ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

«Еўрарадыё» дало рады (фота)

У пятніцу, 1 лютага, у мінскім клубе Re:Public прайшоў музычны фестываль «Даём рады», арганізатарам якога стала «Еўрапейскае радыё для Беларусі». Такім чынам радыёстанцыя падвяла свае музычныя вынікі мінулага 2012 года.

Радыйшчыкі сабралі на адной сцэне Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt і Clover Club.

Пра вынікі прэміі можна даведацца тут.

Mediakritika.by пацікавілася ў рэдактара «Еўрарадыё» Віталя Зыблюка, што сталася падставаю для заснавання прэміі і ці будзе яна мець свой працяг.

Па словах Зыблюка, музычная прэмія «Даём Рады» была арганізавана таму, што радыёстанцыя хацела паказаць сваё бачанне і разуменне тых музычных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі.

«На жаль, у нас няма інстытуту музыказнаўства, нейкай рок-акадэміі, якія маглі б аўтарытэтна выбіраць пераможцаў, таму ёсць розныя музычныя парталы ці радыёстанцыі, якія ад сябе ўзнагароджваюць тыя ці іншыя калектывы, – адзначыў Віталь Зыблюк.  – Таму «Еўрарадыё» таксама вырашыла не заставацца ў баку і ўзнагародзіць шэраг калектываў, якія, на погляд рэдакцыі, у 2012 годзе вызначыліся болей за астатнія».

У будучым «Еўрарадыё» мае жаданне рабіць такія мерапрыемствы як мага часцей і не ў выглядзе прэмій, а ў выглядзе фэстаў.

«Першапачатковая ідэя – праехаць па ўсіх абласных гарадах з тымі гуртамі, якія выступалі ў Мінску. Але ж тут трэба глядзець, наколькі мы гэта пацянем. Бо ўсё ж нашая асноўная праца – журналістыка, а прэмію мы рабілі на грамадскіх пачатках ў вольны ад працы час, – кажа Віталь Зыблюк. – Натуральна, што цалкам сыйсці ў гэтую дзейнасць будзе складана, але, як мінімум раз на год, мы плануем рабіць нешта падобнае. Зразумела, мы рызыкавалі, у нас няма спонсараў. Усё зроблена на чыстым энтузіазме, проста верылі ў тое, што атрымаецца і думалі, што мерапрыемства акупіцца. Можа, мы кепска падыйшлі да арганізацыі (таму што гэта нашая першая прэмія), не прадумалі ўсе магчымыя спонсарскія паслугі. На наступны год усе ўрокі вывучым. Між тым, на шчасце, мы не сустрэлі ніякіх складанасцяў пры арганізацыі прэміі. Нават здолелі пусціць рэкламу па трох каналах тэлебачання, на экранах метро і павесіць афішы па горадзе».

На думку беларускага музыкі, шоўмэна і журналіста Аляксандра Памідорава, нармальна, што ёсць прэмія адной асобна ўзятай радыёстанцыі.

«Мне здаецца, што пачатак вельмі някепскі: поўная зала людзей, прыстойны гук, нармальныя намінацыі — і з гумарам, і сур'ёзныя, – адзначыў Памідораў. – Таксама нармальны падбор артыстаў, якія зараз выступаюць. Цікава тое, што вызначэннем пераможцаў займалася не нейкае міфічнае журы. Гэта даволі суб'ектыўны розум адной асобна ўзятай рэдакцыі. Але ў свой час англійская прэмія спецыялізаванага музычнага выдання New Musical Express перарасла ў Brit Awards...»

Цікаўнасць да прэміі калегаў праявілі і шматлікія журналісты. І паколькі «Еўрарадыё» даволі часта само акрэдытоўваецца на розныя канцэрты і імпрэзы, было цікава даведацца, як сабе адчувалі яго журналісты выстуаючы ў ролі акрэдытараў.

«Я стаяў асабіста на ўваходзе, і не было ніякіх праблем з уваходам для прэсы. Тыя, хто хацелі патрапіць, праходзілі дастаткова проста. Мы не рабілі ніякіх абмежаванняў для журналістаў. Шмат хто з іх быў проста ў спісе запрошаных гасцёў», - адказвае Віталь Зыблюк.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: