Вы здесь

Ці адчулі беларускія журналісты болей свабоды слова ў 2012-м годзе ?

Интервью

Згодна з Сусветным рэйтынгам свабоды слова, які штогод складае міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», наша краіна ў 2013 годзе паднялася ў спісе ажно на 11 пунктаў.

Паводле ацэнак «Рэпарцёраў», сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі палепшылася, што дазволіла афарбаваць нашую краіну на агульнай мапе свету ў чырвоны замест чорнага колеру.

Але ці адчулі гэтае паляпшэнне беларускія журналісты? Mediakritika.by запыталася пра асабістае стаўленне да рэйтынгу журналістаў розных сродкаў масавай інфармацыі. І вось, якія адказы мы атрымалі.

Анджэй Пачобут, журналіст  “Газеты Выборчай” (Польшча):

- Адсутнасць свабоды слова ў Беларусі – гэта пэўная канстанта. Нейкіх станоўчых зрухаў ў мінулым годзе не было. Сітуацыя такая самая, як і год раней. Журналсіт,  які піша крытычныя артыкулы, павінен быць падрыхтаваны да таго, што ў яго могуць з'явіцца сур'ёзныя праблемы. Што да рэйтынгаў,  то яны напэўна ўлічваюць нейкія колькасныя паказчыкі – лічбу затрыманняў, прыцягнення да адказнасці і г.д. Таму, магчыма, колькасна сапраўды нейкія змены могуць быць, але яны могуць азначаць таксама і тое, што журналісты, атрымаўшы ў мінулым годзе жорсткі сігнал ад уладаў, сталі больш асцярожнымі.

Аліна Скрэбунова, фрылансер (Магілёў):

-  Всё это фигурально. Я в своей работе журналиста никаких улучшений в области свободы слова не почувствовала. Данное понятие ведь означает не только то, что журналист может выдать в эфир, на страницы газеты, сайта. Но и то, что ему готовы (какую информацию) предоставить. Насколько раскрепощены в этой ситуации люди. Так вот, и простые люди на улице и, тем более, официальные представители ведомств (чиновники), как боялись, так и боятся разговаривать. Любая, даже самая аполитическая тема, вызывает у них страх и опасения. Если люди боятся сказать лишнее слово, то какие доказательства нужны ещё?

Вітаўт Парфёненка, сябра БАЖ:

- Якая свабода ? Акрэдытацыя журналістаў  дзейнічае на дазваляльным прынцыпе,а  не ўведамляльным. Адсюль рэпрэсіі і забароны. Толькі хітрасць дае магчымасць рабіць якія кольвек матэрыялы з удзелам чыноўнікаў. На маю думку, горш можа быць толькі на вайне.

Настасся Занько, фрылансер:  

- Досыць часта на арганізацыю "Рэпарцёры без межаў" наракаюць з-за таго, што яна выбарачна дзейничае ў сваіх рэйтынгах. Напрыклад, закрывае вочы на сяброўскія з ЗША краіны. Такія,  як Саўдаўская Аравія ці Філіпіны, дзе свабоды слова па сутнасці няма. З-за гэтага казаць пра поўную бесстароннасць і аб'ектыўнасць рэйтынгу і давяраць яму на сто адсоткаў я не магу. Наконт свабоды слова ў Беларусі. У параўнанні з 2011-м годам сітуацыя са свабодай слова, на мой погляд, не змянілася. Праблемы з атрыманнем інфармацыі як былі, так і засталіся. Перашкоды ў выкананні прафесійных абавязкаў таксама (адмова ў інфармацыі, перашкоды ў здымках і г.д.). Адзінае, што магу адзначыць  – гэта паляпшэнне працы рэгіянальных прэс-службаў таго ж МУС, МНС і г.д..

Ігар Барысаў, рэдактар газеты "Наш Магілёў": 

- У нас няма фундаментальных зменаў у заканадаўстве, якія бы дазвалялі журналістам без праблем выконваць сваю працу. Журналісты не праходзяць дзяржаўныю акрэдытацыю, ім не даюць свабодна працаваць падчас розных масавых мерапрыемстваў, пераследуюць за  крытычныя матэрыялы, пагражаюць. Распаўсюд свабоднай і самвыдатаўскай прэсы ў нас заўсёды прываблівае ўвагу міліцыі: у лепшым выпадку людзей забіраюць у пастарунак і разбіраюцца, у горшым – штрафуюць, ці адпраўляюць “на суткі”. Прафесія журналіста ў Беларусі да сёння застаецца экстрэмальнай, а пераважная большасць людзей піша артыкулы пад псеўданімамі і працуе фрылансерамі.

Ягор Маёрчык, журналіст: 

- Любыя рэйтынгі – гэта сярэдняя тэмпэратура па лякарні. Вось аднаму майму калегу-фотарэпарцёру ў 2011-м на акцыях маўклівага пратэсту пашкодзілі тэхніку. А ў 2012-м абыйшлося – людзі ў цывільным нічога яму не пабілі. А іншаму фотарэпарцёру ў 2012-м пабілі акуляры і пашкодзілі вока, калі ён здымаў перадвыбарчы пікет. Але ў 2011-м такога з ім не здаралася... Дык для іх абодвух 2012-ты быў лягчэйшы за 2011-ты? Ці ўсё ж ў 2011-м было камфортней працаваць? Яшчэ адно пытанне: Калі за ванком сцюжа, для вас прынцыпова, там  –30 ці –29? Для мяне - не. Прынцыпова тое, што на каляровай мапе «Рэпартэраў без межаў» нашая краіна ўсё яшчэ чырвонага колеру. А так хочацца, каб была белай...

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: