сістэмы. Па словах Стывена Пінчыза з FT, замена "натыўнага", то бок створанага адмыслова для Apple-прыладаў, прылажэння на HTML5 павялічыла трафік удвая. І цяпер гэтае ж прылажэнне адаптавана для Windows 8 і Android.

Мара распрацоўшчыка? Пакуль не. Песімісты кажуць, што інструментарый для адаптацый такіх прылажэнняў яшчэ не дасканалы, таму вялікая верагоднасць на выхадзе атрымаць "глюкі" ці "тармазы". Менавіта таму NYTimes, стварыўшы сваё прылажэнне на HTML5, пакуль не выпусціла яго на рынак: яны зрабілі яго даступным толькі для падпісчыкаў-тэстэраў.

...Якія высновы зрабіў я для сябе пасля саміту?

Іх некалькі:

- Ігнараваць мабільную і планшэтную аўдыторыю СМІ ўжо немагчыма нават у Беларусі.

- Разабрацца ва ўсіх тэхнічных нюансах складана, тым болей нам, не-праграмерам.

- Але разбірацца давядзецца. У Беларусі хапае распрацоўшчыкаў: вунь яны, сканчваюць БДУІР ці працуюць у Парку высокіх тэхналогій. І ствараюць прылажэнні альбо "для сябе", на энтузіязме, альбо на "за мяжу" і "за дорага".

- Дробныя выданні маюць фору – мы можам рабіць памылкі, якія недаравальныя буйным СМІ.

- А памылкі будуць, бо памыляюцца нават "гаспадары" мабільнага рынку.

Гэтае фота з лонданскай падземкі ў верасні абляцела Twitter. Яно як бы намякае на некаторыя недапрацоўкі ў мапах Apple iOS 6.  (Крыніца: cultofmac.com)

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: